У Садружнасцi тавараабарот павялiчваецца
Iгар ГРЫШЫН
Тавараабарот Беларусi з краiнамi СНД у студзенi—вераснi гэтага года склаў 16910,8 млн долараў ЗША, паведамляюць у Мiнэканомiкi рэспублiкi.
У тым лiку экспарт склаў 6160,4 млн долараў, iмпарт — 10750,4 млн долараў. Як адзначаюць у мiнiстэрстве, у параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года коштавы аб’ём тавараабароту павялiчыўся на 30,4 працэнта, экспарту — на 19,1, iмпарту — на 38 працэнтаў. У гандлi з краiнамi Садружнасцi на долю Расii ў згаданы перыяд прыходзiцца 87,4 працэнта тавараабароту, 80,3 працэнта экспарту i 91,3 працэнта iмпарту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тавараабарот Беларусi з краiнамi СНД у студзенi—вераснi гэтага года склаў 16910,8 млн долараў ЗША, паведамляюць у Мiнэканомiкi рэспублiкi |
|