21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Льготная» пуцёўка з новымi ўмовамi

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

З 1 студзеня змяняецца парадак аздараўлення iнвалiдаў, непрацуючых пенсiянераў i iншых «iльготных» катэгорый насельнiцтва нашай краiны. У чым сутнасць гэтых змен, куды давядзецца звяртацца за пуцёўкай i на якiх умовах будзе iсцi iх выдача з новага года? З усiм гэтым i iншым мы паспрабуем разабрацца з дапамогай вядучага спецыялiста галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Iрыны Iгараўны СIКОРСКАЙ.

ПЕРШЫ КРОК — ДАЗВОЛ УРАЧА

Сёння ў сiстэме Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны працуе 4 санаторыi для ветэранаў вайны, працы i iнвалiдаў. Iх агульная «адначасовая» ўмяшчальнасць складае 615 месцаў. А ў цэлым за год самi здраўнiцы могуць наведаць каля 10,5 тысячы чалавек. Прычым, адзначае Iрына Сiкорская, кожная з гэтых устаноў мае па сутнасцi свой профiль. Так, санаторый «Бярэзiна» пад Барысавам робiць асноўную стаўку на лячэнне захворванняў сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, санаторый «Ясельда» пад Пiнскам — на лячэнне страўнiкава-кiшачных хвароб i апорна-рухальнага апарату, санаторый «Белая Вежа» ў Камянецкiм раёне «спецыялiзуецца» на захворваннях органаў кровазвароту, стрававання, дыхання i апорна-рухальнага апарату, а санаторый «Вяжуцi» ў Маладзечанскiм раёне — на апорна-рухальным апараце i сардэчна-сасудзiстай сiстэме.

Сёлета ўсе санаторыi для ветэранаў i iнвалiдаў прайшлi дзяржаўную атэстацыю i атрымалi другую катэгорыю. Паводле слоў Iрыны Сiкорскай, тут ёсць сучаснае абсталяванне для дыягностыкi i лячэння. Што ж да асаблiвасцяў здраўнiц, то, у прыватнасцi, «Бярэзiна» мае наблiжаную па свайму складу да трускавецкай мiнеральную ваду i ўласную водагразелячэбнiцу, санаторый «Ясельда» — водалячэбнiцу i гразелячэбнiцу з выкарыстаннем сапрапелевых гразяў, «Белая Вежа» можа прапанаваць водалячэбнiцу з мiнi-аквапаркам, басейнам i падводным гiдрамасажам, а санаторый «Вяжуцi» забяспечаны ўсiмi прыстасаваннямi для перасоўвання i пражывання iнвалiдаў-калясачнiкаў.

— Той факт, што за апошнiя гады нашы санаторыi значна палепшылi ўласную медыцынскую базу i прапанавалi новыя вiды паслуг, зусiм не выпадковы, — падкрэслiвае Iрына Сiкорская. — Бо сам сэнс iснавання падобных устаноў — магчымасць прайсцi «дадатковае» лячэнне.

ЧАРГА З РАНЕЙШАГА АДЛIКУ

Варта падкрэслiць адразу: з новага года непасрэдна механiзм выдачы пуцёвак стане iншым. Каб прайсцi санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне, ветэраны i iнвалiды павiнны звяртацца ўжо не ў органы па працы i сацыяльнай абароне, а да спецыялiстаў Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва па месцы прапiскi. Уласна кажучы, спецыялiсты прадстаўнiцтваў цэнтра ў гарадах i раёнах i будуць «весцi» чэргi. Аднак якраз тут i ўзнiкае некалькi па-сапраўднаму няпростых пытанняў.

Да прыкладу, непрацуючы iнвалiд I i II груп незалежна з прычыны захворвання можа быць накiраваны на аздараўленне не больш чым адзiн раз на працягу 2 гадоў. Аднак гэта — варыянт лепшы. На справе ж даводзiцца канстатаваць, што чакаць сваёй чаргi цалкам магчыма па 3—5 гадоў. I ўсё ж, якi лёс чакае «льготнiкаў», якiя падалi заявы сёлета цi летась, аднак так i не змаглi патрапiць у санаторый да 1 студзеня?

— Органы па працы i сацыяльнай абароне перадалi спецыялiстам прадстаўнiцтваў Рэспублiканскага цэнтра ў гарадах i раёнах поўную iнфармацыю па iнвалiдах i непрацуючых пенсiянерах, якiя маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэннi, — зазначае Iрына Сiкорская. — Зараз спецыялiсты цэнтра маюць заявы, даведкi УКК, звесткi аб выдадзеных пуцёўках на працягу 2005—2006 гадоў. I ў сваю чаргу гэта дасць магчымасць захаваць ранейшую чаргу — з моманту падачы заявы i пастаноўкi на ўлiк у органах па працы i сацыяльнай абароне.

АПЛАТА Ў «ПРЫВЯЗЦЫ» ДА ДАХОДУ

Традыцыйна актуальная, i асаблiва апошнiм часам, тэма — аплата за аздараўленне. Тут таксама адбудуцца пэўныя змены. Так, адзначае Iрына Сiкорская, з новага года пуцёўкi для непрацуючых iнвалiдаў I i II груп застаюцца бясплатнымi. А вось для iнвалiдаў III групы i непрацуючых пенсiянераў (а, дакладней, для ветэранаў працы) уводзiцца прынцып частковай аплаты — у залежнасцi ад памеру грашовых даходаў за апошнiя 12 каляндарных месяцаў перад атрыманнем пуцёўкi ў параўнаннi з сярэдняй зарплатай па краiне за пазамiнулы месяц адносна месяца выдачы пуцёўкi. Прычым пад самiмi даходамi маюцца на ўвазе зарплата, грашовае забеспячэнне, пенсiя, стыпендыя, а таксама даходы асоб, што самастойна плацяць страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва.

СУПРАВАДЖАЛЬНIК ТОЛЬКI З ПАЦВЯРДЖЭННЕМ

Асобная гаворка аб суправаджальнiках. Паводле слоў Iрыны Сiкорскай, з новага года асобы, што суправаджаюць у санаторна-курортныя цi аздараўленчыя арганiзацыi iнвалiдаў I групы i дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў, будуць забяспечвацца пуцёўкамi бясплатна. Аднак — без лячэння. I пры ўмове, што неабходнасць непасрэдна ў суправаджэннi будзе пацверджана заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камiсii.

ДАПАМОГI ЗАМЕСТ КАМПЕНСАЦЫI?

З 1 студзеня скасоўваецца ранейшая сiстэма кампенсацый за нявыкарыстаную пуцёўку. I адначасова — уводзяцца грашовыя дапамогi на аздараўленне ў памеры 10 базавых велiчынь. Прычым пры невыкарыстаннi пуцёўкi на працягу года права на такую даплату атрымаюць Героi Беларусi i Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы i Працоўнай Славы, непрацуючыя iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны i iнвалiды баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, непрацуючыя ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай i непрацуючыя асобы, што прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторый цi аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах, а таксама непрацуючыя грамадзяне з лiку ваеннаслужачых, асоб кiруючага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, знявечання цi захворвання, што былi атрыманы пры выкананнi службовых абавязкаў.

— Прычым тут жа трэба мець на ўвазе адзiн нюанс, — заўважае Iрына Сiкорская. — Грамадзянам, якiя зараз маюць права на кампенсацыi i па тых цi iншых прычынах сёлета не скарысталiся сваiм правам на санаторна-курортнае лячэнне, усё ж атрымаюць гэтыя кампенсацыi ў памеры сваёй снежаньскай пенсii да 1 лiпеня 2007 года. А, адпаведна, выплата грашовых дапамог на аздараўленне будзе праводзiцца ўжо ў 2008 годзе — зразумела, зноў-такi ў выпадку неатрымання самой пуцёўкi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня змяняецца парадак аздараўлення iнвалiдаў, непрацуючых пенсiянераў i iншых «iльготных» катэгорый насельнiцтва нашай краiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика