Мёд — выдатны снатворны сродак
Дапамажыце даведацца пра карысныя ўласцiвасцi мёду. Мая ўнучка, якая вельмi хвалюецца за сваю фiгуру, катэгарычна адмаўляецца спажываць гэты прадукт. Нават калi хварэе на прастуду, адмаўляецца пiць гарбату з мёдам.
С.В. Жукоўская, г.п. Узда. Яшчэ са старажытных часоў мёд выкарыстоўваўся не толькi як прадукт харчавання, але i як кансервiруючы i касметычны сродак. Пчалiны мёд уяўляе сабой складаны прадукт, у склад якога ўваходзiць глюкоза, фруктоза, сахароза, вада, бялковыя рэчывы, дэкстрын, арганiчныя кiслоты i вiтамiны. Ён утрымлiвае таксама солi фосфару, жалеза, натрыю, кальцыю, калiю, магнiю, медзi, ёду, серы, крэмнiю i iншых макра— i мiкраэлементаў, прычым у найбольш зручнай для засваення арганiзмам форме. Наяўнасць у мёдзе алюмiнiю вызначае процiзапаленчае i вяжучае ўздзеянне мёду, бор спрыяе правiльнаму дзяленню клетак, жалеза — паляпшае клетачнае дыханне, стымулюе функцыю нервовай сiстэмы, сакрэцыю залозаў, змяншае пранiкальнасць клетачнага эндатэлiю, спрыяе правiльнаму функцыянаванню арганiзма ўвогуле. Мёд лёгка пранiкае i засвойваецца арганiзмам, прычым як пры яго спажываннi ўнутр, так i праз скуру. Прымяненне трох чайных лыжак мёду на шклянку вады перад сном — эфектыўны, i, галоўнае, лёгкi снатворны сродак. Мёд спрыяе працэсу стрававання. Акрамя таго ён валодае яшчэ i антысептычным уздзеяннем. У лячэбных мэтах могуць выкарыстоўвацца таксама воск, пропалiс i пчалiны яд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дапамажыце даведацца пра карысныя ўласцiвасцi мёду. Мая ўнучка, якая вельмi хвалюецца за сваю фiгуру, катэгарычна адмаўляецца спажываць гэты прадукт.
|
|