У маладым целе — здаровы дух
Мiкола ДЗЯБЁЛА
15 снежня ў Гомелi стартуе першы этап рэспублiканскай акцыi «Моладзь — за здаровы лад жыцця!», iнцыятарамi якой выступiлi МУС i Мiнiстэрства адукацыi.
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта падрыхтавалi для гомельскiх падлеткаў вiдэафiльм аб шкодзе алкаголю, наркатычных i псiхатропных рэчываў, байцы спецназа ўнутраных войскаў прадэманструюць сваё майстэрства. Таксама запланаваны канцэрт мастацкiх калектываў i аркестра МУС, зорак айчыннай эстрады: гурта «Тяни-Толкай», танцавальнай групы экстрэмальнай акрабатыкi i брэйк-данса «Strееt Mаstеrs». Акцыя адбудзецца ў канцэртнай зале грамадска-культурнага цэнтра, што на вулiцы Ланге, 17. Пачатак а 14-й гадзiне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 снежня ў Гомелi стартуе першы этап рэспублiканскай акцыi «Моладзь — за здаровы лад жыцця!», iнцыятарамi якой выступiлi МУС i Мiнiстэрства адукацыi
|
|