21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апошняе слова пра млын

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

25 кастрычнiка ў газеце быў змешчаны матэрыял «Дык не даставайся ты нiкому!..», дзе гаварылася пра стары будынак воднага млына ў вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна.

Млыну больш за сто гадоў, з 1978 года будынак не эксплуатаваўся. Адна сталiчная фiрма прапанавала старшынi Гарадоцкага сельскага Савета, на чыiм балансе знаходзiцца будынак, набыць млын, каб зрабiць на яго базе турыстычную зону. Нават прадставiла разгорнуты бiзнэс-праект. Аднак справу затармазiлi нюансы iснуючага заканадаўства, у якiх пачаў разбiрацца старшыня, каб высветлiць — мае сельскi Савет права прадаваць млын цi не. Апошняе слова ў гэтай сiтуацыi заставалася за Мiнскiм абласным тэрытарыяльным фондам дзяржаўнай маёмасцi. Адказ за подпiсам дырэктара фонду мы атрымалi на днях.

«У артыкуле («Дык не даставайся ты нiкому!..» — Аўт.) указана, што ў пачатку кастрычнiка 2006 года ў фонд «Мiнскаблдзяржмаёмасць» паступiў зварот Маладзечанскага раённага выканаўчага камiтэта па дадзенаму пытанню, што не адпавядае рэчаiснасцi. З пiсьмом Маладзечанскага райвыканкама ад 04.10.2006 г. № 02-17/986 аб магчымасцi адчужэння невыкарыстоўваемага будынка млына ў фонд «Мiнскаблдзяржмаёмасць» прыбыў 24 кастрычнiка 2006 года прадстаўнiк Гарадоцкага сельскага выканаўчага камiтэта. У той жа дзень Маладзечанскаму райвыканкаму па гэтаму пытанню фондам быў накiраваны адказ (пiсьмо ад 24.10.2006 г. № 01-13/1015) з дадаткам меркавання Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь (№ 15-03-03-11/2453 ад 15.03.2006 г.) аб магчымасцi адчужэння невыкарыстоўваемай маёмасцi, што знаходзiцца на балансе выканаўчых i распарадчых органаў.

Паколькi будынак млына знаходзiцца ва ўласнасцi Гарадоцкага сельскага Савета, рашэнне аб распараджэннi азначанай маёмасцю не маюць права прымаць нi фонд «Мiнскаблдзяржмаёмасць», нi Мiнскi аблвыканкам. Гэтае пытанне адносiцца выключна да кампетэнцыi Гарадоцкага сельскага выканаўчага камiтэта. Адчужэнне дзяржаўнай маёмасцi можа праводзiцца метадам прамога продажу (канкрэтнаму пакупнiку) з умовамi цi без умоў. Умовай продажу дадзенага аб’екта на аукцыёне з умовамi цi па конкурсу можа быць патрабаванне аб прадастаўленнi канкрэтнага iнвестыцыйнага праекта (у прыватнасцi — развiццё агратурызму), якi вызначае памер iнвестыцый i тэрмiны iх асваення».

Гэта значыць, што ў блiжэйшыя год-два ў Гарадку ўсё ж павiнна з’явiцца агратурыстычная зона.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 кастрычнiка ў газеце быў змешчаны матэрыял «Дык не даставайся ты нiкому!..», дзе гаварылася пра стары будынак воднага млына ў вёсцы Гарадок Маладзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика