21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пуцёўка для спiнальных хворых

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

З 2001 года колькасць iнвалiдаў па агульнаму захворванню скарацiлася на 3,7, з прычыны працоўнага знявечання — на 11,1, а дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў — на 4,5 працэнта. Тым не менш, у сувязi з паступовым старэннем насельнiцтва краiны, праблема iнвалiднасцi застаецца адной з найбольш вострых. Дастаткова сказаць, што зараз абмежаваныя магчымасцi маюць каля 510 тысяч грамадзян Беларусi.

Асноўным даходам абсалютнай большасцi людзей «на групе» была i застаецца пенсiя. У прыватнасцi, сёння 458,6 тыс. iнвалiдаў атрымлiваюць працоўныя, а амаль 52 тысячы — сацыяльныя пенсii. Пры гэтым сярэднi памер такiх выплат у лiстападзе складае адпаведна 254,8 i 129,9 тыс. рублёў.

Памеры працоўных пенсiй людзям з абмежаванымi магчымасцямi вызначаюцца па агульнаму прынцыпу — у залежнасцi ад стажу i каэфiцыенту заробку. Разам з тым, як заўважыў намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валяр’ян Кароль, для людзей «на групе» тут ёсць свае асаблiвасцi. Да прыкладу, пры прызначэннi працоўнай пенсii па iнвалiднасцi, у залежнасцi ад канкрэтнай сiтуацыi, неабходна мець стаж ад 1 да 15 гадоў, тады як звычайнае патрабаванне ў такiм выпадку — наяўнасць не менш чым 25 гадоў работы ў мужчын цi 20 гадоў у жанчын. А асобам, якiя сталi iнвалiдамi да дасягнення 20 гадоў падчас работы цi пасля яе спынення, пенсii прызначаюцца без улiку стажу.

Да таго ж, нагадаў Валяр’ян Кароль, пры вызначэннi пенсiй па iнвалiднасцi ўлiчваецца ступень страты здароўя. Iнвалiдам I групы пенсiя прызначаецца ў памеры 75, II групы — 65, а III групы — 40 працэнтаў ад сярэднямесячнага заробку. Для параўнання: каб мець пенсiю па ўзросту ў памеры 75 працэнтаў заробку, мужчыне без групы неабходна выпрацаваць 45-гадовы, а жанчыне — 40-гадовы стаж. А ўмовай для выхаду на адзнаку ў 65 працэнтаў ад заробку з’яўляецца наяўнасць адпаведна 38 i 33 гадоў стажу. I такi нюанс. Зараз мiнiмальныя пенсii па iнвалiднасцi для I i II груп вызначаны ў 100, а для III групы — у 50 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту. Да слова, поўны памер апошняй складае 42 400 рублёў.

Як заўважыў Валяр’ян Кароль, для людзей з абмежаванымi магчымасцямi iснуюць i некаторыя iншыя перавагi. Да прыкладу, маецца на ўвазе магчымасць пераразлiку пенсii па iнвалiднасцi пасля яе прызначэння, калi чалавек «на групе» здолеў адпрацаваць яшчэ 24 месяцы з больш высокiм заробкам, заканадаўства прадугледжвае варыянты датэрмiновага выхаду на пенсiю для iнвалiдаў вайны, iнвалiдаў з дзяцiнства i асоб з маленькiм ростам, iнвалiды I групы маюць права на надбаўку на догляд, а iнвалiды з дзяцiнства, якiм вызначана пажыццёвая група, могуць разлiчваць на павышэнне пенсiй па ўзросту.

Аднак тэма для асаблiвай гаворкi — дзецi-iнвалiды. Пры першай ступенi страты здароўя iм прызначаецца сацыяльная пенсiя ў 150, другой ступенi — у 175, трэцяй — 200, а чацвёртай — 250 працэнтаў ад мiнiмальнай пенсii па ўзросту. Апроч пенсii, на дзяцей-iнвалiдаў выплачваюцца дзяржаўныя дапамогi — ад нараджэння i да дасягнення 18-гадовага ўзросту. Прычым, калi дзiця-iнвалiд выхоўваецца ў сям’i, то тут на ўсiх астатнiх дзяцей дапамогi прызначаюцца без улiку сукупнага даходу бацькоў.

Нарэшце, калi мацi цi бацька не працуюць i не атрымлiваюць пенсii, яны могуць разлiчваць на дапамогу па догляду дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў. Памер такой дапамогi складае 65 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму, цi на сёння 110 240 рублёў. Праўда, трэба мець на ўвазе, што прэтэндаваць на апошнюю выплату незалежна ад ступенi страты здароўя ў дзiцяцi можна толькi да яго 10-гадовага ўзросту. Ва ўзросце ж ад 10 да 18 гадоў дапамога прызначаецца толькi пры другой, трэцяй цi чацвёртай ступенях.

Мiж тым, зазначыў Валяр’ян Кароль, у краiне працягваецца пашырэнне сеткi ўстаноў па рэабiлiтацыi людзей з абмежаванымi магчымасцямi. Так, пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання адчынiлася 18 аддзяленняў дзённага знаходжання дзяцей-iнвалiдаў, а ў Гомелi — аддзяленне кругласутачнага знаходжання для дзяцей з парушэннямi здароўя. Да таго ж, нагадваюць у мiнiстэрстве, шосты год запар у сталiцы працуе Рэспублiканскi цэнтр для дзяцей-iнвалiдаў — за гэты час яго паслугамi скарысталiся больш за 4,5 тысячы чалавек з захворваннямi апорна-рухальнага апарату.

Адначасова ў краiне iснуюць 4 спецыялiзаваныя санаторыi для ветэранаў вайны, працы i iнвалiдаў на 615 месцаў. Сёлета ўсе яны прайшлi атэстацыю i атрымалi 2-ю катэгорыю. Пры гэтым сам спектр паслуг такiх здраўнiц будзе пашырацца. У прыватнасцi, пачалася пераспецыялiзацыя санаторыя «Вяжуцi» ў Маладзечанскiм раёне для лячэння спiнальных хворых, якiх, да слова, сёння ў Беларусi налiчваецца 12 тысяч чалавек.

Яшчэ адзiн i не менш цiкавы напрамак — прафесiйнае навучанне. Колькасць людзей «на групе», якiя жадаюць працаваць, дастаткова значная — за студзень—верасень сёлета па дапамогу ў службы занятасцi насельнiцтва звярнулася 2,6 тысячы iнвалiдаў, 1,6 тысячы з iх удалося працаўладкаваць, а 202 чалавекi прайшлi працоўную рэабiлiтацыю (або своеасаблiвую практыку) з частковай кампенсацыяй заробкаў з Фонду садзейнiчання занятасцi насельнiцтва. У параўнаннi з 2005 годам гэтыя паказчыкi ўзраслi. Тым не менш даводзiцца канстатаваць, што праблема ўладкавання людзей на групе застаецца па-ранейшаму адной з галоўных.

Таксама няпростае пытанне — магчымасцi карыстання iнвалiдамi аб’ектамi сацыяльнай iнфраструктуры ў гарадах. Пакуль даступнымi для людзей з цяжкiмi захворваннямi прызнана не больш чым 20 працэнтаў такiх аб’ектаў. Таму, адзначаюць у мiнiстэрстве, ужо да канца гэтага года павiнна быць закончана работа па распрацоўцы новай рэспублiканскай праграмы па стварэнню безбар’ернага асяродка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 2001 года колькасць iнвалiдаў па агульнаму захворванню скарацiлася на 3,7, з прычыны працоўнага знявечання — на 11,1, а дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика