У Новы год — на лiмузiне!
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Са святочным балаганам, феерверкам, жартамi i спевамi, шэсцем Дзедаў Марозаў у Барысаве правялi абласную ёлку. Дабрачыннае свята «Вандроўка ў Навагоднюю галактыку» сабрала дзетак з усiх куткоў Мiншчыны. Больш за 740 удзельнiкаў правялi па-сапраўднаму незабыўны дзень.
Пачалося ўсё з незвычайнага прыезду галоўнага Дзеда Мароза. Казачных аленяў, якiя б даiмчалi святочных герояў, не было, але на плошчу ля гарадскога Палаца культуры прыехаў шыкоўны лiмузiн, у якiм i спяшалiся да маленькiх жыхароў вобласцi Дзед разам са сваёй унучкай — Снягуркай. — Барысаў не проста так быў выбраны месцам правядзення абласнога зiмовага свята. Ён адзiн з лепшых па стварэнню ўмоў для творчага развiцця вучняў i педагогаў, — патлумачыла начальнiк упраўлення адукацыi Мiнскага аблвыканкама Таiса ДАНIЛЕВIЧ, — Свята абласной ёлкi адзначаецца на Мiншчыне ўжо некалькi разоў, i гэта стала традыцыяй. — А якiя вынiкi года? — Цудоўныя. Развiццё адукацыi i выхавання ўсё больш прасоўваецца наперад, i поспехаў мы дасягаем пры дапамозе кiраўнiцтва вобласцi, iх фiнансавай падтрымкi, якая ў будучым стане яшчэ большай. У цэнтральнай вобласцi сiстэма работы арганiзавана на самым высокiм узроўнi ў параўнаннi з iншымi рэгiёнамi краiны. Нашы галоўныя «заказчыкi» — вучнi i iх бацькi, задаволены якасцю работы настаўнiкаў i педагогаў, — паведамiла Таiса Данiлевiч. Вобласць сустракае надыходзячы год з добрым настроем. Усё задуманае было выканана. I гэта было вiдаць на дзiцячым свяце ў Барысаве. Калi ў дарослых усё атрымлiваецца, то i дзецi адчуваюць сябе вясёлымi i шчаслiвымi. — У Новы год хочацца пажадаць усiм дзеткам здароўя — надзейнага, трывалага, творчых поспехаў у вучобе i жыццi. Няхай усе дзецi iмкнуцца да таго, каб быць прыкладам для сваiх малодшых братоў i сястрычак, заўсёды радаваць сваiх бацькоў, — падзялiўся ўражаннямi першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Леанiд КРУПЕЦ. — З Новым годам усiх!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са святочным балаганам, феерверкам, жартамi i спевамi, шэсцем Дзедаў Марозаў у Барысаве правялi абласную ёлку
|
|