21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб прымяненнi ўказа Прэзiдэнта Беларусi аб долевым будаўнiцтве шматкватэрных жылых дамоў

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кар. БЕЛТА

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпiсаў Указ № 729 «Аб прымяненнi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 396».

Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара, дакумент выдадзены ў мэтах забеспячэння аднастайнага прымянення палажэнняў Указа ад 15 чэрвеня 2006 г. № 396 «Аб долевым будаўнiцтве шматкватэрных жылых дамоў» з улiкам меркавання зацiкаўленых дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый.

Так, пункты 1—3 новага ўказа аднастайна растлумачваюць забудоўшчыкам i iншым зацiкаўленым межы дзеяння ўказа № 396, якая запазычанасць забудоўшчыка па падатковых плацяжах не прыводзiць да яго адказнасцi па гэтаму ўказу, iншыя правiлы надыходу адказнасцi.

Раней указ № 396 устанавiў, што грамадзяне i арганiзацыi вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошлiны з iскавых заяў, заяў i скаргаў, што падаюцца ў суды i органы пракуратуры ў сувязi з заключэннем, выкананнем або спыненнем дагавораў стварэння аб’ектаў долевага будаўнiцтва. У мэтах забеспячэння аднастайнай практыкi прымянення гэтай нормы i знiжэння колькасцi неўрэгуляваных спрэчак у галiне долевага будаўнiцтва, забеспячэння своечасовага прыцягнення вiнаватых да адказнасцi пункт 4 новага ўказа растлумачвае, што такая льгота пашыраецца на ўсе спрэчкi, звязаныя з долевым будаўнiцтвам, а не толькi на дагаворы, якiя заключаюцца пасля выдання ўказа № 396.

У адпаведнасцi з указам № 396 забудоўшчык не мае права аказваць перавагу адной асобе перад iншай адносна заключэння дагавора, акрамя выпадкаў, прадугледжаных законамi або рашэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Тым самым забяспечваецца раўнапраўе дольшчыкаў. Разам з тым для стварэння больш прывабных умоў грамадзянам, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, пункт 5 новага ўказа замацоўвае права выканкамаў вызначаць пры будаўнiцтве кожнага дома катэгорыi асоб, якiм павiнна аддавацца перавага пры заключэннi дагавораў стварэння аб’ектаў долевага будаўнiцтва.

Указ № 396 дае магчымасць забудоўшчыкам заключаць дагаворы з юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi не раней як за трыццаць дзён пасля выхаду ў свет дзяржаўнага друкаванага выдання, што змяшчае праектную дэкларацыю з iнфармацыяй аб будаўнiцтве дома. На працягу гэтых 30 дзён павiнны быць заключаны дагаворы з фiзiчнымi асобамi, якiя маюць прыярытэт у заключэннi дагавораў. У сувязi з гэтым пункт 6 новага ўказа растлумачвае, што абмежаваннi ўказа № 396 для юрыдычных асоб не пашыраюцца на грамадзян, якiя з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, калi яны заключылi дагаворы з забудоўшчыкам выключна для асабiстых, бытавых, сямейных i iншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi, што непасрэдна павiнна называцца ў дагаворах. Гэта ўдакладненне будзе садзейнiчаць забеспячэнню жыллёвых правоў грамадзян, якiя з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, у тым лiку тых, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Ва ўказе № 396 устаноўлена забарона на адчужэнне юрыдычнымi асобамi аб’ектаў долевага будаўнiцтва на працягу трох гадоў пасля iх набыцця, акрамя продажу мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу па цане не большай за цану дагавора, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Для вырашэння пытання забеспячэння жыллём работнiкаў дзяржаўных арганiзацый пункт 7 новага ўказа дазваляе ўсiм дзяржаўным арганiзацыям да заканчэння названага тэрмiну рэалiзоўваць гэтыя аб’екты сваiм работнiкам i прыраўнаваным да iх асобам.

Указ № 396 замацаваў, што цана аб’екта долевага будаўнiцтва ўстанаўлiваецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб вызначэннi кошту будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў i складання каштарыснай дакументацыi з прымяненнем рэсурсна-каштарысных нормаў i з’яўляецца адзiнай для ўсiх дольшчыкаў, калi iншае не прадугледжана рашэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Разам з тым пункт 8 новага ўказа растлумачвае, што ў адпаведнасцi з заканадаўствам цана аб’ектаў долевага будаўнiцтва для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, можа адрознiвацца ад цэн гэтых аб’ектаў для iншых грамадзян.

У сувязi з тым, што многiя забудоўшчыкi перадаюць аб’екты долевага будаўнiцтва ў карыстанне грамадзянам да набыцця iмi права ўласнасцi на такiя аб’екты, у тым лiку для самастойнай унутранай аддзелкi памяшканняў дольшчыкамi, у пункце 9 новага Указа вызначаюцца правiлы такой перадачы (заключэнне пiсьмовых дагавораў арэнды, найму, перадача ключоў i г.д.) i аплаты пры гэтым камунальных паслуг. Указ № 396 непасрэдна такiх правiл не замацоўваў, даючы магчымасць забудоўшчыкам i дольшчыкам вырашаць адпаведныя пытаннi самастойна ў рамках дадатковых умоў дагавораў стварэння аб’ектаў долевага будаўнiцтва.

Указ № 396 прадугледжвае прымяненне заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў да адносiнаў стварэння аб’ектаў долевага будаўнiцтва. У сувязi з гэтым у пункце 10 новага ўказа ўдакладняюцца правiлы прад’яўлення спажыўцамi патрабаванняў аб абароне сваiх правоў i паведамляецца, што заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў прымяняецца да канкрэтных тавараў або работ (паслуг), якiя былi выкарыстаны або выкананы (аказаны) у працэсе будаўнiцтва аб’екта долевага будаўнiцтва, зыходзячы з кошту такiх тавараў, работ (паслуг) i iх адпаведнасцi праектнай дакументацыi, а не з кошту ўсёй кватэры. Гэта выклiкана тым, што вiна ў адсутнасцi належнай якасцi можа ляжаць не толькi на забудоўшчыку, але i на яго контрагентах, якiм ён можа ў далейшым таксама прад’яўляць iскi ў межах кошту такiх тавараў, работ (паслуг).

Ва ўказе № 396 прадугледжана, што ўступка дольшчыкам патрабавання па дагавору аб стварэннi аб’екта долевага будаўнiцтва або перавод доўгу на новага дольшчыка дапускаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам да дня падпiсання акта прыёмкi-перадачы аб’екта долевага будаўнiцтва, калi iншае не ўстаноўлена рашэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. У мэтах выключэння гандлю правамi на заключэнне дагавораў долевага будаўнiцтва пункт 11 новага ўказа канкрэтызуе пералiк асоб, якiм магчыма ўступка дольшчыкам права патрабавання па дагавору долевага будаўнiцтва або перавод доўгу. Такiмi новымi дольшчыкамi могуць быць бацькi, дзецi, усынавiцелi, усыноўленыя (удачароныя), родныя браты i сёстры, дзед, бабуля, унукi, а таксама жонка (муж) дольшчыка, дзяржава ў асобе ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, калi iншае не будзе прадугледжана рашэннямi кiраўнiка дзяржавы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпiсаў Указ № 729 «Аб прымяненнi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 396»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика