«Прамоўца года» вучыцца ў Маладзечне
Надзея НIКАЛАЕВА
Пераможцай конкурсу прамоўнiцкага майстэрства «Залатавуст-2006» стала навучэнка Маладзечанскага гандлёва-эканамiчнага каледжа Белкаапсаюза Аляксандра Бароўская.
За галоўны тытул у фiнале змагалiся 10 чалавек — навучэнцы сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, у якiх вядзецца падрыхтоўка будучых спецыялiстаў у галiне юрыспрудэнцыi. Фiнальны этап складаўся з трох тураў: «Эпiграф», «Выказванне» i «Дыспут». «Цi мае права жанчына з ВIЧ нарадзiць дзiця?», «Пака-раць нельга памiлаваць: цi патрэбна смяротнае пакаранне?», «Маральнае аблiчча юрыста», «Не пакiдайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлi», «Усё ў руках чалавека, а чалавек — у руках жанчыны», «Больш моцным за смерць бывае каханне» — вось далёка не поўны пералiк тэм, на якiя выказвалiся ўдзельнiкi конкурсу прамоўнiцкага майстэрства. У выступленнях канкурсантаў журы ацэньвала не толькi змест, кампазiцыю i моўныя сродкi, але таксама i кантакт з аўдыторыяй. Другое месца, а таксама прыз глядацкiх сiмпатый i званне «Народны прамоўца» заваяваў навучэнец 3-га курса Юрыдычнага каледжа БДУ Станiслаў Дземiдовiч. На трэцiм месцы — навучэнец Аршанскага дзяржаўнага аграрна-эканамiчнага каледжа Андрэй Матылевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцай конкурсу прамоўнiцкага майстэрства «Залатавуст-2006» стала навучэнка Маладзечанскага гандлёва-эканамiчнага каледжа Белкаапсаюза Аляксандра
|
|