Гарантыя на колы
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Наш даўнi i пастаянны чытач са Шчучына спадар Сiдар, чарговы раз сутыкнуўшыся з жыццёвай праблемай, папрасiў дапамогi i парады «Звязды».— У магазiне на аўтазаправачнай станцыi ў Мастах набыў для свайго транспартнага сродку зiмовую гуму айчыннай вытворчасцi на пярэднiя колы. Аднак прадавец пры гэтым адмовiўся назваць гарантыйны тэрмiн на шыны, маўляў, яго няма. Цi можа быць так? Паводле слоў усё таго ж прадаўца, у выпадку выяўлення заводскага браку я павiнен буду звяртацца не ў гэтую гандлёвую кропку, а непасрэдна да вытворцы. Цi так гэта? — пытаўся ў нас заяўнiк. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення рэалiзацыi прадукцыi «Белшыны» Андрэя Рубанава, якога мы папрасiлi пракаментаваць згаданую чытачом сiтуацыю, апошнi крыху не разабраўся ў некаторых нюансах. Так, на кожнай шыне прастаўлены нумар тыдня i год, калi яна была выраблена. З гэтай даты на выраб даецца гарантыя тэрмiнам на 5 гадоў. Гэта азначае, што на працягу памянёнага часу вытворца гарантуе — пры належнай эксплуатацыi шына павiнна праслужыць менавiта столькi. Аднак кiламетраж транспартнага сродку пры гэтым не ўлiчваецца, па-першае, бо можна «дабiць» шыны i пры адносна невялiкiм прабегу. Па-другое, далёка не кожны вадзiцель прытрымлiваецца пры эксплуатацыi гэтых самых належных умоў (цiск у шынах, сход-развал, з’яўленне бруду ў дысках i г.д.). Калi ў пакупнiка ёсць прэтэнзii да якасцi прадукцыi, праводзiцца адпаведная праверка, экспертыза. У выпадку выяўлення заводскага браку тавар мяняецца бясплатна. Такiм правам надзелены ўсе гандлёвыя прадпрыемствы, якiя аднесены да фiрменнага гандлю, i пакупнiк можа смела звяртацца менавiта туды. Калi ж шыны былi набыты ў прыватнiка, адказнасцi за такую пакупку прадпрыемства несцi не можа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш даўнi i пастаянны чытач са Шчучына спадар Сiдар, чарговы раз сутыкнуўшыся з жыццёвай праблемай, папрасiў дапамогi i парады «Звязды» |
|