21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

СЕРП

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Простыя рэчы

У славутым санэце Багдановiча мы найперш звяртаем увагу на другую яго частку, якая гаворыць аб беларускiм нацыянальным адраджэннi, заклiкае да яго. А давайце ўважлiвей прачытаем першую:

Памiж пяскоў Егiпецкай зямлi,

Над хвалямi сiнеючага Нiла,

Ўжо колькi тысяч год

стаiць магiла:

Ў гаршку насення жменю

там знайшлi.

Хоць зернейкi засохлымi былi,

Усё ж такi жыццёвая iх сiла

Збудзiлася i буйна ўскаласiла

Парой вясенняй

збожжа на раллi.

Паэт ужывае тры назвы — «насенне», «зернейкi», «збожжа» — сiмвалы жыцця, плоднасцi, адвечнай чалавечай працы. Але калi некалькi тысячагоддзяў таму радзiла ў Егiпецкай зямлi збажына, значыць, было яе чым i жаць. З гiстарычных крынiц вядома, што паселiшчы на тэрыторыi Егiпта з’явiлiся яшчэ ў эпоху палеалiту. У Х—VI тысячагоддзях да нашай эры сюды прыйшлi вандроўныя плямёны. Змена клiмату ў часы неалiту вымусiла iх перасялiцца ў саму пойму Нiла. У IV тысячагоддзi да нашай эры склаўся егiпецкi народ. Ён дасягнуў поспехаў, якія ўражваюць. Для асушэння зямель стваралiся каналы i дамбы. Пачаў ужывацца плуг для апрацоўкi зямлi i металiчныя прылады працы, у тым лiку i серп практычна ў такiм яго выглядзе, якi бачым мы i сёння. Але i да гэтага былi сярпы бронзавыя, нават каменныя. Бо як толькi чалавек спазнаў асалоду земляробства, яму спатрэбiлася i самая простая прылада — чым зрэзаць колас.

На Беларусi да канца ХIХ стагоддзя сярпы выраблялi з жалеза, якое выплаўлялi ў мясцовых руднях, з балотнай руды. У нас былi распаўсюджаныя паўкруглыя (сферычныя) i падоўжаныя (авальныя) сярпы. Паўкруглыя былi карацейшымi. Сярпы лiчылiся вельмi каштоўнымi прыладамi. Зiмой iх захоўвалi ў сухiх месцах: кладоўках, павецях, сенях, у гумнах. Рэжучую частку, клiнок, акручвалi анучай, каб не ржавела. Перад жнiвом серп аглядалi. Тачылi рэжучую частку, зазубрывалi. У кожнай жняi быў свой серп, да якога прывыкала жанчына, як да роднага.

З канца ХIХ стагоддзя большасць беларускiх сялян карысталася завознымi, заводскiмi сярпамi. Найчасцей з Цвярской губернi.

Серп — прылада вострая, нават у нечым небяспечная. I «шасцяць у калоссi сярпы» (Купала) не так ужо пявуча, галоўнае iх прызначэнне — рэзаць. У Ясенiна чытаем:

Вот она, суровая жестокость,

Где весь смысл —

страдания людей!

Режет серп

тяжелые колосья,

Как под горло режут лебедей.

Сярпамi ў беларускай вёсцы жалi яшчэ i ў 50-60-я гады мiнулага стагоддзя. Наколькi помню той час i тую вёску — жаць жанчыны выходзiлi босыя. А вось лыткi абмотвалi анучамi, каб не калолася ржышча. Няўдзячная гэта праца. Цэлы дзень трэба загiнацца перад каласамi, рэзаць, вязаць, састаўляць. У беларускай паэзii пра жней, пра гэту працу напiсана шмат. I сумнавата —

Жаць iдзе батрачка рана,

Жыта жаць у панскi двор.

М. Танк.

I па-сацыялiстычнаму прасветлена —

На калгасным полi новы

Жнеi ўюць вянок.

Я.Колас.

А вось мужчыну з сярпом сустрэць было цяжкавата. I «жняяр» — гэта той, хто працуе на жняярцы, ды толькi не з сярпом. Не давялося папрацаваць з сярпом на нiве i мне. Касiў збожжа касою, вязаў снапы, якiя састаўлялiся ў торпы ў чаканнi прыходу камбайна для абмалоту. Яшчэ выкарыстоўвалi сярпы пры ўздыме са сцелiшча льнотрасты. Але потым iх замянiлi спецыяльныя вiлы. Так што серп у полi гуляе толькi ў час зажынак цi дажынак, калi наладжваюць у якой-небудзь гаспадарцы гэтыя старадаўнiя святы.

Ёсць у Уладзiмiра Караткевiча раман, напiсаны ў 1962 — 64 гадах. Неяк ён незаслужана абыдзены ўвагай тых, каго вабiць творчасць вялiкага нашага паэта i празаiка. Так, там няма дэтэктыўнай «раскруткi», якая вабiць кiнаматаграфiстаў, як у «Чорным замку Альшанскiм» цi «Дзiкiм паляваннi караля Стаха.» Але ж i ў гэтым рамане прысутнiчае рамантызавана-прыгоднiцкi сюжэт. А па эпiчнасцi ахопу падзей падчас паўстання на чале з Кастусём Калiноўскiм ён не пераўзыдзены ў творчасцi Караткевiча. А называецца раман «Каласы пад сярпом тваiм.» Паэтычная i глыбока сiмвалiчная назва. I гэта ўжо не пра працу на нiве. У чыёй руцэ той серп, калi не ў боскай, у руцэ ўсемагутнай. I цi не мы ўсе — тыя самыя каласы пад гэтым сярпом.

Увогуле, разуменне сярпа, як сельскагаспадарчай прылады, значна пашырана на iншыя рэчы i з’явы. Канечне, найперш месячны серп. У любiмага мной ранняга Максiма Танка:

«Часам вецер дрэвы,

зачапiўшы гужам,

Доўга iх пiлуе месяца сярпом.

I снуе на плоце

белы снежны кужаль

З доўгай снежнай песняй

за сляпым акном...».

Ды прыводзiць прыклады можна i далей. «Iдзе ў адпачынак з дарог Серп месяца вузкi, двурогi» ў Коласа. «Вiсiць серп залаты над спалоханым борам» ў Бядулi.

Але вось як нечакана i прыгожа ў Калачынскага:

«З горна ўзяў ён

прут барвовы

I пачаў каваць падкову.

Прывялi каня: конь Гнедзiч

Серп падковы страцiў недзе».

Некалi iдэолагi маладой савецкай дзяржавы, распрацоўваючы сiмвалы новага ладу жыцця, удала знайшлi iх у сярпе i молаце. Гэта сiмвалiзавала ўладу працоўных, саюз рабочага класа i сялянства, мiрную працу народа. Серп у спалучэннi з молатам стаў дзяржаўнай эбмлемай СССР, прысутнiчаў на гербах i сцягах. А потым, у 1940 годзе, з’явiўся i залаты медаль «Серп i молат», якi ўручаўся Героям Сацыялiстычнай Працы. Цяпер такой узнагароды няма, ды i СССР перастаў iснаваць. Вырашыў зазiрнуць у энцыклапедыi. I здзiвiўся. Вось Савецкi энцыклапедычны слоўнiк 1990 года выдання. У iм сказана, што паўторнае ўзнагароджанне залатым медалём «Серп i молат» Героя Сацыялiстычнай Працы не здзяйсняецца. Глянуў у артыкул пра медаль Героя Савецкага Саюза «Залатая Зорка». Паўторнае ўзнагароджанне — таксама не здзяйсняецца. Няўжо памылiлiся энцыклапедысты? Але ж у 1990 годзе мы мелi ўжо шматлiкiя прыклады гэтых самых паўторных узнагароджванняў. Нават бюсты двойчы ўзнагароджаным на радзiме ўстанаўлiвалi. А ў Жукава было чатыры медалi, У Брэжнева пад заканчэнне яго кiраўнiцтва краiнай — пяць... Ды хай сабе — гэта ўжо гiсторыя.

Як гiсторыя i помнiк рабочаму i калгаснiцы, якiя ўздымаюць над сабою серп i молат. Скульптура была створана В. Мухiнай для адкрыцця савецкага павiльёна сусветнай выстаўкi ў Парыжы ў 1937 годзе. 24-х метровыя фiгуры з неiржавеючай сталi. Наколькi помнiцца, скульптар у тыя часы мела пэўныя непрыемнасцi, бо пiльнае вока некага з начальнiкаў заўважыла ў фiгурах нейкiя iдэалагiчныя хiбы. Але яны i сёння стаяць у Маскве каля ўваходу на былую выстаўку дасягненняў народнай гаспадаркi СССР. А, магчыма, ужо не стаяць? Падкажыце, браткi-беларусы, каму надараецца па справах цi забавах бываць у расiйскай сталiцы.

Паўтару: самы звычайны серп, ён у полi гуляе рэдка. А вось у гародзе, на градах, ды i на лапiку зямлi, дзе пасеяна збажына на курыны пракорм, яму яшчэ ёсць работа. З зiмы крыху пабiты ржой, слаба наточаны, за лета ён набывае свой ранейшы бляск, наточваецца ў рабоце.

Вiцебская вобласць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У славутым санэце Багдановiча мы найперш звяртаем увагу на другую яго частку, якая гаворыць аб беларускiм нацыянальным адраджэннi, заклiкае да яго. А
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика