50 лiтраў малака ў дзень ад каровы
Сяргей КУРКАЧ
Каб у нашых крамах заўсёды былi свежае малако i мяса, вяскоўцы павiнны працаваць з ранiцы да позняга вечара. Так павялося, што лепшых хлебаробаў мы вiншуем пасля ўборачнай усёй талакой, а цяжкую працу жывёлаводаў i iх поспехi мы часам i не заўважаем. Разам з тым за 11 месяцаў сельскагаспадарчыя арганiзацыi Мiнскай вобласцi вырабiлi 1 141 тысячу тон малака, што амаль на 10 працэнтаў больш, чым за такi ж перыяд летась. Найбольшую ўдзельную вагу ў валавым надоi малака (9,4 працэнта) забяспечылi ў Слуцкiм раёне. Менавiта таму абласны Дзень жывёлавода атрымаў прапiску ў саўгасе «Слуцк».
Дырэктар унiтарнага прадпрыемства «Саўгас «Слуцк» Васiль АЧАПОЎСКI лiчыць, што яго работнiкi сёлета адпрацавалi даволi паспяхова — са студзеня па лiстапад вытворчасць малака ў гаспадарцы павялiчылася на 46 працэнтаў. Гаспадарка спадара Ачапоўскага выконвае сур’ёзныя заданнi: на прадпрыемстве больш за 6,5 тысячы буйной рагатай жывёлы, 1200 свiней, недзе на 150 галоў павялiчаны ўдойны статак за кошт племянных кароў. На свяце жывёлавода кiраўнiк гаспадаркi каштоўнымi прызамi ўзнагародзiў сваiх лепшых работнiкаў. Кухонныя камбайны i мясарубкi «Памочнiца» айчыннай вытворчасцi атрымалi аператары па дарошчванню Таццяна ГРАК i Ганна ХАХЛОВА, аператары па адкорму Таццяна Непагодзева i Марыя БУДКЕВIЧ, аператары машыннага даення Алена РАМАНЧЫК i Нiна ЮРЭВIЧ. Таццяна Непагодзева працуе ў гаспадарцы ўжо больш за 10 гадоў, спачатку —вартаўнiком, потым даглядала маладых цялят, зараз адкормлiвае ўжо дарослых бычкоў. Нiна Юрэвiч на новай малочнай ферме ўжо год. Да гэтага жанчына адпрацавала 18 гадоў у мясцовым сельскiм гандлi. Сёння ў малочнатаварным комплексе «Вежы» яна — аператар машыннага даення: — Зараз прадавец у вёсцы сур’ёзных заробкаў не атрымлiвае. У нашай гаспадарцы новае сучаснае абсталяванне, кiраўнiк патрабавальны, але справядлiвы. Калi добра працаваць, можна нядрэнныя грошы атрымлiваць. Так, рабiць цяжкавата, але i заробкi — 700—750 тысяч рублёў ...Пачынаецца наша праца а шостай гадзiне ранiцы першай дойкай. А 10-й гадзiне iдзем дадому, каб у гадзiну дня зноў вярнуцца на другую дойку. Пасля трэцяй дойкi дамоў трапляем не раней як у 22 гадзiны... Менавiта малочнатаварным комплексам «Вежы» сёння асаблiва ганарацца ў саўгасе. Комплекс быў пабудаваны гаспадарчым спосабам за кошт сродкаў гаспадаркi з дапамогай аблвыканкама i крэдытаў банка. Начальнiк малочнага комплексу «Вежы» з’яўляецца, бадай, самым маладым кiраўнiком у саўгасе. Зусiм нядаўна ён скончыў Вiцебскую сельскагаспадарчую акадэмiю. Дырэктар 23-гадоваму спецыялiсту давярае, бо ведае яго з юнацтва — хлопец быў накiраваны на вучобу менавiта ад гаспадаркi. — На новай малочнай ферме сёння даглядаецца 220 галоў дойнага статку плюс 84 цяляцi ў «яслях», — тлумачыць Арцём АНЦIФЕЕЎ. — Выкарыстоўваецца беспрывязнае ўтрыманне дойнага статка, нямецкая даiльная зала з камп’ютарным абслугоўваннем i кантролем. — Вам цiкава працаваць у вёсцы? — Так, працаваць цiкава, бо ёсць з чым i ёсць над чым. Гаспадарка купiла 192 галавы прадукцыйных кароў з Венгрыi. Збiраемся абнавiць цалкам дойны статак у гаспадарцы. Высокапрадукцыйныя каровы даюць у сярэднiм 30 лiтраў малака ў суткi. Ёсць такiя, якiя даюць 45 i 50 літраў. — З камп’ютарамi працаваць няцяжка, — лiчыць Арцём Анцiфееў. — Каб рабiць усё па тэхналогii, мы абменьваемся вопытам з аграфiрмамi са Снова i Жодзiна. Такi сур’ёзны падыход да справы ўжо зараз дае свае добрыя вынiкi. За 10 месяцаў на МТК «Вежы» з кожнай дойнай каровы ўжо атрымалi 8100 лiтраў малака. Гэта сапраўды добры паказчык. Слуцкi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб у нашых крамах заўсёды былi свежае малако i мяса, вяскоўцы павiнны працаваць з ранiцы да позняга вечара. Так павялося, што лепшых хлебаробаў мы вi
|
|