У БДУ — Днi адчыненых дзвярэй
Надзея НIКАЛАЕВА
З 27 снежня па 8 студзеня ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце пройдуць Днi адчыненых дзвярэй, падчас якiх з абiтурыентамi сустрэнуцца дэканы i выкладчыкi факультэтаў унiверсiтэта, каб адказаць на ўсе хвалюючыя iх пытаннi.
27 снежня будучых абiтурыентаў чакаюць на фiзiчным факультэце i факультэце мiжнародных адносiнаў у лiцэi БДУ, а таксама ў новым структурным падраздзяленнi Белдзяржунiверсiтэта — Iнстытуце моладзi i адукацыi, якi быў створаны рашэннем Мiнгарвыканкама 31 жнiўня 2006 года для прадастаўлення адукацыйных, асветнiцкiх паслуг i прафарыентацыйнай работы з моладдзю. У Iнстытуце моладзi i адукацыi рыхтуюць абiтурыентаў (як нашых, так i замежных грамадзян) да паступлення ў БДУ i iншыя ВНУ на падрыхтоўчым аддзяленнi i падрыхтоўчых курсах. 28 снежня будучых абiтурыентаў чакаюць на бiялагiчным факультэце, а 29 снежня — на ваенным. Адразу пасля навагоднiх святаў — 3 студзеня — абiтурыентаў рыхтуецца сустракаць эканамiчны факультэт i факультэт фiласофii i сацыяльных навук. 4 студзеня эстафету прымуць гуманiтарны, механiка-матэматычны факультэт, факультэт журналiстыкi, а таксама iнстытуты бiзнэсу i менеджменту тэхналогiй, тэалогii, упраўлення i сацыяльных тэхналогiй i юрыдычны каледж БДУ. Хiмiчны, фiлалагiчны, гiстарычны, геаграфiчны факультэты i факультэт радыёфiзiкi i электронiкi запрашаюць будучых абiтурыентаў 5 студзеня, а юрыдычны факультэт — 8 студзеня. Завершацца Днi адчыненых дзвярэй на факультэце прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi, дзе абiтурыентаў па шматгадовай традыцыi чакаюць у днi вясеннiх школьных канiкулаў — 30 сакавiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 27 снежня па 8 студзеня ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце пройдуць Днi адчыненых дзвярэй, падчас якiх з абiтурыентамi сустрэнуцца дэканы i выклад
|
|