21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З горада — у вёску

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юлiя Дамарад працуе даяркай у ТАА «Шапчыцы-агра», што ў Старадарожскiм раёне. Увогуле ў сельскай гаспадарцы яна — гадоў дваццаць, з якiх каля 12 — у гэтай гаспадарцы. У тутэйшыя мясцiны Юлiя Рыгораўна разам з сям’ёй пераехала з Казахстана. Яе муж родам з Шапчыц, аднойчы ён прапанаваў: «Давай на радзiму вяртацца, пакуль дзецi малыя». Як кажа Юлiя Дамарад, зараз i дзецi тут пажанiлiся, i яна прыжылася. Цяпер уся сям’я жыве ў адным доме, праўда, у розных кватэрах, якiя iм выдзелiла сельгаспрадпрыемства.

Гаспадарка, дзе працуе Юлiя Рыгораўна, у 2004 годзе была рэарганiзаваная — далучана да вядомага прадпрыемства «Атлант». З прыходам iнвестара шмат чаго змянiлася.

— За гэты час было iнвеставана 5,5 мiльярда рублёў, — заўважае дырэктар ТАА «Шапчыцы-агра» Сяргей Ласевiч. — У асноўным грошы былi выдаткаваны на набыццё сучаснай сельскагаспадарчай тэхнiкi. Зараз мы поўнасцю пераўзброiлiся i можам абсалютна ўсе работы выконваць сваiмi сiламi.

Паказчыкi ў гаспадарцы пасля прыходу iнвестара заўважна палепшылiся. Напрыклад, як паведамiў намеснiк дырэктара ТАА «Шапчыцы-агра» Анатоль Назараў, сярэднi надой малака ад каровы сёлета па вынiках 11 месяцаў склаў 4122 лiтры. Гэта амаль на чвэрць больш, чым за адпаведны перыяд мiнулага года.

— Раней добра, калi якiя два клункi мукi ўсiм каровам раздасi, а зараз кожная па шэсць кiло атрымлiвае, — кажа Юлiя Дамарад. — Таму i малака цяпер значна больш надойваем — я сёлета атрымаю ў сярэднiм па 5 тысяч лiтраў ад каровы. Раней аб такiх вынiках можна было хiба што марыць.

— На Мiншчыне адзначаецца стабiльны рост аб’ёмаў вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi, — адзначае намеснiк начальнiка ўпраўлення жывёлагадоўлi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнскага аблвыканкама Людмiла Агейчык. — Паводле iнфармацыi на пачатак снежня, прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года павялiчылася на 5 працэнтаў, свiней — на 17, а валавая вытворчасць малака — на 9.

Мiншчына стала пераможцай у рэспублiканскiм спаборнiцтве па нарыхтоўцы кармоў. А на абласным узроўнi першынство прызналi за Старадарожскiм раёнам.

— Па вынiках адзiнаццацi месяцаў аб’ём валавой вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi склаў 36,2 мiльярда рублёў, з якiх у жывёлагадоўлi — 22 млрд, — заўважае старшыня Старадарожскага райвыканкама Васiль Усiк. — За апошнiя пяць гадоў вытворчасць малака павялiчылася ўдвая, а мяса — у 1,8 раза.

У вёсцы сёння можна рэальна атрымаць неблагiя грошы. Напрыклад, для даярак сталi магчымымi заробкi па 700—800 тысяч рублёў i нават больш.

У «Шапчыцах-агра» ў сярэднiм работнiкi атрымлiваюць больш чым па паўмiльёна. Пасля рэарганiзацыi калектыў гаспадаркi павялiчыўся ўдвая: працавала 50 чалавек, а зараз — 106. Пятая частка работнiкаў — гараджане, жыхары Старых Дарог, iх на транспарце гаспадаркi прывозяць на работу. Раней i тут усё было па-iншаму: горад (якi знаходзiцца лiтаральна за пяць кiламетраў) адцягваў кадры з вёскi. Калi сталi плацiць прыстойныя грошы, то людзi зноў пацягнулiся ў Шапчыцы.

Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Залужжа» iнвестара не атрымаў, аднак у «аўтсайдарах» не лiчыцца.

— Сёлета, мяркуем, агульны прыбытак складзе больш чым 400 мiльёнаў рублёў, — кажа галоўны эканамiст СВК «Залужжа» Алена Турава, — а рэнтабельнасць — 14 працэнтаў.

Важкiя паступленнi ад продажу малака — каля 1,4 мiльярда рублёў. Найбольшая ж рэнтабельнасць атрымлiваецца на вытворчасцi свiнiны. Таксама прыбытак прыносiць i рэалiзацыя парасят. А вось вытворчасць ялавiчыны яшчэ летась была стратнай. Сёлета сiтуацыя iншая: рэнтабельнасць павiнна скласцi 6 працэнтаў, агульны прыбытак — каля 38 мiльёнаў рублёў. Змянiлiся ўмовы ўтрымання (пабудаваны новы цялятнiк), таму нярэдка жывёла прыбаўляе ў вазе i па кiлаграму за дзень.

Адна з лепшых работнiц на жывёлагадоўчым комплексе — цялятнiца Iрына Цвiрко. Справу сваю любiць i кажа, што ўсё ад мацi перадалося, якая таксама гэтым займалася. Муж Iрыны працуе ў будаўнiчай брыгадзе гаспадаркi. Разам яны зарабляюць добрыя грошы — на жыццё хапае.

У «Залужжы» распрацавана спецыяльная сiстэма прэмiравання работнiкаў. Усе даяркi дакладна ведаюць, як разлiчваць надой ад каровы i на якiя грошы можна спадзявацца. Раней такога не было, а зараз людзi зацiкаўлены працаваць, для гэтага ёсць важкi стымул.

— У сельгаскааператыве робiць шмат моладзi, — кажа Алена Турава. — Гэта вельмi добра, паколькi ў такiм разе ў гаспадаркi ёсць будучыня. Галоўнае — стварыць умовы для жыцця i працы людзей. Тады праблем з кадрамi не ўзнiкне i вынiкi добрыя будуць.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Старадарожскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юлiя Дамарад працуе даяркай у ТАА «Шапчыцы-агра», што ў Старадарожскiм раёне. Увогуле ў сельскай гаспадарцы яна — гадоў дваццаць, з якiх каля 12 — у г
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика