Нам цiкава пазнаёмiцца з вамi. А вам?..Да чытача Для былых, будучых i сапраўдных чытачоў друкаваных СМI вытворчасць «Мiнская пошта» ў чарговы раз праводзiць так званыя днi падпiсчыка. Падчас iх у круглую залу сталiчнага паштамта запрашаюцца прадстаўнiкi рэдакцый, каб выслухаць прэтэнзii цi камплiменты, адказаць на пытаннi, падзялiцца творчымi планамi... Iншымi словамi, дапамагчы чалавеку вызначыцца, што варта выпiсваць, а што, магчыма, i не. Вы, напрыклад, ужо зрабiлi свой выбар?У любым выпадку СЁННЯ, 24 ЛIСТАПАДА, З 11 ДА 14 ГАДЗIН удзел у Днях прымае i рэдакцыя газеты «Звязда». У праграме — прэзентацыя новага фотаальбома Дзянiса Раманюка, Iгара Бышнёва i Анатоля Клешчука «Чарнобыль», кнiгi Валянцiны Доўнар «Праз каханне», рубрык «Хто каго?», «Алё, народ на провадзе!», правядзенне мiнi-вiктарыны, розыгрыш прызоў... Будзе час — прыходзьце: нам цiкава пазнаёмiцца з Вамi. Звяздоўцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для былых, будучых i сапраўдных чытачоў друкаваных СМI вытворчасць «Мiнская пошта» ў чарговы раз праводзiць так званыя днi падпiсчыка
|
|