Законапраект абаронiць работнiка незалежна ад формы ўласнасцi прадпрыемства
БЕЛТА
Законапраект «Аб ахове працы» адобраны на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое адбылося 19 снежня пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага.
«Людзi працуюць не толькi на дзяржаўных прадпрыемствах, але i ў прыватным сектары, — падкрэслiў кiраўнiк урада. — Таму наша задача ў тым, каб кожны работнiк быў абаронены незалежна ад формы ўласнасцi наймальнiка». «У Беларусi ўмацоўваецца тэндэнцыя скарачэння колькасцi няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў, — аб гэтым паведамiў, прадстаўляючы законапраект, мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Беларусi Уладзiмiр Патупчык. — Аднак у вынiку ЧП штогод гiнуць каля 200 чалавек, многiя работнiкi цяжка траўмiруюцца. Лiдзiруе па ўзроўню вытворчага траўматызму прамысловасць, энергетыка i сельская гаспадарка. У мiнулым годзе з-за траўматызму на вытворчасцi страчана 156 тыс. чалавека-дзён. Выплаты Белдзяржстраха склалi каля Br80 млрд».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Законапраект «Аб ахове працы» адобраны на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое адбылося 19 снежня пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiд
|
|