21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пераўтварэннi сямейнага заканадаўства

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Дэмаграфiчная бяспека

Шлюбна-сямейнае заканадаўства перажыло за апошняе дзесяцiгоддзе вялiкiя змяненнi. Працэс удасканалення прававой базы абароны мацярынства, бацькоўства i дзяцiнства нельга яшчэ лiчыць завершаным, паколькi час падвяргае iнстытут сям’i пераўтварэнням, а ўмацаванне сям’i i сямейных каштоўнасцяў па-ранейшаму застаецца важнай складовай забеспячэння дэмаграфiчнай бяспекi. Аб гэтым, у прыватнасцi, iшла размова ў Палаце прадстаўнiкоў, дзе за «круглым сталом» прысутнiчалi як парламентарыi, так i кiраўнiцтва зацiкаўленых мiнiстэрстваў, прадстаўнiкi Вярхоўнага Суда i Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Паводле некаторых выступленняў, коратка складаную дэмаграфiчную сiтуацыю Беларусi можна акрэслiць некалькiмi статыстычнымi звесткамi. У рэспублiцы на бягучы момант 1 мiльён 580 тысяч сем’яў выхоўваюць 1 мiльён 934 тысячы дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Большая частка беларускiх сем’яў — аднадзетныя. З сацыяльнага боку сям’ю з дзецьмi абараняюць дапамогi па нараджэнню i догляду, ільготы па харчаванню ў дашкольных i школьных установах, забеспячэнне бясплатнымi лекамi дзяцей ва ўзросце да трох гадоў i дзяцей з некаторымi цяжкiмi захворваннямi, бясплатны праезд на некаторых вiдах транспарту да сямi гадоў i некаторыя iншыя гарантыi. А з медыцынскага дастаткова прыгадаць не толькi дасягненне нiзкай мацярынскай i дзiцячай смяротнасцi, але i рэканструкцыю з перааснашчэннем 19 буйных радзiльных дамоў, адкрыццё ў абласных цэнтрах 10 дружалюбных да моладзi цэнтраў i некаторыя iншыя меры.

Разам з тым у апошнiя гады на 1 тысячу шлюбаў прыпадае каля 420—480 скасаванняў шлюбу. Як не дапусцiць развалу грамадскай «ячэйкi», абавязуецца расказаць вучнёўскай моладзi на спецкурсах падрыхтоўкi да сямейнага жыцця Мiнiстэрства адукацыi. А на дапамогу тым, хто не здолеў прадухiлiць «караблекрушэнне», павiнен прыйсцi Закон «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь «Аб шлюбе i сям’i», якi прадугледжвае, напрыклад, заключэнне Шлюбнага дагавора яшчэ да заключэння ўласна шлюбу, што, паводле ранейшага заканадаўства, было немагчыма. Аб усiх новаўвядзеннях газета, дарэчы, ужо расказвала. Што ж датычыцца запланаваных змен, то можна прыгадаць верагоднасць увядзення ў Кодэкс раздзела «Пагадненне аб выплаце алiментаў». У такiм дакуменце можна будзе агаварыць памер алiментаў — у бок павелiчэння, канешне, бо яны не могуць быць менш за ўстаноўлены заканадаўствам мiнiмум. А прывязаць гэты мiнiмальны памер выплат на адно дзiця плануецца да адной базавай велiчынi, якая сёння, скажам, складае 31 тысячу рублёў. Для тых жа, хто будзе ўхiляцца ад алiментаў, мяркуецца прадугледзець няўстойку — у памеры 9 працэнтаў у месяц.

Да лiку прынятых ужо законных мераў адносяцца iншыя грашовыя выплаты, якiя спаганяюцца з бацькоў, пазбаўленых бацькоўскiх правоў. Такiм чынам, кампенсаваннем затрат на выхаванне сiрот у iнтэрнатных установах дзяржава спрабуе павышаць адказнасць бацькоў за сваiх дзяцей.

Вядома, што кожны год дадае ў сярэднiм каля 4 тысяч сiрот. На пачатак гэтага года колькасць такiх дзяцей скаладала 32 878.

Паводле слоў намеснiка старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Сяргея Забалотца, з 15 тысяч асоб, пазбаўленых бацькоўскiх правоў, толькi 10 працэнтаў зарэгiстравалiся ў службе занятасцi i толькi 400 чалавек былi працаўладкаваныя сёлета. Чаму так i што рабiць? Наогул у «краiне сiроцтва» — безлiч пытанняў, знайсцi адказы на якiя не так проста. Дастаткова сказаць, што знаходжанне дзяцей у iнтэрнатных установах абыходзiцца дзяржаве, а дакладней, падаткаплацельшчыкам, нятанна. Узнiкае пытанне: на якой рабоце, з якiм памерам заробку павiнны працаваць асобы, якiя, хутчэй за ўсё, не толькi нiколi цi доўгi час не працавалi, але i злоўжываюць алкаголем?

А пакуль з’яўляюцца новыя пытаннi, Мiнiстэрства адукацыi са свайго боку рухаецца ў правераным накiрунку. У апошнiя пяць гадоў яно стварыла i падтрымлiвае сетку сацыяльна-педагагiчных цэнтраў i дзiцячых сацыяльных прытулкаў, што дапамагае стрымлiваць рост сацыяльнага сiроцтва. Так, сёлета з 4 тысяч дзяцей, якiя часова — тэрмiнам да шасцi месяцаў — знаходзiлiся ў прытулку, 60 працэнтаў вярталiся пасля праведзенай з бацькамi работы ў хатнiя ўмовы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шлюбна-сямейнае заканадаўства перажыло за апошняе дзесяцiгоддзе вялiкiя змяненнi. Працэс удасканалення прававой базы абароны мацярынства, бацькоўства
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика