Працэс пайшоў!
Святлана БАРЫСЕНКА
Мы яшчэ не стрымалi высокiя лiчбы смяротнасцi, не дасягнулi значнай працягласцi жыцця нашага насельнiцтва, не праклалi шляхi вяртання суайчыннiкаў на радзiму, але нам удалося сёлета ПАВЫСIЦЬ НАРАДЖАЛЬНАСЦЬ, дасягнуць яшчэ большага знiжэння колькасцi выпадкаў смерцi парадзiх i дзяцей ва ўзросце да аднаго года.
Гэта — адно з першых важкіх дасягненняў у галіне дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі. Пачынаючы з 2004 года, нараджальнасць пачала падрастаць, хоць да 100-тысячнай мяжы ўзроўню 1995 года пакуль не дацягвае. Наогул у 2002 годзе на 1 000 насельнiцтва нарадзiлася 8,9 дзяцей, у 2003 — 9, у 2004 — 9,1, у 2005 — 9,3, а за 11 месяцаў гэтага года — 9,9! Можна спадзявацца, у далейшым сiтуацыя будзе мяняцца па-ранейшаму ў пазiтыўным накiрунку. Варта дадаць, што сёлета ўсе 19 радзiльных дамоў краiны перажылi, перажываюць цi добра падрыхтавалiся да рамонту i рэканструкцыi. У 2006-м была распрацавана Нацыянальная праграма дэмаграфiчнай бяспекi на 2006—2010 гады, якая скiравана на знiжэнне дэмаграфiчнай пагрозы i стварэнне перадумоў для паляпшэння дэмаграфiчнай сiтуацыi ў Беларусi. Зацверджана i Дзяржаўная праграма «Дзецi Беларусi» да 2011 года, якая ў адрозненне ад аналагiчных папярэднiх праграм утрымлiвае комплекс канкрэтных мераў па забеспячэнню дэмаграфiчнай бяспекi, матэрыяльнай падтрымцы iмкнення людзей да нараджэння некалькiх дзяцей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы яшчэ не стрымалi высокiя лiчбы смяротнасцi, не дасягнулi значнай працягласцi жыцця нашага насельнiцтва, не праклалi шляхi вяртання суайчыннiкаў на
|
|