21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Адным падабаюцца наватары, другiм — традыцыяналiсты...»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

Лiтаратурная анкета «Звязды»

Наша газета пачала праводзiць лiтаратурную анкету (гл. «Звязда», 2 снежня 2006 года), i, як сведчаць першыя водгукi, гэта iнiцыятыва ўспрымаецца чытачамi з вялiкай цiкавасцю.

На пытаннi лiтаратурнай анкеты ўжо адказалi Мiкола Аўрамчык, Мiкола Мятлiцкi, Адам Глобус. Сёння свае «меркаваннi з нагоды» выказваюць Алесь Карлюкевiч i Алесь Бадак.

А пытаннi — ранейшыя:

1. Якой вам бачыцца будучыня беларускай лiтаратуры?

2. Хто, на ваш погляд, вызначае сёння аблiчча беларускай лiтаратуры: у прозе, у паэзii, у драматургii, у лiтаратурнай крытыцы?

3. Хто ён, герой нашай часу — з пункту гледжання пiсьменнiка?

Алесь КАРЛЮКЕВIЧ, дырэктар Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Лiтаратура i мастацтва».

1. Як i заўтрашнi лёс краiны, будучыня айчыннай лiтаратуры бачыцца мне ў развiццi. Не спадзеючыся на новыя здабыткi i жыць, пэўна, не варта. Але i пустога аптымiзму хацелася б пазбегнуць. Рэалii, сучасныя духоўныя абсягi сведчаць пра тое, што сёння па многiх накiрунках у развiццi грамадства першае слова павiнны сказаць публiцысты.

2. Гаворачы пра аблiчча сучаснай беларускай лiтаратуры, хацеў бы пачаць з лiтаратурна-мастацкай крытыкi i ўвогуле з тэмы асвятлення лiтаратурнага жыцця ў перыядычным друку. Тое, што робяць Людмiла Рублеўская ў «Советской Белоруссии» i Таццяна Падаляк у «Звяздзе» па прапагандзе прыгожага пiсьменства, — можна смела ставiць на шалi для параўнання з iншымi падручнiкамi i манаграфiямi. А калi гаворыць нехта пра адсутнасць вартай лiтаратурна-мастацкай крытыкi, то я параiў бы такiм сумнiўцам чытаць газету «Лiтаратура i мастацтва», дзе з нумара ў нумар самым сур’ёзным чынам разглядае сучасную беларускую лiтаратуру Леанiд Галубовiч. Заўважаю i кожную з публiкацый Алеся Марцiновiча.

Радуе i сучасная беларуская проза, якая, на мой погляд, знаходзiцца ў стадыi падрыхтоўкi да новага i прыкметнага ўзлёту. А сёння не могуць не прыцягнуць да сябе ўвагу творы Уладзiмiра Дамашэвiча, Анатоля Казлова, Андрэя Федарэнкi, Алеся Наварыча, Альгерда Бахарэвiча. Па вялiкаму рахунку, менавiта iх томiкамi павiнны поўнiцца палiцы кнiгарняў i бiблiятэк. Чытаю кожны з раманаў Мiкалая Чаргiнца, Сяргея Кулакова. За дэтэктыўнымi формамi бачу ў iх творах абвостранае жаданне сказаць усю праўду пра наш час. Асабiста для мяне падзеяй стала знаёмства з раманам «Похитители времени» рускага празаiка Аляксандра Сакалова, якi даўно параднiўся з Беларуссю, — раманам якi шмат што здольны перавярнуць у свядомасцi i разам з тым напiсаны сцiшанымi, спакойнымi мастацкiмi фарбамi.

У паэзii — iмён шматаблiчча. Як i заўсёды, трывала шукае галоўныя словы Жыцця Рыгор Барадулiн. Чытаю ўсё, што выходзiць у друку з напiсанага Генадзем Бураўкiным, Мiколам Мятлiцкiм, Леанiдам Дранько-Майсюком, Уладзiмiрам Маруком, Сяргеем Законнiкавым, Генадзем Пашковым, Вiктарам Шнiпам. Уразiлi паэмы Уладзiмiра Някляева. З паэзii маладзейшых аўтараў цiкавасць выклiкаюць вершы Аксаны Спрынчан, Янкi Лайкова, Рагнеда Малахоўскага, Ярыны Дашынай. I гэта, канешне ж, далёка не ўсе лiтаратары, для знаёмства з творамi якiх не шкада часу.

Бясспрэчным лiдарам айчыннай драматургii з’яўляецца Аляксей Дудараў. У Гомелi жыве i працуе цiкавы драматург Васiль Ткачоў. Нават на яго прозе ёсць тэатральная пячатка.

3. Можна шмат гаварыць пра тое, што герой, выкладзены, вымаляваны ў сучаснай лiтаратуры, не адпавядае сучаснасцi. Усё гэта не так. I пiшучы фантастыку, пiсьменнiкi расказваюць пра час, у якiм жывуць.

АЛЕСЬ БАДАК, паэт, намеснiк галоўнага рэдактара часопiса «Маладосць».

1. Калi меркаваць па тых тэндэнцыях, якiя сёння назiраюцца, па iмкненню ахапiць сабой самыя розныя тэмы i жанры, абапiраючыся, з аднаго боку, на лепшыя традыцыi, закладзеныя папярэднiкамi, класiкамi айчыннага прыгожага пiсьменства, а з iншага — на вопыт сучаснай еўрапейскай лiтаратуры, то патэнцыял у яе вельмi вялiкi. Дый калi сёння (як учора i пазаўчора) у ёй хапае цiкавых iмён i твораў, то з чаго б гэта раптам заўтра iх паменела?! Iншая справа, што ў кожную новую эпоху, на кожным новым вiтку свайго развiцця лiтаратура — увогуле, сусветная — нешта набывае, але i нешта страчвае. Хоць, па ўсiм вiдаць, менавiта гэта ёй i дазваляе быць заўсёды запатрабаванай.

2. На шчасце, беларуская лiтаратура сёння шматаблiчная (найперш гэта датычыцца прозы i паэзii), што даказваюць i анкеты падобнага кшталту, адказы на якiя стракацяць самымi рознымi прозвiшчамi: адным падабаюцца наватары, другiм — традыцыяналiсты i г. д. Праца ў лiтаратурных выданнях прывучыла мяне паважаць самыя розныя (часам процiлеглыя) думкi, уважлiва прыглядацца да самых розных лiтаратурных плыняў i накiрункаў. А паколькi «вызначэнне аблiчча» — гэта нешта большае, чым пытанне майго асабiстага лiтаратурнага густу (хоць як без яго!), то, падумаўшы, магу назваць наступныя iмёны празаiкаў — зразумела, з тых, хто сёння актыўна пiша i друкуецца: Вiктар Казько, Адам Глобус, Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Людмiла Рублеўская. У паэзii — гэта Леанiд Дранько-Майсюк (пра тое, як моладзь любiць слухаць яго вершы ў аўтарскiм выкананнi, ходзяць легенды), Уладзiмiр Някляеў. Ну i, вядома ж, сiмваламi сённяшняй беларускай паэзii застаюцца Рыгор Барадулiн, Генадзь Бураўкiн, Раiса Баравiкова. Аблiчча цяперашняй крытыкi мне найперш бачыцца жаночым: варта згадаць хоць бы тых жа Ганну Кiслiцыну ды Iрыну Шаўлякову. А ўвогуле крытыка — гэта, бадай, самае слабае месца ў сучасным лiтаратурным працэсе: мэтры даўно перайшлi ў чыстае лiтаратуразнаўства, маладзейшым нярэдка бракуе арыгiнальнасцi мыслення, часам нават звычайнай начытанасцi. Сённяшнюю драматургiю найперш звязваю з iмёнамi Аляксея Дударава i Сяргея Кавалёва. Па-мойму, i на тэатральных афiшах гэтыя iмёны сустракаюцца нашмат часцей за астатнiя.

3. Пакуль што наша лiтаратура ўпарта шукае свайго героя ў беларускай мiнуўшчыне. Пачаў гэты пошук яшчэ Караткевiч, i, трэба аддаць належнае i яму самому, i яго паслядоўнiкам, за якое паўстагоддзе ў нас з’явiлася шмат цудоўных гiстарычных твораў, дзякуючы якiм вернута з небыцця альбо напаўзабыцця нямала выдатных гiстарычных асоб. У сённяшнiм часе знайсцi героя куды складаней (нават для сусветнай лiтаратуры): надта ж гэты час мiтуслiвы, хуткаплынны i зменлiвы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша газета пачала праводзiць лiтаратурную анкету (гл. «Звязда», 2 снежня 2006 года), i, як сведчаць першыя водгукi, гэта iнiцыятыва ўспрымаецца чытач
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика