21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дакрануцца да горада-музея, або 33 разы вакол Барысава каменя

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Полацк — сталiца беларускай духоўнасцi. Горад, дзе калiсьцi сутыкнулiся Захад i Усход, i па сёння вабiць да сябе ўсiх аматараў культуры i гiсторыi роднага краю. Менавiта тут, на месцы ўпадзення ракi Палаты ў Дзвiну, у IХ стагоддзi зараджалася беларуская дзяржаўнасць. За час свайго iснавання Полацк узгадваў выдатнейшых асоб, якiмi ганарыцца кожны жыхар краiны, асоб, якiя праславiлi Радзiму.

Месца нашага сённяшняга падарожжа мы выбралi невыпадкова. Па-першае, Полацк — самы старажытны горад Беларусi; па-другое, надзвычай багатая гiсторыя; па-трэцяе, ёсць на што паглядзець, i апошняе: нiхто з нас дагэтуль у горадзе над Дзвiной не быў. Як дабiрацца да пункта прызначэння, нават i не абмяркоўвалася. Пакуль уладкоўвалi асабiстыя справы i сабiралi заплечнiкi, не заўважылi, як ужо за гарызонтам схавалася сонца. Па дарозе на лагойскую шашу зазiрнулi ў краму, каб набыць нашу вячэру — хлеб i паштэт. Спынiць машыну за «мiнскiм кальцом» не так складана: транспартныя сродкi тут ходзяць бесперапынна. Iншыя справы, знайсцi вадзiцеля, якi б ехаў да Полацка. Так як гэта аказалася немагчымым, мы вырашылi даехаць да Лепеля — скрыжавання дарог на поўнач i ўсход. Па дарозе даведалiся, што адзiн з нашых сяброў з Наваполацка ўслед за намi на папутцы едзе дадому i запрашае нас да сябе на начлег. Першапачаткова па плану месцам адпачынку мы выбралi вакзал, але прамяняць цёплыя ложкi на нязручныя цвёрдыя крэслы ў зале чакання мы не змаглi. Вырашана: едзем у Наваполацк. Вадзiцель, якi падхапiў нас пад Мiнскам, за дзве гадзiны даставiў нас у Лепель. У горадзе мы паўгадзiны пачакалi нашага сябра Аляксея i ўжо толькi потым утрох пачалi лавiць спадарожны транспарт у напрамку Полацка. Паўтары гадзiны ў цёплым ГАЗелi пад спевы Мiхаiла Круга нас даставiлi ў Наваполацк. Праязджаючы па дарозе праз самы старажытны горад Беларусi, паспелi праз акно паглядзець на некаторыя мясцовыя славутасцi. Адразу скажу, што адпачыць з дарогi ў Аляксея нам не давялося: у яго дома ў гэты вечар сабралiся самыя лепшыя сябры. Цудоўна павесялiўшыся ў прыемнай кампанii, у тры гадзiны ночы мы ўсё ж такi здолелi пайсцi ў ложкi. Збiралiся прачнуцца ранiцай раней, каб паспець паглядзець Полацк, а потым рвануць на Маладзечна, куды нас запрасiлi добрыя людзi на смачную вячэру. Але прачнуцца раней, як планавалася, мы не здолелi.

Толькi ў 13 гадзiн мы разам з Аляксеем дабралiся да Полацка, дзе кожны куток — гiсторыя. Наш сябар з нафтаперапрацоўчай сталiцы Беларусi выказаў жаданне стаць нашым гiдам. Але арыентаваўся ў горадзе ён не лепш за нас, хоць i не раз бываў у тутэйшых мясцiнах. Новы горад нас цiкавiў мала i таму мы адразу прыступiлi да прагляду знакамiтых мясцiн. Як i ў большасцi гарадоў Рэспублiкi, у Полацку захавалiся назвы вулiц савецкiх часоў. Напрыклад, вялiзныя помнiкi Ф. Скарыну, якi ўзвышаецца над астатнiмi пабудовамi, i яго зямляку С. Полацкаму маюць прапiску па праспекце К. Маркса. Цiкавейшыя музеi горада размешчаны на вулiцы Ленiна, якая цягнецца ўздоўж Заходняй Дзвiны. Увогуле, калi трапляеш у гiстарычны цэнтр, маеш вялiкую спакусу застацца з пустымi кiшэнямi. Танных культурных устаноў у наш час не вельмi багата. Добра, калi наведаеш адну выставу, а калi ў Полацку такiх месцаў каля двух дзесяткаў!

