21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ШАПКА

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Простыя рэчы

Коласаўскi тэатр у Вiцебску новы сезон адкрываў абавязкова «Несцеркам», а купалаўцы ў Мiнску — «Паўлiнкай». Даўно не быў у тэатры. А пачаў пiсаць гэты артыкул i ўспомнiў менавiта «Паўлiнку». Там ёсць месца, як кажуць, па тэме. Пранцiсь дзелiцца навiной, якую разам з чарачкай падабраў на кiрмашы: «Кажуць, пранцуз, пане дабрудзею, iдзе на Барысава па шапку i рукавiцы, што калiсь там заставiў. Чатырыста тысяч войска з сабой вядзе i, собственно...»

Яго перабiвае жонка Агата:

« Не чатырыста тысяч, а чатыры сотнi тысяч...»

Але галоўнае тут для нас у тым, што купалаўскiя героi абсалютна не сумняваюцца: каб вярнуць шапку i рукавiцы — варта iсцi «на Барысава» i войска з сабою весцi. Так, шапка для вясковага чалавека была немалой каштоўнасцю. З ёю ён не расставаўся ў любую пару года. Зiмою гэта найчасцей быў аблавух з аўчыны альбо заечага, лiсiнага, вавёрчынага, трусiнага меху, пацягнуты зверху сукном, летам альбо саламяны брыль, альбо картуз таксама з сукна, але з блiскучым казырком. Ды найчасцей, на працягу многiх стагоддзяў карысталiся беларусы магеркамi, лямцаванымi — валенымi з воўны. У розных мясцовасцях шапкi i называлiся па-рознаму. I кучма, i кучомка, i аблавух, i малахай, i капуза. Быў такi народны жарт — капуза ў паўбарана: багатая, занадта багатая шапка. У нашым, Дзiсненскiм павеце распаўсюджаныя былi шапкi з чатырохкантовым верхам. Неяк у вёсцы знайшоў такую на гарышчы. Пабiтая моллю, шапка разлазiлася ў руках. Але ўяўленне аб тым, як глядзелася яна на галаве тагачаснага вясковага кавалера, можна было атрымаць.

Яшчэ ў сярэднявеччы ўзнiк на Беларусi спецыяльны промысел — шапавальства, валенне, катанне з воўны шапак. Майстры пераходзiлi з вёскi ў вёску, выконвалi заказы на любы густ. Пачаў пра шапавальства i ўспомнiў: на першым курсе дзяржунiверсiтэта, калi вывучалi мы беларускiя гаворкi, асобнай тэмай якраз i была гаворка дрыбiнскiх шапавалаў. У самiм Дрыбiне i навакольных вёсках шапавальства было вельмi распаўсюджаным. Больш таго, каб захаваць свае сакрэты, а то проста вылучацца мiж iншых, шапавалы выдумалi сваю, умоўную мову, так званы «катрушнiцкi лемязень». Каля тысячы слоў было ў гэтай сакрэтнай, вядомай толькi майстрам мове. Уявiце, сядзяць майстры ў вясковай хаце, катаюць шапкi, а мiж сабою гавораць так, што гаспадарам нiчога не зразумела. Гаворыць нехта з майстроў «моршчык». А гэта, аказваецца, нос. Гаворыць «ласома». А гэта салома. А «шукума» — будзе кума. Цiкава, таямнiча. А заiнтрыгаваўшы, можна i плату за працу павялiчыць.

Сёння гэта прафесiя адышла. Шапку на любы густ можна набыць у краме. Праўда, засталiся яшчэ майстры, якiя займаюцца вырабам саламяных капелюшоў, брылёў. Але гэта таксама экзотыка, не для паўсядзённага карыстання. Такiя капелюшы падабаюць сябры гуртоў народнай музыкi. Але ж толькi для канцэртных пляцовак. Гадоў дваццаць таму ў вёсцы Навiнкi Браслаўскага раёна сустракаўся з майстрам, якi працаваў менавiта з саломай, як бы сказалi дрыбiнскiя шапавалы — ласомай. Набыў у яго файны капялюш. Але насiць яго неяк не прыдалося, вiсеў на сцяне для дэкору. Потым дачка прыстасавала яго для пляжных выхадаў. Ненадоўга.

Увогуле ў маладых людзей сёння адносiны да шапкi, любога галаўнога ўбору больш адмоўныя, чым прыхiльныя. У любую пару года, нават маразамi хлопцы i дзяўчаты абыходзяцца без шапкi цi хусткi. Успамiнаю сваю маладосць. Так, i мы гадоў трыццаць таму абыходзiлiся найчасцей без iх. Хоць яшчэ нашы бацькi не ўяўлялi сабе, як гэта можна выйсцi з хаты без шапкi. А калi холад, а калi дождж? А летам жа i галаву можа напячы.

