21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзiцячы энурэз: нiякiх насмешак з вiноўнiкаў «мокрых» начэй

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Энурэз, а прасцей мiжвольнае мочаспусканне, — сур’ёзная праблема, ад якой пакутуюць дзецi i якая трывожыць iх бацькоў. Бадай, не так шмат хвароб выклiкаюць у бацькоў, ды i ў самiх малых, такое дваiстае ўспрыманне. I гэта можна зразумець. Бо, з аднаго боку, дзiця быццам бы i не хворае зусiм, а з другога — штодзённыя начныя «плаваннi» пры ўсiм жаданнi не аднясеш да адзнак добрага здароўя. На думку ж урачоў, любое дзiця да чатырох-пяцi гадоў мае поўнае права зрабiць сваю пасцель мокрай. Але вось пасля пяцi...

Энурэз прынята падзяляць на дзённы i начны, а таксама на першасны i другасны. Першасны энурэз праяўляецца нетрыманнем мачы ў начны час, у перыяд сну, калi дзiця не прачынаецца пры перапаўненнi мачавога пузыра, у той час, як другасны энурэз узнiкае ў вынiку розных прыроджаных i набытых захворванняў i можа праяўляцца незалежна ад сну, як днём, так i ноччу.

Энурэз можа быць наступствам некаторых даволi сур’ёзных захворванняў: паталогiя галаўнога i спiннога мозгу (арганiчны энурэз); цяжкiя прыроджаныя або набытыя псiхiчныя хваробы (псiхапатычны); дысплазiя (недаразвiццё) мочапалавой сiстэмы (дыспластычны); энцэфалапатыя — парушэнне функцый галаўнога мозгу ў перынатальны (каляродавы) перыяд (неўрозападобны); цяжкая псiхатраўма (неўратычны).

Аднак найбольш частая прычына энурэзу — пэўная няспеласць цэнтральнай нервовай сiстэмы i мачавога пузыра, калi як быццам не дзейнiчаюць «перадатачныя ўстройствы», якiя павiнны паведамiць мозгу, што мачавы пузыр напоўнены i трэба прачнуцца. Таму ў большасцi выпадкаў начное нетрыманне — гэта не цяжкае захворванне, а хутчэй «непрыемная праблема», якая адмоўна ўплывае на дзiця i ўсю сям’ю.

Дзiця, як правiла, моцна перажывае i саромеецца сваёй «нястрыманасцi». Бацькi ж часам пачынаюць саромецца свайго дзiцяцi, раздражняюцца на яго з-за дробязяў, караюць, мяркуючы, што малое спецыяльна мочыцца ў пасцель. Узнiкае адчужэнне памiж дзiцём i бацькамi. Каб гэтага не здарылася, родным хворага на энурэз дзiцяцi трэба засвоiць i выконваць некаторыя правiлы.

Па-першае, малое павiнна зразумець, што яно зусiм не вiнаватае ў сваёй хваробе. Любы папрок за мокрыя прасцiны ў яго адрас недапушчальны. Варта надаць яму ўпэўненасцi ў тым, што родныя на яго баку i заўсёды пры любых абставiнах абароняць свайго няшчаснага, перыядычна мокрага, «нашчадка».

У некаторых выпадках бацькi будзяць дзiця для таго, каб яно схадзiла ў туалет. Урачы не рэкамендуюць рабiць гэта. Справа ў тым, што такiмi дзеяннямi можна яшчэ больш нашкодзiць малому, справакаваўшы бяссоннiцу, якая на фоне энурэзу лечыцца вельмi цяжка. За кожную «сухую» ноч дзiця павiнна быць заахвочана, а за «мокрую» — не павiнна быць пакарана. Караць малога нельга нi ў якiм выпадку: яно ж робiць гэта не спецыяльна i пакутуе не менш за бацькоў. Таксама не варта на ноч надзяваць памперсы. Ад дастаткова дарослага дзiцяцi можна патрабаваць, каб ранiцай пасля «мокрай» ночы, акрамя самастойнага прыняцця душу, яно само перасцiлала ложак.

Рэкамендуецца абмяжоўваць прыём вадкасцяў вечарам i на ноч, затое ў першай палове дня можна пiць без абмежаванняў. Пры частым мочаспусканнi варта выключыць з рацыёну сельдэрэй, кавуны, вiнаград, спаржу.

Дзiцячы энурэз лечыцца фiта- i псiхатэрапiяй, гiпнозам, фiзiяпрацэдурамi, iголкарэфлексатэрапiяй. Аднак прызначыць лячэнне можа толькi ўрач, азнаёмiўшыся ў iндывiдуальнай гутарцы з хворым. Бацькам жа варта ведаць: чым хутчэй яны звернуцца з дзiцем да спецыялiста, тым большая надзея на поспех лячэння. А самiм iм трэба быць цярплiвымi, спакойнымi i нi ў якiм выпадку не дапускаць насмешак з малога.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

Фiтатэрапiя пры энурэзе:

1. 40 г травы шалфею на 1 л кiпеню. Настойваць 1—2 гадзiны. Прымаць ад 100 да 200 мл 3 разы на дзень.

2. Кроп агародны (насенне). 1 ст. л. насення кропу на 1 шклянку кiпеню. Настойваць 2—3 гадзiны, працадзiць. Выпiць усю шклянку за 1 прыём 1 раз на дзень.

3. 2 ст. л. сумесi лiсця i ягад бруснiц звычайных заварыць 2 шклянкамi кiпеню i кiпяцiць 10 хвiлiн на слабым агнi, астудзiць, працадзiць. Палову адвару выпiць на працягу дня ў некалькi прыёмаў, другую — перад сном.

4. Чарнiцы звычайныя. Ядуць свежыя ягады.

5. Тоўчаныя плады шыпшыны — 4 ст. л., ягады касцянiц — 1 ст. л. кiпяцiць у 1 л вады 30 хвiлiн на слабым агнi. Перад зняццем з агню дадаць 2 поўныя сталовыя лыжкi кветак шыпшыны. Даць крыху закiпець. Зняць з агню, працадзiць. Прымаць халодным па 1 шклянцы 2 разы на дзень.

6. Сумесь бруснiц i святаяннiку. 2 ст. л. бруснiц (лiсце i ягады) i 2 ст. л. травы святаяннiку заварыць 2 шклянкамi кiпеню, кiпяцiць 10 хвiлiн на слабым агнi, ахаладзiць, працадзiць. Адвар выпiць глыткамi, пачынаючы з 4 гадзiн дня i заканчваючы перад сном.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Энурэз, а прасцей мiжвольнае мочаспусканне, — сур’ёзная праблема, ад якой пакутуюць дзецi i якая трывожыць iх бацькоў. Бадай, не так шмат хвароб выклi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика