... А прыгажосць застаецца
Барыс ПРАКОПЧЫК
На будынку Гродзенскай гарадской выставачнай залы ўсталявана мемарыяльная дошка выдатнаму мастаку, заслужанаму дзеячу культуры Беларусi Iвану Пушкову.
З першага да апошняга дня Вялiкай Айчыннай вайны Iван Пушкоў быў на фронце, з крывавымi абарончымi баямi прайшоў ад ракi Прут да гор Паўночнага Каўказа, удзельнiчаў у дэсантных аперацыях пры вызваленнi Новарасiйска, Таманi, Керчы, Крыма. Вызваляў Украiну, Беларусь, Прыбалтыку, Усходнюю Прусiю, штурмаваў Берлiн i, двойчы залечваючы раны ў шпiталях, закончыў вайну ў Празе. Баявыя заслугi Пушкова адзначаны 17 урадавымi ўзнагародамi, у тым лiку 5 ордэнамi, i 10 падзякамi Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, быў прадстаўлены i да звання Героя Савецкага Саюза, аднак замест Залатой Зоркi атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга. Пасля вайны Iван Пушкоў служыць у Гродне, а пасля дэмабiлiзацыi ў 1946 годзе цалкам аддаецца мастацтву. Пад уплывам перажытага на фронце ён стварае батальныя палотны «Кавалерыйская атака», «Праследаванне ворага», «Фарсiраванне Нёмана». Шмат працуе мастак i над гiстарычнымi кампазiцыямi. Найбольш жа яскрава талент Iвана Васiльевiча праявiўся ў пейзажах — краявiдамi родных мясцiн натхнёныя цэлыя серыi палотнаў «Зямля беларуская», «Край Прынёманскi», «Поры года», толькi Нёману прысвечана больш за 20 карцiн. «Наша Панямонне можна пiсаць усё жыццё», — сказаў ён аднойчы брату. Вось ужо 20 гадоў Iвана Пушкова няма на гэтым свеце, але застаецца створаная iм прыгажосць. Творы майстра ўпрыгожваюць мастацкiя i гiстарычныя музеі Беларусi, прыватныя калекцыi не толькi ў нашай краiне, але i ў Германii, Iзраiлi, Японii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На будынку Гродзенскай гарадской выставачнай залы ўсталявана мемарыяльная дошка выдатнаму мастаку, заслужанаму дзеячу культуры Беларусi Iвану Пушкову
|
|