21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

7 цудаў беларусі

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заступнiца

Ёсць у нашай сталiцы святыня, якая старэй за любы гарадскi будынак, за любое дрэва...

I гэта невыпадкова. Iснуе меркаванне, што менавiта дзякуючы ёй город штораз адраджаўся, бо святыня гэтая вось ужо больш за пяць стагоддзяў з’яўляецца абярэгам старажытнага Мiнска. Гэта — цудатворны абраз Мiнскай Божай Мацi, якi 13 жнiўня 1500 года жыхары горада заўважылi па незвычайнаму святлу на водах Свiслачы, ля замчышча. З таго дня абраз нiколi не пакiдаў Мiнск, ён i зараз знаходзiцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы, злева ад алтара, да яго можа падысцi i пакланiцца кожны. Абраз гэты з’яўляецца цудатворным, i слава пра яго была вядома далёка за межамi сённяшняй Беларусi. Нашы продкi змяшчалi ў сваiх цэрквах спiсы з яго, а пры складаных жыццёвых абставінах iшлi ў Мiнск пакланiцца арыгiналу. Потым дзякавалi Божай Мацi i дарылi зробленыя са срэбра альбо золата выявы тых частак цела, праз хваробу ў якiх i цудоўнае вылечванне ўпэўнiлiся, што iх малiтвы пачуты. Жыхары Мiнска ва ўсе часы вельмi шанавалi галоўную сваю святыню: яны адлюстравалi яе на гербе горада, упрыгожылi багатаю рызаю, штодня пелi ў храме, дзе яна захоўвалася, гiмны i, стоячы на каленях, асаблiвыя песнапеннi. Шанавалi яе як праваслаўныя, так i ўнiяты — больш за паўтара стагоддзя абраз знаходзiўся ў базыльянскiм храме.

У 1991 годзе была распачата яго рэстаўрацыя. Яна была даручана мастаку-рэстаўратару Пятру Журбею i доўжылася паўгода. Гэта была вялiзная i цяжкая, надзвычай карпатлiвая праца, бо аказалася, што пад рызаю схавана некалькi накладзеных адна на адну выяў — кожная наступная больш старажытная. Мастак спынiўся на запiсу ХVII—ХIХ стагоддзяў, палiчыўшы, што сучасныя тэхналогii яшчэ не дазваляюць нам адкрыць самы першы. Нават рэнтгенаўскiя здымкi не здолелi прайсцi праз усе слаi — перашкодай iм сталi старажытныя свiнцовыя бялiлы. Такiм чынам, таямнiца абраза не адкрыта дагэтуль.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Дзе яшчэ можна ўбачыць статкi зуброў, што пасуцца на волi?

Бiясферны запаведнiк Белавежская пушча належыць усяму чалавецтву. Унiкальнасць гэтага ляснога масiву ўбачылi яшчэ ў 1409 годзе, калi, здавалася б, лясамi ды пушчамi нiкога нельга было здзiвiць.

Вялiкi князь Вiтаўт i польскi кароль Ягайла падчас палявання ў снежнi 1409 года прынялi рашэнне закрыць Белавежскую пушчу для простага люду, i паляваць тут маглi толькi каранаваныя асобы i iх акружэнне. Фактычна снежань 1409 года можна лiчыць датай нараджэння запаведнiка, дарэчы 11 снежня будзе прапанаваны ЮНЕСКО для ўключэння ў сусветны спiс памятных дат.

А сёння ў нацыянальны парк едуць турысты з розных краiн Еўропы i iншых кантынентаў. I хоць нехта хоча тут пастраляць, але пераважная большасць наведвальнiкаў iмкнецца на свае вочы ўбачыць Пушчу — гэты ЦУД ПРЫРОДЫ.

I ўсё ж турыстаў не так многа, як хацелася б. Пакуль што прыязджае пад 200 тысяч, але генеральны дырэктар запаведнiка Мiкалай Бамбiза ўпэўнены, што настане час, калi можна будзе прыняць i мiльён турыстаў у год.

Адзiн нават факт, што ў цэнтры Еўропы ўдалося захаваць такi ўнiкальны лясны масiў, прыцягвае ўвагу турыстаў. А ў пушчы можна ўбачыць ёлкi вышынёй у 50 метраў ды 350-гадовыя хвоi. Сустракаюцца i дубы, якiм за паўтысячы гадоў. А дзе можна яшчэ паглядзець на статкi зуброў, якiя пасуцца на волi? Акрамя гэтых волатаў, у запаведнiку знайшлi прытулак 55 вiдаў звяроў i 214 розных парод птушак.

Ды iнакш i быць не можа, бо ў Белавежскай пушчы — усё непаўторнае, самабытнае i спрадвечнае.

У адмiнiстрацыйным цэнтры запаведнiка вёсцы Камянюкi iдзе будаўнiцтва, ажыццяўляюцца праекты, праводзiцца рэарганiзацыя гаспадаркi — Белавежская пушча рыхтуецца да свайго 600-годдзя.

А задоўга да Новага года ў мясцовай гасцiнiцы ўсе месцы забранiраваны. Многiя хочуць адсвяткаваць яго менавiта ў Пушчы i едуць сюды з ўсяго свету.

Сымон СВIСТУНОВIЧ.

«Зроблена ў Слуцку»

Падобная метка ткалася з абодвух бакоў шаўковых паясоў, якiя сталi адной з беларускiх легенд.

«Сапраўдны цуд,» — скажа той, хто iх бачыў. Цуд, якi створаны рукамi мясцовых майстроў, якi не падобны на тыя паясы, што прывозiлiся з далёкiх экзатычных краiн — унiкальны, свой малюнак красаваўся на кожным вырабе. Таму слуцкiя паясы сталi дзiўнай мастацкай з’явай Беларусi, набылi сусветную славу.

Розныя паясы насiлi нашы продкi яшчэ з язычнiцкiх часоў. Iх насiлi шляхцiчы, мяшчане i простыя сяляне — з ваўняных нiтак, баваўняных, палатняных, iльняных... Але заўсёды яны былi ўпрыгожаны адмысловым арнаментам, вышыўкай, нашытымi шклянымi пацеркамi. Да XVII стагоддзя над iмi працавалi ткачы-адзiночкi, пазней стварылiся рамеснiцкiя цэхi. А ў XVIII стагоддзi Радзiвiлы арганiзавалi шмат розных мануфактур. Так з’явiлiся Нясвiжская i Слуцкая мануфактуры шаўковых паясоў.

На першай Нясвiжскай мануфактуры працавалi мясцовыя майстры i мастакi — Хаецкi i Гадоўскi. Яны пачалi рабiць паясы па сваёй тэхналогii. Але калi параўноўвалi з тым, што прывозяць, то бачылi, што тэхналагiчны ўзровень не такi. Мiхал Казiмiр Радзiвiл вырашае запрасiць з горада Станiслава ткача Яна Маджарскага, якi быў выдатным тэхнолагам гэтай справы. Той прыязджае. Але хiтры князь заключае з iм дамову, што той будзе вырабляць паясы з асабовымi цыфрамi паводле дадзенага рысунка з выявамi фiгуратыўнымi, з квятамi, манаграмамi, з золатам, серабром, шоўкам, «паводле пададзенага абрысу (рысунку ўзору)». I «абавязкова навучыць мясцовага хлопца гэтай персiдскай рабоце». Сапраўдныя «слуцкiя паясы» ткалi толькi мужчыны.

— Слуцкiх паясоў вельмi мала ў Беларусi, гаворыць Мая Янiцкая, кандыдат мастацтвазнаўства. Часткi паясоў да сённяшняга дня можна ўбачыць у касцёлах — на лiтургiчным адзеннi. Канешне, асноўнае наша багацце паясоў было вывезена. У калекцыi самiх Радзiвiлаў захоўвалася больш за 300 паясоў. Але калекцыя была канфiскавана першы раз у 1772 годзе. Пазней зноў яны назбiралi, i зноў гэтае багацце было страчана...

Паглядзець на цуд пад назвай «Слуцкiя паясы» можна i ў Мiнску — у Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi свая калекцыя гэтых унiкальных вырабаў. Якiм сёння нават нельга назваць цану. Вось што значыць каштоўнасць...

Ларыса ЦIМОШЫК.

Выява ліку Хрыста ў Пустынках

ЯНА ПРАСТУПIЛА НА СЦЯНЕ БУДЫНКА СТАРАЖЫТНАГА МАНАСТЫРА

Адна з вялiкiх славутасцяў Магiлёўскай вобласцi — гэта Пустынскi Успенскi манастыр у Мсцiслаўскiм раёне.

Пустынскi манастыр быў заснаваны ў 1380 годзе, падчас Вялiкага княства Лiтоўскага. Паводле падання, мсцiслаўскi князь Лугвенiй-Сiмяон моцна захварэў i амаль аслеп. У сне святы старац параiў князю пайсцi ў пустэчу, знайсцi крынiцу i абмыць вочы. Так ён i зрабiў: зрок да яго вярнуўся i першае, што ўбачыў Лугвенiй-Сiмяон, быў цудатворны абраз Багародзiцы ў лiсцi лiпы, якая расла над крынiцай. У гэтым месцы i заснаваў князь манастыр.

Крынiца цячэ з-пад зямлi i цяпер: яна не высыхае летам i не замярзае зiмой. Людзi вераць, што вада з яе гаючая: яна вяртае зрок i нясе збаўленне ад iншых хвароб. Манастыр дзейнiчаў больш за паўтысячы гадоў, а за савецкiм часам яго зачынiлi: апошнi манах пакiнуў Пустынкi ў 1937 годзе... Потым тут былi дзiцячы дом i школа. Але больш за 50 гадоў манастыр стаяў без прыгляду. На паўразбураныя старажытныя цагляныя сцены наступала буйная раслiннасць. Аднак вясной 2003 года сюды прыехалi манахi i арганiзавалi скiт: жылi ў намётах, праводзiлi царкоўныя службы, а таксама апрацоўвалi зямлю i расчышчалi занядбаную тэрыторыю.

Нiхто не ведае дакладна, калi i якiм чынам з’явiлася на сцяне выява Хрыста. Але калi ў адным з пакояў у былым будынку манастырскай школы сталi здымаць павуцiнне, то праявiўся твар Хрыста — карычневатыя лiнii, якiя нiбыта праступiлi праз старую тынкоўку.

— Гэта знак, якi даслаў да нас Гасподзь, каб паказаць сваё бласлаўленне на адраджэнне манастыра, — сказаў у iнтэрв’ю «Звяздзе» ўладыка Сафронiй, Архiепiскап Магiлёўскi i Мсцiслаўскi. Людзi ахвотна бяруць ваду з крынiцы i купаюцца ў ёй. Усiм цiкаўным паказваюць i пустынскi цуд — выяву твару Хрыста.

Iлона IВАНОВА.

Цуд — возера... Праглытвае сонца

Возера Сяляеўскае, што ў Вiцебскiм раёне, для многiх — нераскрытая таямнiца. Гэта калi ехаць ад Вiцебска ў суражскiм напрамку (прыкладна ў кiламетрах 35 ад абласнога цэнтра). У тых, хто тут пабываў, яно мае славу беларускiх «Бермудскiх астравоў». Як кажуць сведкi, менавiта сюды «прыцягваецца» ўсё тое добрае i дрэннае, што побач... Тут адбываюцца незвычайныя з’явы.

Многiя ўспамiнаюць гэтыя мясцiны з дабрынёй, а некаторыя нiколi больш не жадаюць сюды прыехаць. Людзi мясцовыя сведчаць, што тыя, хто не можа мець дзiця (i жанчыны, i мужчыны), атрымлiваюць такi падарунак Божы, калi ўвойдуць у ваду i пабудуць у ёй хвiлiн 10, а то i больш... А лiхiя людзi таксама атрымлiваюць сваё: пачынаюцца хваробы, калi выкупаюцца злыя людзi, ды i непрыемнасцi такiм гасцям гарантаваныя.

Суседнiя вёскi — з дзiўнымi назвамi: Паўдзеткi, Бабiнiчы, Прысушына, Казанова, а яшчэ ёсць i Косава (наша, не югаслаўскае). Гавораць, што бабы з Бабiнічаў «прысушвалi» праз знаходжанне ў Прысушына хлопцаў з Казанова... У вынiку з’яўляюцца на свет Божы — у Паўдзетках, ды не толькi, — хлопчыкi i дзяўчынкi з добрай энергетыкай, «не такiя, як усе», а таленавiтыя.

«Ды яшчэ ж ёсць Брыджэт Поле!», — кажа мне адна з уладальнiц участкаў у гэтым раёне. Вось вам i «рэальная казка» з замежным ухiлам. Мая суразмоўца ўспомнiла гiсторыю, аб якой ведае: аб тым, як мясцовы памешчык прывёз на Вiцебшчыну паненку з Нямеччынны i ў яе гонар назваў сваю зямлю «Брыджэт...»

Кажуць, возера Сяляеўскае «мае гонар назаўсёды запрасiць да сабе» ўсiх тых лiхiх, хто хоча выкупацца ў iм. А чыстым душой людзям трэба зайсцi ў ваду, пастаяць, ды не плыць! Тры пары лебедзяў — традыцыйная «карцiнка» на возеры ў цёплы час... Гавораць, калi iх убачыць той, хто прыйшоў з дабрынёй у сэрцы, то яму абавязкова пашанцуе! Праверана на знаёмых!

Наконт рыбы. Ёсць!!! А «самая галоўная «рыба» — гэта сонейка, якое пры ўсходзе i заходзе быццам трапляе ў гэтае самае возера. Ды i амаль заўсёдная смуга над возерам, быццам дадаткова праглытвае гэтае сонца. У «пары» сонейка знiкае. Кажуць, калi доўга вада не праглытвае сонейка, дрэнны дзень будзе, i надвор’е адпаведнае, а калi наадварот..! Таямнiцу возера самыя-самыя шукальнiкi незвычайнага тлумачаць тым, што ў яго «пачатку» ёсць «фiльтры на срэбры». Ёсць легенда аб тым, што Сяляеўскае «бярэ на сябе грахi» ўсёй воднай прасторы Заходняй Дзвiны.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Вылячэнне даруецца па веры

Дзесяцiгоддзямi закiнутыя святыя месцы набылi ў Тураве новы сэнс. Былi часы, калi наваколле былога манастыра Барыса i Глеба патанала ў зараснiках кустоўя ды бадылля.

Гадоў восем таму нехта з мясцовых жыхароў узяўся за сякеру i пачаў «разбiрацца» з тым кустоўем. У цэнтры могiльнiка, памiж двух пахаванняў — магiлак, «вытыркнуўся» з зямлi каменьчык буйной структуры. Усё вакол чысцiлi, секлi, выграбалi, а яго чамусьцi не чапалi. Калi з зямлi паказалiся «плечыкi» ладнага, як кажуць у народзе, «укормленага» крыжа, людзi ўспрынялi гэта як належную з’яву. Бо ў царкве Усiх Святых знаходзяцца два двухметровыя крыжы такой жа структуры i колеру.

Натуральны вывад: калi ёсць бацькi-крыжы, у iх нарадзiўся i сын. Магчыма, тут — прах святога Марцiна. Побач — мяркуемая магiла Кiрылы Тураўскага. Хоць гiстарычныя факты сведчаць аб тым, што святыя Глеб i Барыс пакояцца ў Кiеве, мясцовыя жыхары сумняваюцца ва ўказаным i лiчаць, што гэтыя высокашаноўныя тураўчане ляжаць на Барысаглебскiм могiльнiку. Тым самым, гэтае месца лiчыцца святыняй са святыняў на старажытнай зямлi.

I рынулiся паломнiкi да крыжа з далёкiх i блiзкiх гарадоў, молячыся i просячы дапамогi, адчуваючы яе — духоўную i цялесную. Паломнiкi кладуць на крыж завушнiцы, гадзiннiкi, кашалькi, заручальныя пярсцёнкi, фатаграфii родных, якiя, па iх упэўненасцi, захоўваюць у сабе гаючую энергiю крыжа. Экскурсавод мясцовага музея Валянцiна Карась расказвае, што ён утойвае ў сабе загадку: кожны год падрастае больш як на сантыметр. Адна маладая пара расказала нам сваю шчаслiвую гiсторыю. За доўгiя гады ў шлюбе Бог не даваў iм дзяцей. Даведалiся тыя пра цудадзейны тураўскi крыж i адправiлiся туды прасiць дзiця. Сына назвалі Барысам.

Уладзімір ПЕРНIКАЎ.

Жамчужына чакае агранкi

Рэканструкцыя беларускай часткi Аўгустоўскага канала завершана. Справа — за развiццём iнфраструктуры адпачынку i турызму

Год, якi адыходзiць у гiсторыю, для беларускай часткi Аўгустоўскага канала, сапраўднага цуду, шэдэўра гiдратэхнiчнай думкi першай паловы ХIХ стагоддзя, быў знамянальны завяршэннем доўгачаканай рэканструкцыi. Тое, што яшчэ дзесяць гадоў назад здавалася малаверагодным (настальгiчныя экскурсы ў мiнулае са слабай надзеяй на адраджэнне славутай воднай артэрыi ў блiжэйшай перспектыве) ажыццявiлася згодна з прэзiдэнцкiм указам — у вельмi кароткi для такiх маштабных работ тэрмiн i з максiмальна магчымым улiкам iнжынерных тэхналогiй, якiя былi выкарыстаны пры будаўнiцтве канала.

У мiнулую нядзелю карэспандэнт «Звязды» сеў, канешне, не за штурвал плаўсродку, а за руль аўтамабiля i накiраваўся на Аўгустоўскi канал. Мясцовыя ўлады разам з пагранiчнiкамi ўжо паклапацiлiся пра тое, каб адпачываючым i турыстам не быў патрэбны пропуск, выключыўшы шэраг населеных пунктаў у раёне канала з пагранзоны, у тым лiку i пасёлак Сапоцкiн, якi, мяркуецца, павiнны стаць адмiнiстрацыйнай «сталiцай», штабам беларускай часткi воднага шляху.

На прыстанi ля шлюза Дамброўка гэтым летам гродзенскi прадпрымальнiк Сяргей Зыбель ужо прапанаваў да паслуг адпачываючых лодкi i катамараны ўласнай вытворчасцi. Летась «Звязда» расказвала аб яго планах на Аўгустоўскiм канале. Як аказалася, Сяргей слоў на вецер не кiдае. А гродзенскiя ўлады прафiнансавалi рэканструкцыю ветэрана водных падарожжаў — цеплахода «Вольга Соламава» i будаўнiцтва на Пiнскiм суднабудаўнiчым заводзе новага пасажырскага судна.

Пад’язджаем да парома ў раёне вёскi Усава. Гэта не толькi элемент турыстычнай «экзотыкi», але i вельмi важны аб’ект для тутэйшых жыхароў, паколькi на адным баку канала iх сядзiбы, а на другiм — агароды. Раней там быў невялiкi драўляны масток, якi ледзь не штогод ламаўся. Будаваць капiтальны мост надта дорага, i вось цяпер яго функцыю выконвае паром. А ў сезон вялiкай вады дзейнiчала паромная пераправа, прычым яна прыводзiцца ў рух не электрычнасцю, а, як было даўней, механiчнай цягай.

На сённяшнi дзень, па вялiкаму рахунку, мы маем адроджаны канал з добраўпарадкаванай побач з iм тэрыторыяй — са стаянкамi для машын, лодачнымi прыстанямi, арыгiнальнымi свяцiльнiкамi, лаўкамi i кантэйнерамi для смецця... Аднак гэтым, канешне, сучасная iнфраструктура адпачынку i турызму абмежавацца не можа. Дзяржавай укладзены вялiзныя сродкi ў рэканструкцыю канала, а цяпер слова за прыватнай iнiцыятывай i, зразумела, iнвестыцыямi.

Барыс ПРАКОПЧЫК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць у нашай сталiцы святыня, якая старэй за любы гарадскi будынак, за любое дрэва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика