21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Расiйскiя журналiсты прадэманстравалi знявагу да вынiкаў самiту СНД

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кар. БЕЛТА

Расiйскiя журналiсты, якiя прыехалi ў Мiнск для асвятлення самiту СНД, пакiнулi будынак Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi пасля таго, як стала вядома, што ў падагульняючай прэс-канферэнцыi будуць прымаць удзел толькi старшынствуючы ў Садружнасцi прэзiдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, старшыня Выканкама СНД Уладзiмiр Рушайла i эксперт з беларускага боку кiраўнiк Групы высокага ўзроўню па павышэнню эфектыўнасцi дзейнасцi СНД Урал Латыпаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў кiраўнiк прэс-службы Прэзiдэнта Беларусi Павел Лёгкi.

«Гэта нiякi не пратэст, гэта, па сутнасцi, проста мыльная бурбалка», — сказаў Павел Лёгкi. Такiм чынам, перакананы ён, была прадэманстравана знявага да вынiкаў праведзенага самiту, старшынi СНД, Выканкама Садружнасцi. «Была паказана поўная абыякавасць да галоўнай тэмы сённяшняга дня насуперак заявам асобных расiйскiх чыноўнiкаў ад СМI аб тым, што журналiсты прыехалi ў Мiнск асвятляць мiжнародны самiт», — падкрэслiў Павел Лёгкi.

Ён адзначыў таксама, што ўчора МЗС Расiйскай Федэрацыi накiравала ноту ў знешнепалiтычнае ведамства Беларусi ў сувязi з адмовай беларускага боку акрэдытаваць для асвятлення самiту СНД журналiста «Московского комсомольца» i фотакарэспандэнта газеты «Коммерсантъ». Тым самым на афiцыйным узроўнi было прызнана, што Крэмль падтрымлiвае палiтыку гэтых СМI адносна Беларусi. Менавiта так гэту ноту расцэньвае беларускi бок, сказаў на заканчэнне кiраўнiк прэс-службы Прэзiдэнта Беларусi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйскiя журналiсты, якiя прыехалi ў Мiнск для асвятлення самiту СНД, пакiнулi будынак Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi пасля таго, як стала вядома,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика