Прыгожай... нарадзiся!Падстава для гонару 17-гадовая гiмназiстка з Мiнска Каця Даманькова стала першай у гiсторыi беларускай уладальнiцай прэстыжнага тытула «Супермадэль свету». У студзенi 2006 года яна адваявала гэтае званне на конкурсе ў Нью-Йорку ў сапернiц з 37 краiн свету. У якасцi бонусу дзяўчына атрымала кантракт з агенцтвам «Fоrd Mоdеls» на 250 тысяч долараў. Зараз можна прыгадваць, як «першаадкрывальнiк» Сяргей Нагорны ледзьве ўгаварыў Кацю паспрабаваць сябе ў мадэльным бiзнэсе, а можна проста парадавацца за суайчыннiцу, для якой выпаў шанц свет паглядзець i сябе (а ў сваёй асобе, мiж iншым, i ўсю Беларусь) паказаць... I хоць прыстаўку «супер» Кацi засталося насiць зусiм нядоўга — у студзенi 2007 года пройдзе чарговы конкурс, на якi ад Беларусi заяўлена новая кандыдатка, 15-гадовая Вiкторыя Махота, азначэнне «першая» (разам з нашымi найлепшымi пажаданнямi) застанецца пры ёй.ЧАРАЎНIК УСЯЕ БЕЛАРУСI Руслан Аляхно. Наталля Падольская. Цяпер тройку «эстрадных беларусаў у Расii» замыкае (або ўзначальвае, каму як падабаецца) Дзмiтрый Калдун. Студэнт хiмфака БДУ, выхаванец эстраднай студыi «Гран-пры» i проста таленавiты хлопец у адзiн цудоўны момант знайшоў у сабе сiлы, рызыкуючы згубiць усё, паехаць у Маскву на кастынг... Там маладога выканаўцу пераапранулi, перафарбавалi, а галоўнае — прыдалi ўпэўненасцi ва ўласных сiлах. Зараз мы ведаем яго як першага беларускага пераможцу тэлепраекта «Фабрыка зорак». А Дзiма тым часам зноў адважыўся на рызыкоўны крок — вырашыўшы «каваць, пакуль горача», падаў заяўку на нацыянальны адбор на «Еўрабачанне», якi беспаспяхова штурмаваў летась. I трапiў, мiж iншым, у лiк трох фiналiстаў. ЗНАЙСЦI ЎСЁ? МIСIЯ ВЫКАНАЛЬНАЯ Другi год запар беларускi праграмiст Iгар Маханёк — сёлетнi выпускнiк факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ — стаў у пэўным сэнсе «Чалавекам года» ў Iнтэрнэце. Ён двойчы выйграў Кубак Яндэкса, ён жа — Адкрыты Кубак Расii па пошуку ў Iнтэрнэце, i атрымаў тытул «Чалавек, якi знайшоў усё». Мiж iншым, у 2005 годзе Iгар стаў самым маладым прызёрам за ўсю гiсторыю спаборнiцтваў, а сёлета — упершыню — двухразовым. Для перамогi ў суперфiнале, якi адбываўся ў прамым эфiры на ТБ, Iгару спатрэбiлася нават менш за адведзеныя 10 хвiлiн. Акрамя прэстыжу i ўхвальных слоў, беларус атрымаў цалкам матэрыяльнае ўзнагароджанне — паўмiльёна расiйскiх рублёў за першую перамогу i 601 тысячу — за другую. А што вы думаеце, iнтэлект — яго, як i салаўя, байкамi не кормяць... НЕ ТАЛЕНТАМ АДЗIНЫМ ...Але яшчэ i ў добрым сэнсе слова настырнасцю, упартасцю i неверагоднай працаздольнасцю тлумачацца поспехi вучняў Святланы Стацэнкi на дзiцячым конкурсе як «Славянскага базару», так i «Еўрабачання». Канешне, можна ўсё спiсаць на сляпое шанцаванне — маўляў, проста дзецi таленавiтыя, трапiлi ў патрэбны час у патрэбнае месца. А мы заўважым — яшчэ i пацягнулiся да патрэбнага чалавека, якi разгледзеў iх, падтрымаў, навучыў... Святлане, у сваю чаргу, дасталася падтрымка на дзяржаўным узроўнi — з лета гэтага года яна пераехала з Мазыра ў Мiнск i заняла пасаду мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага цэнтра мастацтваў iмя Ул. Мулявiна. Яно i зразумела — каму даверыць працу з таленавiтымi пачаткоўцамi, як не чалавеку, якi на практыцы неаднаразова пацвердзiў сваю квалiфiкацыю?.. Шкада толькi, з усiмi гэтымi перыпетыямi публiка амаль забылася, як спявае сама Святлана Стацэнка (яна не толькi педагог, але i прафесiйная вакалiстка). Адносна нядаўна, праўда, Святлана Адамаўна выходзiла на сцэну — на прэзентацыi дыска сваёй дачкi Ксюшы Сiтнiк — i ўразiла слухачоў як «беларуская Долiна». ЗОРКА ПА IМЕНI «СЯБРЫ» У студзенi 2006 года творчы калектыў, на рахунку якога больш чым 30-гадовая плённая праца, 20 пласцiнак i 10 кампакт-дыскаў, што разышлiся па розных краiнах свету, атрымаў i падарунак, i сiмвал павагi i прызнання — iмянную зорку на Плошчы зорак у Маскве. Дарэчы, гэты памятны знак стаў чацвёртым з закладзеных у гонар дзеячаў беларускай культуры. Раней зоркамi былi адзначаны ансамбль «Песняры» i ягоны мастацкi кiраўнiк Уладзiмiр Мулявiн, кампазiтар Iгар Лучанок, дырыжор, кiраўнiк канцэртнага аркестра Беларусi Мiхаiл Фiнберг. Словам, наша краiна працягвае пакiдаць у Маскве свае «творчыя вiзiтоўкi» i, спадзяёмся, беларускае сузор’е ў хуткiм часе папоўнiцца новымi iмёнамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17-гадовая гiмназiстка з Мiнска Каця Даманькова стала першай у гiсторыi беларускай уладальнiцай прэстыжнага тытула «Супермадэль свету». У студзенi 200
|
|