Неспрыяльнае надвор’е ўплывае на здароўе
Сяргей КУРКАЧ
Эксперты рэспублiканскага гiдраметэаралагiчнага цэнтра высветлiлi, што зараз, у эпоху глабальнага пацяплення клiмату народныя прыкметы i календары не прадказваюць рэальнае надвор’е ўвогуле.
Уплыў надвор’я на чалавечы арганiзм шматгранны. Галоўны фактар — тэмпература паветра, ад якой залежыць глыбiня i частата дыхання, хуткасць цыркуляцыi крывi, характар кроваўтварэння, забеспячэнне кiслародам клетак, водны абмен i работа мышцаў. Тэмпература паветра ад 15 да 25 градусаў цяпла для большасцi здаровых людзей складае зону камфорту. Пры больш высокiх тэмпературах можа назiрацца падаўленне жыццёвых функцый арганiзма, у вынiку чаго чалавек даволi лёгка «падчэплiвае» iнфекцыйныя захворваннi. Пры iстотным знiжэннi тэмпературы спачатку пачынаюць мерзнуць ногi i адбываецца пераахалоджанне слiзiстых абалонак дыхальных шляхоў, пасля чаго на нас робяць набегi прастудныя захворваннi. З рэзкiм павелiчэннем вiльготнасцi паветра чалавечы арганiзм робiцца больш схiльным для захворванняў лёгкiх i нырак. Сухое паветра выклiкае раздражненне дыхальных шляхоў, кашаль, задышку, агульнае ўзбуджэнне, галаўныя болi i бяссоннiцу. Камфортныя ўмовы для чалавека складаюцца пры сярэдняй вiльготнасцi паветра ў межах 50 працэнтаў i адсутнасць рэзкiх яе ваганняў. На тэрыторыi Беларусi — павышаная вiльготнасць, а найбольш спрыяльныя ўмовы для людзей па рэжыму адноснай вiльготнасцi назiраюцца ў вясенне-летнi перыяд, што адпавядае маю—жнiўню. Атмасферны цiск рэгулюе паступленне кiслароду ў паветра. Панiжэнне атмасфернага цiску за кароткi тэрмiн выклiкае парушэнне дыхальнага працэсу, знiжэнне лёгачнага i тканкавага газаабмену, абядненне крывi i тканак кiслародам, павялiчвае верагоднасць сардэчна-сасудзiстых захворванняў. У нашай краiне ў большасцi рэгiёнаў атмасферны цiск на працягу некалькiх сутак змяняецца плаўна. Забруджванне паветра робiць яго пераносчыкам хваробатворных бактэрый i вiрусаў, актыўнасць i жыццяздольнасць якiх залежыць ад тэмпературы i вiльготнасцi паветра. Актуальнымi паказчыкi забруджвання атмасфернага паветра з’яўляюцца менавiта сёлета, калi ў снежнi трымаецца вельмi вiльготнае i адносна цёплае надвор’е. Вядома, што ў сонечнае марознае надвор’е хваробатворныя бактэрыi i вiрусы хутка гiнуць. Асобую ролю ў самаадчуваннi чалавека адыгрывае i стан магнiтнага поля Зямлi, на якое ўплывае сонечная актыўнасць. У наступных нумарах мы прапануем вам практычныя рэкамендацыi ад спецыялiстаў дэпартамента па гiдраметэаралогii як паводзiць сябе падчас навальнiцы, урагану, паводкi, лясных i тарфяных пажараў, замаразкаў i рэзкiх зменаў надвор’я.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксперты рэспублiканскага гiдраметэаралагiчнага цэнтра высветлiлi, што зараз, у эпоху глабальнага пацяплення клiмату народныя прыкметы i календары не
|
|