21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А свiннi, як людзi

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ЗАГОРСКАЯ

Напярэдаднi Новага года

Не толькi чалавек iмкнецца да першынства, але i... свiння, якая, калi верыць вучоным, больш блiзкая генетычна да людзей, чым малпа. Вось i не дзiва, што кабаны, як i homo sapiens, змагаюцца за ўсялякiя тытулы, у тым лiку спартыўныя. Прадстаўнiкi спартыўнай свiнагадоўлi Расii (у нашай краiне «свiныя» вiды спорту пакуль не надта культывуюцца) нават сцвярджаюць, што наступны 2007 год будзе праходзiць не толькi пад знакам Вогненнага Кабана, але i спартыўнага.

САМАЯ-САМАЯ...

Асабiста маё назiранне — сучасныя свiннi ў адрозненне ад сваiх продкаў з мiнулага стагоддзя сапраўды сталi больш спартыўнымi. Якiя доказы? Раней гэтыя жывёлы спаборнiчалi пасiўна — людзi высвятлялi, хто з iх больш важыць, больш каштуе i г.д. Так, самая вялiкая колькасць парсючкоў, ажно 34, нарадзiлася ў Данii ў 1961 годзе. Самы цяжкi ў свеце — вяпрук з ЗША (штат Тэнесi) Вялiкi Бiл, якi ў 1933-м набраў вагу звыш тоны. Для параўнання — самая мiнiяцюрная парода парсючка важыць 400 грамаў пры з’яўленнi на свет i 9 кiлаграмаў у сталасцi. Цiкава, што самая вялiкая свiння... — скарбонка вышынёй 4 метры i даўжынёй 5,5 метра, а стварыў яе Каралеўскi канадскi манетны двор. Самая вялiкая працягласць жыцця (14 гадоў 10 з паловай месяцаў) — у марской свiнкi з Вялiкабрытанii. Праўда, мяркую, што iншым свiнням пабiць гэты рэкорд перашкодзiлi гаспадары па вядомых прычынах. I нарэшце, кульмiнацыя — самы каштоўны ў свеце вяпрук з ЗША, якога ў 1983-м набылi за... 56 тысяч долараў.

СПАРТЫЎНАЯ СВIНАМАНIЯ

I нарэшце аб сучасных кабанах i парсючках. З’яўляецца ўражанне, што свет сапраўды паглынула спартыўная свiнаманiя (на шчасце, не ўвесь). Ужо праводзiцца шэраг свiнных Алiмпiяд — у Маскве, Севастопалi, Шанхаi (можа яшчэ дзесьцi?). Стаўкi на перамогу «спартсменаў» дасягаюць звыш... тысячы долараў.

Заканадаўцамi моды на спаборнiцтва свiнак безумоўна з’яўляюцца расiяне. У красавiку 2007 года ў Маскве адбудуцца ўжо чацвёртыя Гульнi, прычым для падрыхтоўкi «атлетаў» у падмаскоўных Лухавiцах нават пабудавалi спецыяльны еўрасвiнарнiк. На першай Алiмпiядзе парсючкi спаборнiчалi толькi ў бегу на свiнадроме (самым цяжкiм было прымусiць «спартсменаў» не вяртацца назад да старту, а бегчы ўсе 12 метраў), на другой — далучыўся свiнбол, аналаг футболу (праўда, замест варотаў мяч павiнен трапiць у любы вугал цi за лiнiю, а каб свiнкi не гублялi да снарада цiкавасць, мяч мае пах морквы). На трэцiх Гульнях з’явiўся свiнсвiмiнг (плаванне ў басейне). У 2007-м арганiзатары плануюць увесцi яшчэ адзiн новы вiд спорту — бег з пераадоленнем перашкод. Праўда, у федэрацыi спартыўнай свiнагадоўлі Расii маглi б выкарыстаць i конкурс з Шанхая, калi свiнкi скакалi праз абруч.

На жаль, у Беларусi толькi ладзiлiся парсючковыя скачкi, а спартыўная свiнагадоўля не развiваецца. Магчыма, да нас гэтая мода яшчэ не дайшла, а пануе традыцыйнае выкарыстанне свiнак. Галоўнае, каб страў са свiнiны не было на навагоднiм стале, а то жывёла пакрыўдзiцца i вам не пашанцуе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не толькi чалавек iмкнецца да першынства, але i... свiння, якая, калi верыць вучоным, больш блiзкая генетычна да людзей, чым малпа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика