21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цiскам кiраваць можна. I трэба

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi, якiя паступiлi ў рэдакцыю, адказвала Марыя ЛIВЕНЦАВА, кандыдат медыцынскiх навук, вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi артэрыяльнай гiпертэнзii Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогiя».

(Працяг. Пачатак у нумарах за 30 лістапада і 1 снежня.)

— Любоў Паўлаўна, Салiгорскi раён. У мяне «рабочы» цiск — 140/100. Двойчы ён моцна ўзнiмаўся, але потым вяртаўся да гэтага значэння. Што мне трэба рабiць?

— Рэзкiя пад’ёмы цiску сведчаць аб тым, што паступова сiтуацыя будзе толькi пагаршацца. Вам неабходна прымаць прэпараты не толькi ў момант моцнага «скачка», але нават тады, калi яно ў вас будзе 120/80, каб не ўпусцiць той момант, калi цiск рэзка павысiцца.

— Урач прапiсаў энала- прыл i сказаў прымаць пастаянна. Але я баюся, што так можна пасадзiць печань...

— Цiкава, а вы не думаеце, што на вашу печань уплывае нават кавалачак хлеба? Даказана, што толькi той, хто рэгулярна прымае лекавыя прэпараты, жыве даўжэй i менш пакутуе ад такiх захворванняў, як iнфаркт мiякарда, мазгавы iнсульт, ныркавая недастатковасць, а колькасць усiх астатнiх захворванняў у iх абсалютна такая ж, як у iншых людзей, якiя гэтыя прэпараты не ўжываюць.

— Мiхаiл Сяргеевiч, Лiда. Мне 60 гадоў, iнвалiд II групы. Iшэмiчная хвароба сэрца, стэнакардыя напружання, фактар 2, артэрыяльная гiпертэнзiя-3, рызыка 4. Цiск 190/100. Прымаю манапрыл, карынфор, 2—3 таблеткi клафелiну. Цiск знiжаецца да 160/95. Прымаю лекi ўжо тры гады. Як доўга можна прымаць гэтыя прэпараты?

— Антыгiпатэнзiўныя прэпараты можна прымаць усё жыццё. Калi цiск будзе заставацца павышаным, узнiкне неабходнасць увядзення ў схему лячэння прэпаратаў iншых груп. На бягучы ж момант у вашай схеме не стае мачагоннага прэпарата. Нармалiзаваць цiск павiнен гiпатыязiд цi iндапамiд.

— Уладзiмiр Паўлавiч, 75 гадоў, Мiнск. Гiпертэнзiя 2-й ступенi. Верхнi цiск — 152, 154, 156, нiжнi — 78, 82, 86. Я нiяк гэта не адчуваю, але мяне хвалюе такое разыходжанне... Вось ужо чатыры гады прымаю эналапрыл.

— Адсутнасць сiмптомаў павышэння цiску не азначае, што яго не трэба лячыць. Лячыць трэба любую гiпертанiю, каб папярэдзiць магчымыя ўскладненнi. Эналапрыл вы павiнны прымаць пастаянна. Калi ён перастане дапамагаць, урач падбярэ вам iншы прэпарат. Выбар лекаў вельмi шырокi. Iснуе пяць асноўных груп гiпатэнзiўных прэпаратаў, у кожнай з iх — дзесяткi найменняў...

— Нэлi Iванаўна, Мiнск. Мне 75 гадоў. Ужываю дзiратон, па 10 мг. Аднак у некаторыя днi, калi цiску няма, я таблеткi не п’ю. Бывае, што верхнi цiск нармальны, а нiжнi — высокi. Тады адчуваю галавакружэнне. Што прымаць у такiх выпадках?

— Дрэнна, што бываюць днi, калi вы не ўжываеце таблеткi. Вы ўжываеце iх не супраць канкрэтнага павышэння цiску, а супраць захворвання ўвогуле. Прапiсаныя лекi трэба пiць без перапынку. Калi падчас лячэння з’яўляюцца галавакружэннi, трэба дадаць сасудзiстыя прэпараты — кавентон, сермiон, наатрапiл. Iх трэба ўжываць курсамi, лепш за ўсё вясной i восенню.

— Iрына Iосiфаўна, Мiнск. Цукровы дыябет 2-га тыпу. Цiск 180/100. П’ю энапрыл, арыфон, амладзiн. Кiраваць цiскам не ўдаецца. Якiя ёсць больш эфектыўныя прэпараты?

— Наяўнасць у вас двух захворванняў гаворыць аб неабходнасцi прымянення спецыфiчных лекаў для лячэння i гiпертанii, i цукровага дыябету — такiх, як манапрыл, харцiл. Яны дазваляюць лепш змагацца з ускладненнямi дзвюх хвароб.

— Iван Паўлавiч, Чэрвеньскi раён. Цiск 170/80. Звычайна п’ю адэльфан, часам — нiфедыпiн. Пакуль п’ю, адчуваю сябе нармальна. Пасля павышаецца верхнi цiск. Што рабiць?

— Трэба абавязкова пастаянна пiць прэпараты, якiя вам дапамагаюць. Адмена прэпарата зноў прыводзiць да павышэння цiску. Больш сучасным спосабам лячэння з’яўляецца ўжыванне ніфедзiпiну працяглага дзеяння, таму што нiфедзіпiн кароткага дзеяння трэба прымаць не радзей за чатыры разы ў суткi, а той жа адалат, кардафлекс, карынфар можна прымаць двойчы ў суткi.

— Марыя Вiкенцьеўна, Клецкi раён. У мужа — гiпертанiя, ёсць змяненнi ў сасудах. Пастаянна на працягу апошнiх трох гадоў п’е амладзiн, энап, каптапрыл i iншыя. Цiск 140/100, бывае 180/200. Цi можна трапiць на кансультацыю ў ваш цэнтр?

— У цэнтры «Кардыялогiя» кансультацыi праводзяцца штодня, з панядзелка па пятнiцу з 9.00 да 16.00. Праўда, вы можаце пракансультавацца i ў палiклiнiчным аддзяленнi Мiнскага абласнога кардыялагiчнага дыспансэра. Па той iнфармацыi, якую вы прадстаўляеце пра свайго мужа, можна сказаць, што гаворка iдзе пра самую распаўсюджаную паталогiю з непадабраным лячэннем. Калi вам не дапамогуць падабраць яго ў дыспансэры, прыязджайце да нас.

— Таццяна, Мiнск. Цi iснуюць спецыяльныя дыеты, якiя дапамагаюць пазбавiцца ад высокага цiску без лекаў? Цi можна чысцiць сценкi сасудаў без прымянення лекавых прэпаратаў?

— Такога паняцця, як «чысцiць сасуды», у медыцыне не iснуе. Трэба прымаць прэпараты, якiя знiжаюць узровень халестэрыну — стацiны. Яны дапамагаюць ад вельмi многiх захворванняў i прымаць iх трэба не пасля iнфаркту, а калi вы праверылi свой халестэрын, ён аказаўся павышаным, i ўрач парэкамендаваў вам сесцi на абястлушчаную дыету i прапiсаў гэтыя самыя стацiны.

— Алена Пятроўна, Капыльскi раён. Ад цiску мне прапiсалi берлiпрыл, iнстэнон, эгiлок. Зрабiла кардыяграму i энцэфалаграму. Аднак у Капылi няма кардыёлага, каб расшыфраваць iх. Цi можна трапiць да вас у цэнтр?

— Адны i тыя ж змяненнi, якiя выяўляе кардыяграма i рыяэнцэфалаграма, могуць быць праяўленнямi рознай паталогii. Таму вам неабходна больш грунтоўна абследавацца. Патрэбна зрабiць кардыяграму ў дынамiцы — некалькi разоў. Можна зрабiць ультрагукавое даследаванне сэрца, якое дазволiць ацанiць стан сардэчнай мышцы. Можаце папрасiць ва ўчастковага ўрача цi загадчыцы аддзялення накiраванне на абследаванне ў абласны дыспансэр цi ў наш цэнтр.

— Генадзь Iванавiч, Чэрвень. У пачатку лета перанёс абшырны iнфаркт мiякарда. У вашым цэнтры мяне паставiлi на чаргу — на каранараграфiю i шунцiраванне. Чарга падыдзе праз два гады. Няўжо столькi чакаць? Хацеў зрабiць каранараграфiю ў iншай установе, але там гэта магчыма толькi платна. Да таго ж, яе могуць потым не ўзяць на Фабрыцыуса...

— Вы былi на кансультацыi, ваш стан ацанiлi як хранiчны, якi не патрабуе экстраннай каранараграфii i ўмяшання — хiрургiчнага цi энтэрвенцыйнага. Экстранная чарга — для адпаведных выпадкаў. У вас экстраннага паказання няма. Калi ж вы зробiце каранараграфiю не ў нашай лячэбнай установе, а ў iншай, то яна, запiсаная на дыск цi плёнку, будзе ацэнена нашымi спецыялiстамi, якiя прымуць рашэнне аб далейшых кроках. Да нас прыязджаюць нават з iншых краiн са сваiмi каранараграфiямi, i наш загадчык аддзялення Юрый Пятроў аналiзуе гэтыя даныя.

«Прамую лінію» правялі Святлана БАРЫСЕНКА і Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi, якiя паступiлi ў рэдакцыю, адказвала Марыя ЛIВЕНЦАВА, кандыдат медыцынскiх навук, вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi артэрыяльнай гiп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика