Бюджэт для народа
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Парламенцкi дзённiк Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi праект бюджэту на наступны год, а таксама змяненнi i дапаўненнi ў некаторыя законы па пытаннях падаткаабкладання. Гэтыя два дакументы традыцыйна прымаюцца адначасова.З дакладам перад дэпутатамi выступiў мiнiстр фiнансаў Мiкалай Корбут. Паводле яго слоў, змяненнi i дапаўненнi ў некаторыя законы па пытаннях падаткаабкладання накiраваны на спрашчэнне як падатковай сiстэмы краiны ў цэлым, так i парадку вылiчэння i выплаты канкрэтных падаткаў. У цэлым жа законапраект уносiць змяненнi i дапаўненнi ў 9 законаў i Агульную частку Падатковага кодэкса. Што датычыцца праекта бюджэту на наступны год, то ён сфармiраваны зыходзячы з наступных даходных i расходных паказчыкаў. Агульная сума даходаў кансалiдаванага бюджэту на наступны год прагназуецца ў аб’ёме 40436,2 млрд рублёў (рост на 10,8 працэнта), агульная сума расходаў — 41836,2 млрд рублёў (рост на 12,3 працэнта). Прагназуемы дэфiцыт рэспублiканскага бюджэту на наступны год — 1400 млрд рублёў, або 1,5 працэнта да валавога ўнутранага прадукту. За кошт унутраных крынiц прафiнансаваць дэфiцыт плануецца ў памеры 408,3 млрд рублёў, са знешнiх крынiц — у памеры 991,7 млрд рублёў. У цэлым бюджэт, адзначыў М. Корбут, захоўвае сацыяльную накiраванасць: рост рэальнай заработнай платы складзе 108—109 працэнтаў, а яе сярэднямесячны ўзровень напрыканцы 2007 года павiнен скласцi 310—320 долараў ЗША. Павышаюцца расходы на ахову здароўя, фiзiчную культуру, спорт, культуру, сацыяльную палiтыку. Не адбудзецца рэзкага росту цэн у камунальнай гаспадарцы. Як адзначыў М. Корбут, насельнiцтва будзе выплачваць не больш за 41,7 працэнта затрат на яе. Пасля даклада дэпутаты крыху больш за паўгадзiны задавалi пытаннi — не так шмат, аднак большасць спрэчных момантаў была вырашана напярэдаднi падчас пасяджэння профiльнай камiсii. Што ж датычыцца самiх пытанняў, то большая iх частка была адрасавана не мiнiстру фiнансаў, а прэм’ер-мiнiстру Сяргею Сiдорскаму, якi таксама прысутнiчаў у Авальнай зале. Можна было здагадацца, што асноўным пытаннем да яго стане пытанне аб цане на газ. Так i аказалася, з iм да прэм’ера звярнулася адразу некалькi дэпутатаў. С. Сiдорскi адзначыў, што ў перамовах з Расiяй Беларусь прытрымлiваецца тых пагадненняў, якiя былi прынятыя ў рамках Саюзнага ўрада i якiя прадугледжваюць комплекс мерапрыемстваў па выроўнiванню эканомiк дзвюх краiн. Цэны на газ i iншыя энерганосьбiты ў Беларусi будуць павышацца ў адпаведнасцi са стратэгiяй Расii. Для 2007 года — гэта рост цэн на 15 працэнтаў. С. Сiдорскi не мае нiчога супраць i адносна стратэгii Расii павысiць для расiйскiх суб’ектаў гаспадарання цэны на газ да 180 долараў да 2011 года. Пры гэтым С. Сiдорскi адзначыў, што «Беларусь атрымоўвала i атрымоўвае расiйскi газ па рынкавых цэнах». Такая рынкавая цана фармiруецца памiж «Газпрамам» i «Белтрансгазам» «пры заключэннi кантракта, зыходзячы з рынкавай цаны на газ, якая прапанавана «Газпрамам», у звязцы з транспартнай сiстэмай нашай краiны». Калi ж гаворыцца аб павышэннi цаны на газ для Беларусi да 180 долараў, то «гэта права расiйскага боку», лiчыць прэм’ер-мiнiстр. У той час як «права беларускiх перамоўшчыкаў — прапаноўваць умовы, у якiх будуць працаваць эканомiкi дзвюх краiн». Было закранута i пытанне стварэння сумеснай беларуска-расiйскай газатранспартнай сiстэмы. С. Сiдорскi нагадаў, што бакi падпiсалi дагавор аб правядзеннi незалежнай ацэнкi «Белтрансгаза» галандскiм банкам. Пры гэтым прэм’ер-мiнiстр паведамiў, што праца экспертаў паказала: падлiкi, праведзеныя беларускiм бокам, былi эканамiчна абгрунтаваныя. Пазней, адказваючы на пытаннi журналiстаў, С. Сiдорскi адзначыў, што Беларусь ацэньвае кошт «Белтрансгаза» ў 10—17 млрд долараў. Пры гэтым беларускi бок зыходзiў з ацэнкi аналагiчных мiжнародных транспартных сiстэм. I калi «Газпрам» прапаноўвае рыначную цану на газ у 200 долараў, то рынкавая цана «Белтрансгаза», з пункту гледжання Беларусi, — 10—17 млрд долараў. Характарызуючы прыняты дэпутатамi дакумент, С. Сiдорскi назваў яго «бюджэтам для народа». Гэты варыянт бюджэту — найбольш вытрыманы, бо яго параметры залежалi ад многiх знешнiх фактараў, а таму пралiчвалiся розныя варыянты. Бюджэт-2007, лiчыць С. Сiдорскi, адпавядае тым рэалiям, якiя чакаюцца ад развiцця эканомiкi. Больш за 60 працэнтаў расходных артыкулаў бюджэту накiраваныя на рэалiзацыю сацыяльных праграм. Паводле яго слоў, у iм закладзены «дастатковыя сумы для выплаты пенсiй, каб у грамадстве была сацыяльная стабiльнасць».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi праект бюджэту на наступны год, а таксама змяненнi i дапаўне |
|