«Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць — для нас не проста словы»
Валянцiна ДОЎНАР
— Прабачце, Аляксандра Iванаўна, але пачаць хачу, так бы мовiць, са скаргi. У маёй знаёмай 27 лiстапада дзень народзiнаў. Напярэдаднi, 21-га вечарам па пошце адправiла падарунак. Думала — гэта ж Гомельшчына, вёска... Пакуль ён туды дойдзе... Якое ж было здзiўленне, калi дзякаваць мая прыяцелька стала... ужо 23-га. Няёмка крыху было, бо раней вiншаваць, кажуць, нельга. Разумею: тут Новы год, Каляды — нагрузка на пошту вельмi вялiкая. I ўсё ж: за колькi дзён трэба адправiць вiншаванне, каб чалавек атрымаў яго ў нейкi аптымальны тэрмiн — гэта значыць, не рана, але i не позна? — У межах Беларусi — клiент можа сёння ў першай палове дня адправiць свой лiст альбо вiншаванне i быць упэўненым, што назаўтра яго атрымаюць. Невялiкiя затрымкi — на дзень-два — могуць узнiкнуць, калi адрасат жыве ў сельскай мясцовасцi (там у нядзелю i панядзелак на поштах выхадны). А так... Мне прыемна адзначыць, што за хуткасць дастаўкі карэспандэнцыі нашаму прадпрыемству аўдытарскай службай Сусветнага паштовага саюза не так даўно быў прысвоены залаты ўзровень у галiне кiравання якасцю... Да таго ж наш адпраўшчык можа сам, дакладна замовiць дату ўручэння. Вы, напрыклад, у выпадку са сваёй прыяцелькай маглi зрабiць паметку: «Уручыць 27 лiстапада». I пошта гэта абавязкова зрабiла б. Ёсць у нас i асобная, правераная часам паслуга — уручэнне падарункаў... — Напрыканцы года з ёй, як правiла, блiскуча спраўляецца Дзед Мароз? — Так. Замовiць ад яго падарунак (у камплект сёлета ўваходзiць вiншавальная паштоўка, настольная гульня «Прыгоды ў горадзе снегавiкоў», кнiжка з галаваломкамi i сапраўдныя навагоднiя маскi) можна было, пачынаючы яшчэ з 30 лiстапада, у любым аддзяленнi паштовай сувязi. Але не позна i сёння... Што цiкава: некалi вiзiты вясёлых дзядуляў у 99 выпадках са 100 заказвалi бацькi для дзяцей. Зараз — i вельмi часта — дарослыя для дарослых. Гэта значыць, нашы паштовыя Дзяды запрашаюцца на карпаратыўныя вечарыны, на прадпрыемствы i ў офiсы фiрмаў, з поспехам вiншуюць дзелавых партнёраў, заказчыкаў... — Да паслуг клiентаў «Экспрэс» i ЕMS-пошта, а яшчэ, так званая, тэрмiновая. Што за гэтымi назвамi? — Першая працуе пад дэвiзам «Сёння — на — заўтра» i ўсе яе адпраўленнi (у тым лiку навагоднiя) дастаўляюцца непасрэдна адрасату, другая — мiжнародная паскораная — перасылаецца ў прыярытэтным парадку ў найкарацейшыя тэрмiны i зноў жа дастаўляецца ў рукi атрымальнiку з любой са 185 краiн свету. А вось трэцяя — у нас адносна новая, сёлетняя. I прадыктавала яе само жыццё. У iм, згадзiцеся, нярэдка здараецца так, што чалавеку трэба тэрмiнова нешта перадаць, адправiць — лекi, нейкiя дакументы, а сам ён гэта зрабiць не можа... Зараз дастаткова патэлефанаваць. Да клiента — дадому, на прадпрыемства, у офiс — прыедзе наш работнiк, забярэ тое, што трэба перадаць i ў самы кароткi час даставiць непасрэдна атрымальнiку. Пакуль, на першым этапе, гэта паслуга працуе, скажам так, у Мiнску i абласных цэнтрах, а таксама памiж Мiнскам i абласнымi цэнтрамi. На другiм этапе дастаўка адпраўленняў будзе здзяйсняцца i памiж абласнымi цэнтрамi. — Аляксандра Iванаўна, многiя, вiдаць, перад святамi адпраўляюць грашовыя пераводы? — Так. Гэта даўняя наша паслуга. Але сённяшнiя iнфармацыйныя тэхналогii яе значна ўдасканалiлi: за параўнаўча новы, электронны, перавод клiент заплацiць столькi ж, колькi некалi, за звычайны, стары, а вось атрымаць яго ў абсалютнай большасцi выпадкаў можна ў той жа дзень. Альбо назаўтра. З 10 лiпеня гэтага года абмен мiжнароднымi электроннымi пераводамi наладжаны памiж нашым прадпрыемствам i калегамi з Украiны. Наогул жа грашовыя пераводы з любой нашай пошты можна адправiць у Расiю, Казахстан, Туркменiстан, Малдову, Арменiю, краiны Балтыi, у Польшчу, Румынiю, Чэхiю, Францыю... Было б, як кажуць, што. — Асабліва — перад святамі факт што, традыцыя вiншаваць адзiн аднаго перад святамi, здаецца, вярнулася i ўжо назусiм, што паштоўкi зараз можна купiць на спецыяльных кiрмашах, якiя працуюць па метаду самаабслугоўвання. Гэта значыць, кожную з паштовак можна патрымаць у руках, разгледзець, падабраць на любы выпадак жыцця — для афiцыйных асоб, для дзяцей, для моладзi... Дарэчы, «па дарозе» на гэту сустрэчу, заўважыла, колькi пакупнiкоў на кiрмашы ў круглай зале паштамта! I там жа ад начальнiка цэха па прадстаўленню паслуг Таццяны Аркадзьеўны Гузянковай пачула, што паштовак сёлета прадаецца ў тры разы больш, чым летась. Цiкава, чым гэта тлумачыцца? — Варыянтаў можа быць шмат. Па-першае, людзi, думаю, даўно зразумелi, што словы (а тым больш прызнанняў, вiншаванняў, пажаданняў), сказаныя па тэлефону i словы напiсаныя — маюць розны эфект, розную, скажам так, напаўняльную сiлу. Апошнiя — больш сапраўдныя, больш цёплыя, здольныя саграваць душу чалавека гадамi, а то i дзесяцiгоддзямi. Да таго ж на кiрмашах (яны адкрыты па ўсё краiне, ва ўсiх гарадскiх аддзяленнях паштовай сувязi, дзе для гэтага ёсць магчымасць) сёлета вельмi вялiкi выбар. — Гэта даўно не навiнка: у асобных паштоўках ёсць гатовыя i зрэдку нават вельмi прыгожыя, вершаваныя пажаданнi... Не было думкi стварыць нешта падобнае — сваё, адметнае? — Была... Ды i засталася. Але, як кажуць, на заўтра. — Аляксандра Iванаўна, пошта аказвае сёння безлiч паслуг — i сваiх, традыцыйных, профiльных, i зусiм новых для сябе, наварочаных, як кажа моладзь. Тыя ж перадсвяточныя кiрмашы, укараненне «Экспрэс...» ЕMS i тэрмiновай поштаў, мноства iншых паслуг пачынаецца са сталiцы, з буйных гарадоў. Цi не крыўдзiцца пры гэтым клiент з глыбiнкi? — Думаю, не. Пры ўсiх эканамiчных складанасцях, наша прадпрыемства працягвае захоўваць свае пазiцыi, выконваць сацыяльныя стандарты, галоўны з якiх — нават на самы далёкi хутар пошта (тут трэба падкрэслiць — калi яна ёсць), дастаўляецца пяць разоў на тыдзень. Нашы калегi з Украiны, сёлета выйшлi на тры... Да таго ж цяпер i ў абсалютнай большасцi сельскiх аддзяленняў можна падключыцца да сеткi МТС, Vеlсоm, БеСТ (плацяжы з любой кропкi краiны «даходзяць» прыкладна праз гадзiну), выйсцi ў Iнтэрнэт, атрымаць банкаўскiя паслугi,... Тут, дарэчы, мы нават абганяем час: усе аддзяленнi паштовай сувязi ва ўсiх аграгарадках мы прыводзiм у адпаведны сучасны стан, забяспечваем усiм, чым багаты пошты ў горадзе, а значыць i выхадам у Iнтэрнэт. Але ж попыт на гэту паслугу далёка не такi, як можна было б разлiчваць. Не падрыхтаваны клiент. Хоць нашы спецыялiсты i гатовы яму дапамагчы, навучыць карыстацца. Далей. У тых жа аграгарадках падключаем сiстэмы па абслугоўванню банкаўскiх пластыкавых картак. А вось самi карткi (сёлета, прынамсi) яшчэ «не дайшлi». У гарадскiх жа адзяленнях паштовай сувязi трымальнiкi Белкарт, MаstеrСаrt, а сёлета i VISА Intеrnаtiоnаl абслугоўваюцца. Яны ж, трымальнiкi, зараз маюць магчымасць самастойна, без дапамогi аператара, праз iнфакiёскi «аддаваць даўгi» — аплачваць пэўныя паслугi, афармляць падпiску, адпраўляць электронныя пераводы, аплачваць заказы ў нашым Iнтэрнэт-магазiне... Гэта вельмi хутка, гэта вельмi зручна i вельмi шкада, што людзi ў нас дастаткова кансерватыўныя. Iм пакуль прасцей зняць з картак «жывыя грошы», потым прыйсцi да жывога аператара паштовай сувязi. А там у асобныя гадзiны i днi, на жаль, чэргi. Што нi прадпрымалi ў барацьбе з iмi, сёлета перамаглi яны... Але гэта, будзем спадзявацца, пакуль, бо для вырашэння праблемы робiцца вельмi многае — ствараюцца ўнiверсальныя рабочыя месцы аператараў, выкарыстоўваюцца найноўшыя Iнтэрнэт-тэхналогii... — Аляксандра Iванаўна, нават самым няўзброеным вокам вiдаць вельмi многiя перамены, якiя, асаблiва ў апошнi час, адбываюцца ў галiне паштовай сувязi. Паспяваць за iмi ў 20 гадоў, у 30 значна лягчэй. «Белпошта» ж, наколькi ведаю, славiцца стабiльнасцю кадраў: як пачуваюць сябе тыя, каму, як кажуць, далёка за — за 40, за 50? — Гэта асобная i для мяне досыць прыемная тэма. Згадзiцеся: яшчэ ўчора, здаецца, тыповым прадстаўнiком прадпрыемства быў паштальён «с толстой сумкой на ремне», аператар са славутым штэмпелем, якiм размахваў ледзь не з-за вуха. А сёння... Так, на прадпрыемства прыходзяць новыя кадры — выпускнiкi нашага каледжа сувязi, унiверсiтэта iнфарматыкi, але ж не пасуюць i практыкi! Мо, гучнавата гэта прагучыць, але любоў да абранай прафесii, жаданне працаваць, робiць сапраўдныя цуды: незалежна ад узросту, узроўню адукацыi, людзi, нават з далёкай глыбiнкi, асвойваюць камп’ютары i новыя тэхналогii, вучацца аказваць клiентам усе сучасныя паслугi. — Аснова гэтай вернасцi, магчыма, у добрых традыцыях, якiя заўсёды вылучалi пошту. Прынамсi, вельмi многiя прадпрыемствы ў апошнi час адмовiлiся ад спартакiяд, ад конкурсаў прафесiйнага майстэрства, дзiцячага малюнка, мастацкай самадзейнасцi. У вас — усё захавалася i нават знайшло развiццё, хоць эканамiчную мэтазгоднасць гэтага вiдавочнай не назавеш... — Але ж яна ёсць. Банальна, але чалавек, якi, як кажуць, вядзе здаровы лад жыцця, добра адпачывае, ён i працуе, як правiла, добра. Да таго ж заняткi спортам, самадзейнасцю, конкурсы вельмi аб’ядноўваюць, падымаюць настрой, павышаюць самаацэнку. А гэта, калi ўлiчыць, што калектыў у нас на 80 працэнтаў жаночы, вельмi важна. Чалавек павiнен мець магчымасць праявiць сябе, рэалiзаваць свае таленты. Адыходзячы год — яшчэ i ў гэтым накiрунку — быў не марным. — Тады аб задачах i пажаданнях на новы. — У новым мы будзем i далей мадэрнiзоўваць тэхналогii, укараняць новыя Iнтэрнэт-паслугi, развiваць сiстэмы карпаратыўнай лагiстыкi, паскоранай пошты... Будзем i ў прамым, i ў пераносным сэнсе гэтага слова iсцi насустрач нашаму клiенту, насустрач чалавеку. Што датычыцца пажаданняў... Хочацца, каб у кожнага Новы год стаў адметным здзяйсненнем самых таемных планаў i мар, здароўем i дабрабытам, радасцю. А яшчэ, карыстаючыся магчымасцю, я вельмi б хацела падзякаваць кожнаму з амаль 30 тысяч паштавiкоў — i асаблiва тым, у каго штодня зусiм не дываны пад нагамi — за працу, выказаць надзею, што словы «Хуткасць, Надзейнасць, Даступнасць» для беларускай пошты i надалей будуць не проста дэвiзам — стылем жыцця. — Дзякуй! Р.S. У рамках невялiкага перадсвяточнага iнтэрв’ю многае з работы прадпрыемства, на жаль, «упусцiлася»... Дадатковую iнфармацыю можна атрымаць у даведачнай службе (тэл. 0-54) i знайсцi на сайце www.bеlроst.bу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што нi кажы, а ў гэтыя перадсвяточныя днi, ледзь не ўсе дарогi вядуць на пошту. Бо i насамрэч — трэба «аддаць даўгi» (заплацiць за рознага роду паслуг
|
|