Газета павiнна не толькi прыходзiць, але i... прыязджацьДА ЧЫТАЧА! Сёння, 15 снежня, Дзень падпiсчыка «Звязды» адбудзецца ў Доме культуры в. Рагознiца Мастоўскага раёна, дзе, мусiць, зачакаўся свайго 2-камернага «Атланта» Iван Вiкенцьевiч Новiк. Пачатак сустрэчы ў 12 гадзiн. Блiжэй да 16-цi маленькi звяздоўскi дэсант прыбудзе ў Ляхавiчы. Там, у актавай зале райвыканкама будзе ўручаны каляровы «Вiцязь» Тамары Iванаўне Козел. Апроч гэтага ў праграме сустрэч знаёмствы, расказы пра газету i яе калектыў, прэзентацыя кнiгi Валянцiны Доўнар «Праз каханне» i фотаальбома Анатоля Клешчука (у сааўтарстве...) «Чарнобыль», вiктарына i розыгрыш прызоў драбнейшых, байкi са скарбонкi народнага гумару...Так што прыходзьце! Валянцiна ДОЎНАР, Iнга МIНДАЛЁВА, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, Яўген ПЯСЕЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 15 снежня, Дзень падпiсчыка «Звязды» адбудзецца ў Доме культуры в. Рагознiца Мастоўскага раёна, дзе, мусiць, зачакаўся свайго 2-камернага «Атла
|
|