Азнаёмiўшыся з помнiкамi культурным дзеячам па праспекце К. Маркса, накiроўваемся на паралельную яму вулiцу Ленiна. Адразу трапляем да знакамiтага Пятроўскага дома. Чаму Пятроўскi? Таму што ў час Паўночнай вайны летам 1705 года жыў сам Пётр I, аб чым нагадвае шыльда на пабудове. Зараз у гэтым доме знаходзiцца нацыянальны полацкi гiсторыка-культурны музей-запаведнiк. Наша просьба наконт таго, што мы — маладыя журналiсты i рыхтуем матэрыял для газеты, не дапамагла нам прагледзiць экспазiцыю бясплатна. Давялося заплацiць 500 рублёў, але, калi б мы ведалi, колькi нас яшчэ чакае па дарозе цiкавых мясцiн, мы б, напэўна, не спяшалiся развiтвацца з нашымi грашыма.

Пакуль iшлi да Сафiйскага сабора, заходзiлi ва ўсе культурныя ўстановы. У багаты музей кнiгадрукавання давялося трапiць з экскурсiйнай групай, але нас хутка «раскусiлi» i папрасiлi па-добраму выйсцi за дзверы. У краязнаўчым музеi, былой лютэранскай царкве, нас чакала аналагiчная сiтуацыя. Полацк — гэта не толькi культурна-гiстарычны цэнтр, але i адукацыйны. Усiм нам добра вядома са школьных падручнiкаў аб езуiцкай Акадэмii, дзе ў ХIХ стагоддзi замест яе быў створаны кадэцкi корпус. Гэтая пабудова i зараз узвышаецца над набярэжнай. Калi глядзiш на яе знiзу ўверх, Акадэмiя больш нагадвае замак са сваёй асабiстай вежай, чым навучальную ўстанову. На процiлеглым баку ракi заўважаем старажытны каталiцкi манастыр i касцёл Святога Андрэя Баболi. У канцы вулiцы Ленiна нас чакае, здаецца, самая вядомая славутасць не толькi Полацка, але i ўсёй краiны — Сафiйскi сабор. Мелi рацыю тыя беларускiя пiсьменнiкi, якiя апiсвалi Сафiю як чароўны карабель над Дзвiной. Каб дакрануцца да самай святой гiсторыi, нам давялося падняцца з набярэжнай на 75 прыступак. Адразу на гары турыстаў сустракае Барысаў камень, дзе кожны вандроўнiк можа загадаць жаданне. Дзеля гэтага дастаткова дакрануцца да высечанага крыжа на валуне i абысцi яго па гадзiннікавай стрэлцы адзiн раз. Як паведамiлi мясцовыя жыхары, яны любяць «здзеквацца» з прыезджых у добрым сэнсе гэтага слова. Замест аднаго абыходу каменя, палачане прапаноўваюць для лепшага эфекту абысцi яго трыццаць тры разы. Выглядае гэта сапраўды смешна.

Загадаўшы жаданнi, накiроўваемся ў Сафiю. На жаль, i за такую агульнанацыянальную каштоўнасць жыхары роднай Беларусi павiнны плацiць грошы. Напрыклад, у Англii ўсе дзяржаўныя музеi бясплатныя, таму што лiчыцца, што гэта агульначалавечыя скарбы, якiмi нiхто не можа распараджацца па асабiстаму жаданню. Мы ад такой сiстэмы пакуль што вельмi далёка. Але ж не былi б мы сапраўднымi студэнтамi, калi б не пранiклi ўнутр бясплатна. Шэдэўр архiтэктара Глаўбiца мяне i маiх сяброў сапраўды ўразiў, але доўга затрымлiвацца ў Сафii было нельга: нас чакала яшчэ дарога, а месцаў наведвання ў Полацку яшчэ шмат. Пакiнуўшы сабор, мы адправiлiся далей, на вулiцу Ефрасiннi Полацкай. Тут таксама ёсць што паглядзець. Ад помнiка Прасвятой Ефрасiннi накiроўваемся ў бок манастыра. Цераз раку Палату перакiнуты мост з асабiстай назвай — «Чырвоны». Як мы даведалiся, такая назва невыпадковая. У кастрычнiку 1812 года тут адбылася бiтва за горад памiж французамi i рускiмi войскамi генерала Вiнгенштэйна. Пасля гэтай падзеi былы драўляны мост быў чырвоным ад крывi i вада ў Палаце стала таксама такога ж колеру. Адсюль i назва моста. Але здзiвiла мяне больш не цiкавая гiсторыя, а тое, што на поручнях закрытыя замкi. Аказалася, што гэта мясцовая традыцыя: маладыя пасля шлюбу прыязджаюць на гэтае месца i замацоўваюць свае пачуццi замком. Такi звычай узнiк не так даўно. Дагэтуль iснаваў iншы, але скончыўся ён не зусiм удала: каб шлюб быў моцным, жанiх павiнен перанесцi дзяўчыну праз мост. I вось аднойчы малады чалавек вырашыў пасадзiць нявесту на поручнi, а тая не ўтрымала раўнавагi i звалiлася з высокага моста ў мелкаводную раку Палату...

Накiравацца як мага раней на Маладзечна не давялося: мы проста не маглi не наведаць Ефрасiннеўскi манастыр. Каб скарацiць час, пад’ехалi да святыняў на аўтобусе. Спачатку вырашылi зазiрнуць у Спаса-Ефрасiннеўскую царкву ХII стагоддзя архiтэктара Iаана, дзе зараз пакояцца мошчы Апякункi Беларусi. Каля труны Святой заўсёды знаходзяцца вернiкi. Каб не перашкаджаць прысутным, памалiўшыся, адпраўляемся ў галоўны сабор. Адправiўшы наваполацкага сябра дадому, я i мой калега накiроўваемся на маладзечанскую шашу. За тры гадзiны чакання давялося спынiць толькi адну машыну. Вадзiцель згадзiўся падкiнуць нас да вёскi за дзесяць кiламетраў ад Полацка. Толькi потым мы пашкадавалi, што адправiлiся туды. У мястэчку з назвай Фарынава адзiн лiхтар на ўсю вёску. Машыны далей гэтага населенага пункта ўвогуле не ходзяць. Праз дзве гадзiны вырашылi вярнуцца назад, але i гэта стала праблемай. Нам пашанцавала знайсцi прыпынак, дзе спынiўся аўтобус. Адкрыю вам маленькi сакрэт: маё жаданне, якое я загадаў каля Сафii, спраўдзiлася — зноў вярнуцца ў Полацк! Надзея, што мы сёння добра павячэраем у Маладзечне, стала нас пакiдаць. Але ж на смачную ежу ў фестывальны горад мы ўсё ж такi патрапiлi, але толькi вечарам наступнага дня.

Вось яшчэ адно з падарожжаў на гэтым скончылася. Зараз нас чакаюць новыя прыгоды, новыя гарады i мястэчкi нашай Радзiмы. Калi вы яшчэ не вырашылi, што рабiць у свабодныя днi цi як правесцi свой адпачынак i калi вы не пужаецеся холаду i голаду, калi вы жывяце сённяшнiм днём, то падключайцеся да нас, вывучаць гiсторыю роднай Беларусi.

Уладзiслаў КУЗЬМIН,

студэнт журфака БДУ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Полацк — сталiца беларускай духоўнасцi. Горад, дзе калiсьцi сутыкнулiся Захад i Усход, i па сёння вабiць да сябе ўсiх аматараў культуры i гiсторыi род
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика