Касторка — супраць еўрапейскiх касметычных брэндаў
Падкажыце, калi ласка, альтэрнатыўны сучасным касметычным маскам народны спосаб, каб падлячыць ломкiя валасы. Мая бабуля калiсьцi расказвала, што раней усе лячылi валасы з дапамогай касторавага алею. Але дакладнага рэцэпта я ў яе не спытала. А на дарагiя iмпартныя маскi грошай не заўсёды хапае.
Алена Г., п.Сосны. Пры наяўнасцi ломкiх, сухiх i аслабленых валасоў можна выкарыстоўваць адзiн раз на тыдзень маску з добра ўзбiтага яечнага жаўтку, змешанага з адной сталовай лыжкай касторавага алею. Маску трэба пакiнуць на валасах на тры гадзiны, пры гэтым галаву неабходна пакрыць рушнiком цi шапачкай для сагравання. Абсалютна даступная для ўсiх i наступная маска: змяшайце 20 г касторавага алею, 20 г алiўкавага алею i 10 г шампуня, пасля чаго нанясiце сумесь на валасiстую частку галавы. Грабеньчыкам раўнамерна размяркуйце маску па ўсёй даўжынi валасоў. Затым пакрыйце галаву палiэтыленавай плёнкай i рушнiком для сагравання. Праз паўгадзiны—гадзiну памыйце галаву. Пасля мыцця валасы можна спаласнуць вадой з дабаўленнем воцату (2—3 сталовыя лыжкi на лiтр вады) для таго, каб яны мелi бляск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падкажыце, калi ласка, альтэрнатыўны сучасным касметычным маскам народны спосаб, каб падлячыць ломкiя валасы
|
|