Прывучала нас да галаўных убораў служба ў войску. Тут ужо без пiлоткi, фуражкi, зiмовай вушанкi нiяк не абысцiся. Чэсць аддаць камандзiру без шапкi нельга — «да пустой галавы руку не прыкладваюць». Пiлотка пiлоткай, да яе яшчэ неяк можна прыстасавацца. А вось каска — гэта немалая праблема. Год у сваёй восьмай мотастралковай роце я быў гранатамётчыкам. Тады боепрыпасаў не шкадавалi. Бывала, што за дзень цi за ноч на палiгоне гранатамётчык выстрэльваў i па дзесятку разоў. А гранатамёт жа ляжыць на плячы ў час стрэлу. I страляе ён гучна. А ты ў касцы, пры стрэле атрымлiваецца эфект звона. Вушы закладае на некалькi дзён. Нездарма гранатамётчыкаў наша пяхотная брацiя звала «глушцамi».

Шапка мае не толькi значэнне галаўнога ўбору. У Коласа чытаем:

Люблю я лес, адвечны бор,

Дзе ўзносяць хвоi ў гору шапкi.

А ў грыбоў жа таксама ёсць шапкi. Цёмныя цi светла-карычневыя ў баравiкоў, чырвоныя ў падасiнавiкаў. А колькi прырода праяўляе выдумкi, надзяляючы рознакаляровымi шапкамi сыраежкi.

А грыбы сядзелi цiха,

Так схаваўшыся у мох,

Што не толькi белых ног —

Не вiдаць было i шапак.

Гэта з верша Глебкi. I ў сланечнiка ёсць шапка. I густыя валасы, калi яны сапраўды густыя цi кучаравыя, таксама называюць шапкай.

Мне давялося пачынаць працу ў раённай газеце ў сямiдзесятыя гады. Цiкавая была пара, што датычылася лозунгаў, заклiкаў, асаблiва наконт будаўнiцтва камунiзму. Практычна на кожнае свята, а было iх вельмi шмат, у газеце давалiся святочныя падборкi артыкулаў. А да iх трэба было прыдумаць агульную «шапку». Немалых намаганняў гэта каштавала, бо i паўтарацца не хацелася, i iдэалагiчна ўсё павiнна было быць вытрымана.

I ўсё-такi шапка — гэта найперш тое, што на галаве. У народзе за мiнулыя часы назапасiлася вельмi шмат устойлiвых выразаў, звязаных з гэтай, здавалася б, простай рэччу.

Калi чалавек вельмi чым-небудзь напужаны, ён гаворыць: аж шапка паднялася на галаве.

Ну а выраз «даць па шапцы» зразумелы i без каментарыяў, хоць, вiдаць, некалi ў час бою з воiна збiвалi шапку цi шолам, гэтым самым у нечым абяззбройвалi, прынiжалi яго гонар. Яшчэ служылыя людзi, якiя любiлi пахвалiцца, гаварылi, што сваiх ворагаў яны шапкамi закiдаюць. Выраз гэты быў распаўсюджаны на пачатку вайны з Японiяй у 1904—1905 гадах, калi вялiзная Расiя хацела хутка i без асаблiвых страт перамагчы маленькую Японiю, закiдаць шапкамi. Атрымалася наадварот.

На злодзеi шапка гарыць. Калi чалавек стараецца нешта схаваць, вельмi часта старанне гэта яго i падводзiць. Ёсць народны анекдот пра сквапную бабу. Схавала яна ад мужыка вэнджаны кумпяк. Пойдзе цiхенька ў прывень, адрэжа, з’есць. А потым ходзiць i прыгаворвае: «Ой бяда дык бяда — гэтак п’ецца вада». Падгледзеў мужык, дзе смаката схаваная. А жонка зноў з прыўня прыходзiць i пра сваю бяду пачынае. Мужык ёй: «Я з’еў палову той бяды i то не магу адпiцца вады».

Ды шмат iншых выразаў: па Сеньку i шапка, спаць у шапку, на разбор шапак...

Асобна тут стаiць «шапкаваць», што азначае прынiжацца перад некiм, нешта зневажальна прасiць. Жыве яшчэ ў гарпасёлку Лынтупы дзядзька Мiхал, якi расказваў мне пра сваю службу ў пана ў трыццатыя гады мiнулага стагоддзя. Кожную ранiцу ён разам з iншымi парабкамi сустракаў пана ля ганка яго палаца. I не толькi скiдваў з галавы шапку, але i цалаваў пана ў плячук на знак сваёй поўнай лаяльнасцi. За гэта часам i злоты атрымлiваў.

I на заканчэнне ўспомнiм пра шапку Манамаха, якая вельмi цяжкая i сiмвалiзуе вялiкую адказнасць уладара. Ды рэдка хто ад гэтай цяжкасцi адмаўляўся добраахвотна.

Вiцебская вобласць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Коласаўскi тэатр у Вiцебску новы сезон адкрываў абавязкова «Несцеркам», а купалаўцы ў Мiнску — «Паўлiнкай». Даўно не быў у тэатры. А пачаў пiсаць гэты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика