21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзевы, не спяшайцеся жыць! А вось Скарпiёны могуць парадавацца нежартоўнаму прыбытку...

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Узрасце ваш творчы патэнцыял. Вельмi дарэчы прыйдзецца i тое, што вы зможаце атрымаць шматабяцаючую прапанову. Шанц губляць не варта, але будзьце ўважлiвымi ў размове: можаце наабяцаць больш, чым выканаць. Найбольш прамы шлях зусiм не абавязкова самы лепшы — разгледзьце ўсе варыянты.

ЦЯЛЕЦ. Ваша паважнасць можа вас падвесцi. Не напускайце на сябе сур’ёзны выгляд — расслабцеся. Падзеi ў асабiстым жыццi дазволяць пазбавiцца ад iлюзорных уяўленняў i надуманых iдэалаў, хоць працэс будзе працякаць не заўсёды так, як бы вам таго хацелася. Старайцеся выкарыстоўваць у адзеннi больш светлыя i радасныя колеры. У другой палове тыдня не варта загружаць сябе якiмiсьцi праблемамi, акрамя надзённых, — а такiх на гэтым тыднi, на шчасце, не прадбачыцца.

БЛIЗНЯТЫ. З’явiцца рэальны шанц ажыццявiць свае задумы. Адзiным ворагам, якi можа перашкодзiць, будзе ваша мiтуслiвасць. Усё цi амаль усё вы зможаце рэалiзаваць, прадпрымаючы рашучыя дзеяннi i праяўляючы лагiчнае мысленне. Дабратворна на вашу дзейнасць будуць уплываць зносiны i кантакты. Першая палова тыдня на працы можа быць асаблiва насычанай i напружанай, але энергii i сiл у вас будзе хоць адбаўляй. Пажадана адкласцi паездкi i камандзiроўкi. Пастарайцеся для рэалiзацыi новых планаў i праектаў знайсцi сабе аднадумцаў. У чацвер вы можаце разлiчваць на сяброў, а ў пятнiцу, верагодна, вас парадуюць прыемныя навiны.

РАК. Не перагружайце сябе работай, вам неабходна добра адпачыць. Пастарайцеся кiраваць сваiм эмацыянальным станам, каб ён не стаў разбуральным для навакольных. Зараз час для падвядзення пэўных вынiкаў i вырашэння старых праблем, а не для пачынання новага.

ЛЕЎ. Тыдзень можа падарыць поспех у справах, добрыя магчымасцi i цудоўнае самаадчуванне. У аўторак будзе нялiшне прадэманстраваць упэўненасць у асабiстых здольнасцях. Вы лёгка заваюеце аўтарытэт лiдара, паспяхова ўздзейнiчаючы на навакольных людзей. У гэты дзень пастарайцеся не адцягваць увагу на дробныя, другасныя задачы. Пачынаючы з серады настае спрыяльны час для адпачынку — па магчымасцi, выкарыстоўвайце яго менавiта на гэтыя мэты.

ДЗЕВА. Вы, як заўсёды, спяшаецеся! Жыць на гэтым тыднi трэба крышачку павольней, iнакш у спешцы наломiце дроў. Эмоцыi ў асобныя хвiлiны могуць хлястаць цераз край. У сераду настойлiвасць i ўпэўненасць у сабе дазволiць зразумець i адчуць нават самыя нязначныя змены вакол вас. У чацвер будзьце больш асцярожнымi: вам можа перашкодзiць павышаная канфлiктнасць i раздражняльнасць з-за дробязяў. Гэта можа паспрыяць узнiкненню праблем на працы i жаданню рэзка бразнуць дзвярыма, якiмi б стратамi гэта нi пагражала. Пастарайцеся спынiць гэтыя разбуральныя эмоцыi, а ў суботу змянiць сiтуацыю ў лепшы бок. Самым спрыяльным чынам складуцца розныя паездкi i камандзiроўкi.

ШАЛI. Цудоўны тыдзень для раскрыцця творчага патэнцыялу, ажыццяўлення новых iдэй. Эмоцыi стабiлiзуюцца i ўлягуцца. Тыдзень поўны канструктыўных сустрэч i прапаноў. Часам давядзецца займацца аднастайнымi, але неабходнымi справамi. Пастарайцеся прадумаць i асэнсаваць вашы адносiны да справы, якую выконваеце. Добры час для пачатку далёкiх паездак — асаблiва ў аўторак, прыемных круiзаў i санаторнага лячэння. У дачыненнi да блiзкiх давядзецца аслабiць патрабавальнасць: яна можа справакаваць канфлiкты.

СКАРПIЁН. На гэтым тыднi вас, хутчэй за ўсё, ацэняць па заслугах, усталююцца вельмi добрыя адносiны з калегамi па працы. Да пятнiцы будзеце многа зносiцца: размаўляць па тэлефону цi пiсаць пiсьмы. Такiя перамовы пройдуць больш паспяхова, чым тыя, якiя вы праводзiце асабiста. Нядрэнна было б якраз зараз адправiцца ў дзелавую паездку. Такiм жа ўдалым будзе i афармленне дакументаў. У сераду прапановы, якiя можаце атрымаць ад дзелавых партнёраў, магчыма, парадуюць вас нежартоўным прыбыткам. У выхадныя не спяшайцеся збягаць з дому: праявiце клопат i ўвагу ў дачыненнi да родных людзей, i яны вам адкажуць добрымi адносiнамi.

СТРАЛЕЦ. Выкарыстоўвайце сваю камунiкабельнасць на сто працэнтаў: гэта дапаможа ў рэалiзацыi планаў i задум. У аўторак будуць удалымi паездкi i камандзiроўкi. У сераду зможаце, у выпадку неабходнасцi, звярнуцца па дапамогу да сяброў. Пятнiца — вельмi ўдалы дзень для пабудовы падмурка для будучых праектаў. У гэты дзень вам неабходна заняцца сямейнымi i хатнiмi праблемамi. Уважлiва прыслухайцеся да парад родных.

КАЗЯРОГ. Тыдзень абяцае быць на рэдкасць плённым i шчодрым на сюрпрызы. Вам будзе прыемнай увага навакольных — вы гэта заслужылi. У сераду будзьце больш уважлiвыя да таго, што вы гаворыце цi збiраецеся сказаць. Жаданне ўсё зрабiць па-свойму прыйдзе да вас у чацвер, i ў вас гэта блiскуча атрымаецца. У чацвер смела звяртайцеся па дапамогу да блiзкiх людзей — i яны з радасцю i жаданнем адгукнуцца на просьбу. Сустракайцеся з сябрамi, не саромейцеся выкарыстоўваць сяброўскiя сувязi ў асабiстых мэтах — гэта дапаможа дабiцца поспеху цi, на крайнi выпадак, звесцi да мiнiмуму магчымыя страты.

ВАДАЛЕЙ. Праявiце разумную асцярожнасць у дачыненнi да партнёраў па бiзнэсу. Пажадана разабрацца са старымi праблемамi. У панядзелак давядзецца адстойваць рэалiстычнасць вашых планаў i задум перад начальствам. У аўторак пастарайцеся ўважлiва прагледзець усе неабходныя паперы, думайце, перш чым падпiсаць якi-небудзь дакумент. У чацвер добрыя навiны ўзбадзёраць вас, але варта праверыць iх дакладнасць. Пятнiца — не зусiм удалы дзень для падпiсання дамоў i кантрактаў. Выхадныя днi лепш правесцi на свежым паветры ў прыемнай кампанii.

РЫБЫ. Усё складваецца вельмi ўдала, што дазволiць паверыць у свае сiлы i магчымасцi. Аднак для рэалiзацыi задуманых планаў пажадана ўлiчваць iнтарэсы навакольных i не забываць аб звычайных патрабаваннях на працы. Свае намаганнi лепш накiраваць на пошук новых формаў узаемадзеяння з дзелавымi партнёрамi. Прыцягвайце да сваёй кар’еры ўплывовых людзей. Будзьце больш асцярожнымi з iнiцыятывай: яе лiшак можа быць пакараны, асаблiва ў аўторак пры сустрэчы з начальствам. У чацвер вам давядзецца адстойваць свае iнтарэсы, а ад авантур лепш адмовiцца. Субота парадуе навiнамi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика