21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яго працоўная кнiжка — 61 год стажу

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Са Сцяпанам Iванавiчам знаёмы ўжо даўна. Пiсаў пра яго i яго рахманага конiка. Цяпер у яго Машка, ладная кабылка. I многiя пастаўчане часта сустракаюць яго на вулiцах гарадка. Дзядок яшчэ рухавы. Дапамагае суседзям, знаёмым у апрацоўцы iх участкаў. Без справы проста не можа сябе ўявiць. А чалавеку пазаўчора споўнiлася 85 гадоў.

Першы запiс у яго працоўнай кнiжцы прыпадае на сакавiк 1945 года. Тады Сцяпан Iванавiч Верамяйчук быў прыняты на працу ветсанiтарам Пастаўскай ветлячэбнiцы. У 1949—1950-х вучыўся на ветфельчара. I працаваў па гэтай спецыяльнасцi многiя дзесяцiгоддзi. У райветлячэбнiцы, у калгасах iмя Жданава, «Сцяг Перамогi», саўгасе iмя Ленiна.

Што ў тыя гады ветфельчар на вёсцы? Першы памочнiк i дарадца. Ветурачы пачалi з’яўляцца ў калгасах толькi ў шасцiдзесятыя, сямiдзесятыя гады. А на пачатку калгаснай справы найпершы быў ветфельчар. У любую пару года, на любой ферме пры недамаганнi жывёлы ён з’яўляўся першым. Галоўным жа было — не дапусцiць любога захворвання. З запiсу заахвочвання ў працоўнай кнiжцы Сцяпана Iванавiча пад 1955 год: «за выкананне процiэпiзаатычнага плана i недапушчэнне атрутных захворванняў у абслугоўваемых калгасах». Тады ён працаваў ветфельчарам у Лынтупскай МТС i абслугоўваў некалькi калгасаў. Гэта афiцыйная падзяка, а колькi iх «каровiн доктар» меў за мiнулыя гады ад людзей — пералiчыць цяжка. Тады карова для шмадзетнай сям’i, прыкладам, была першай кармiцелькай. Ці захварэла цi цяжкi ацёл — надзея на ветфельчара. Ён дапаможа. А пасля хлява «доктару» прамая дарога ў хату да стала. Сцяпан Iванавiч усмiхаецца: «Чарачку браў, каб не пакрыўдзiць гаспадароў, але толькi чарачку, бо ведаў — праз якую гадзiну трэба iсцi цi ехаць на новы выклiк, а там таксама адказная справа».

Ёсць у яго працоўнай кнiжцы яшчэ адзiн запiс. У 1986 годзе пераводам ён стаў працаваць возчыкам у прадпрыемстве грамадскага харчавання. Дваццаць гадоў вазiў па крамах прадукты, потым, калi з’явiлiся спецыяльныя аўтамашыны, — тару, дровы. Конiк не прастойваў. Не быў без справы i яго кiроўца, возчык. Апошнi запiс у працоўнай кнiжцы Сцяпана Iванавiча прыпадае на сакавiк 2006-га. Ён звольнены з працы ў сувязi са спыненнем тэрмiну кантракта.

Такiм чынам, афiцыйны, задакументаваны стаж працы Сцяпана Iванавiча — 61 год.

Гэта афiцыйна. На самай жа справе ўцягнуўся ў сялянскую працу ён яшчэ ў маленстве. Бацька ў час Першай сусветнай вайны атрымаў кайзераўскую кулю, стаў iнвалiдам. I Сцяпану давялося замяняць яго на невялiкiм надзеле. Жылi яны на Беласточчыне. У 1939-м, пасля прыходу сюды савецкай улады, арганiзаваўся калгас. I тут Сцяпан працаваў да пачатку вайны. Канешне, дакументы тыя не захавалiся. А пасля вайны праваслаўныя беларусы былi пераселены з Польшчы на Беларусь, так стаў пастаўчанiнам.

Ды i цяпер, пенсiянер, ён пры справе. Даглядае кабылу, атрымлiвае за гэта нейкую капейку. З жонкай, Антанiнай Мiхайлаўнай, урабляюць свой участак зямлi. Летам прыязджае сын з унучкай, радуюць. А сам Сцяпан Iванавiч зноў усмiхаецца:

«Пашпарт выдадзены мне да 2021 года. Так што пажывём!»



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са Сцяпанам Iванавiчам знаёмы ўжо даўна. Пiсаў пра яго i яго рахманага конiка. Цяпер у яго Машка, ладная кабылка. I многiя пастаўчане часта сустракаюц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика