У Беларусi неабходна больш актыўна ўкараняць энергазберагальныя тэхналогii ў агароднiцтве
Людмiла САЦ, БЕЛТА
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў ходзе наведвання Мiнскага парнiкова-цяплiчнага камбiната.
«Мы разбiлi вялiкiя магутнасцi ў краiне», — адзначыў ён. У 2007 годзе дадаткова будзе ўведзена 39 га цяплiчных плошчаў, у гэтым годзе — 32 га. Гэта вялiкiя магутнасцi, таму неабходна больш увагi ўдзяляць пытанням энергазберажэння, эфектыўнасцi вытворчасцi, укараненню новых тэхналогiй, якiя цяпер Беларусь у асноўным iмпартуе, падкрэслiў Сяргей Сiдорскi. Трэба iмкнуцца да таго, каб не пераплачваць сродкi за межы краiны i розным пасрэднiкам пры iмпарце зыходных матэрыялаў, напрыклад насення, для агароднiцтва Беларусi. Сяргей Сiдорскi паведамiў, што для вырашэння гэтых пытанняў плануецца падключыць Нацыянальную акадэмiю навук рэспублiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў ходзе наведвання Мiнскага парнiкова-цяплiчнага камбiната
|
|