21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пасля першых тыдняў работы «Сталiца» апраўдала чаканнi

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Гандлёвы цэнтр «Сталiца» пасля двух тыдняў з моманту свайго адкрыцця дэманструе поспехi. 67 працэнтаў плошчы для гандлю таварамi ўжо размеркавана пад арэнду памiж юрыдычнымi асобамi, прыватнымi прадпрымальнiкамi i фiрмовымi секцыямi беларускiх вытворцаў. Разам з тым арэндны кошт памяшканняў, у залежнасцi ад iх памераў (ад 17 да 1300 «квадратаў») беспрэцэдэнтна нiзкi для суперсучаснага комплексу, якi знаходзiцца ў самым цэнтры горада.

Ад 30 да 150 еўра за квадратны метр у месяц — у Мiнску, напэўна, няма нiводнага iншага прыкладу такой мiнiмальнай арэнднай платы за гандлёвае месца аналагiчнага ўзроўню. Карэспандэнт газеты спытаў у Мiхаiла Еўтухоўскага, начальнiка ўпраўлення спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама, чым гэта выклiкана.

— «Сталiца» пабудавана за кошт сродкаў горада, i з’яўляецца камунальнай уласнасцю Мiнскага гарвыканкама. Таму мы самi можам вызначаць кошт арэнднай платы. Нiзкай мы зрабiлi яе для таго, каб прыцягнуць, зацiкавiць людзей у супрацоўнiцтве. Дарэчы, было многа скептычных меркаванняў адносна мэтазгоднасцi будаўнiцтва падземнага гандлёвага цэнтра. Дык вось, хачу сказаць, што з самага яго адкрыцця мы па пяць разоў на дзень атрымлiваем ад прадпрымальнiкаў прапановы аб арэндзе гандлёвага месца, — кажа спецыялiст.

Дарэчы, пагадненне заключаецца тэрмiнам да 10 гадоў, i размяркоўваецца плошча шляхам аўкцыёну. Выключэнне робiцца для беларускiх вытворцаў — яны могуць самi выбраць месца пад гандаль сваёй прадукцыяй. Ужо зараз некаторыя з iх атрымлiваюць нядрэнны прыбытак. Напрыклад, адна секцыя гандлёвага дома «На Нямiзе» прыносiць у дзень каля 4 мiльёнаў. У толькi што пачаўшай работу «Сталiцы» фiрменная секцыя беларускага вытворца галантарэi зарабляе ў дзень 5—6 мiльёнаў. Некаторыя арганiзацыi нават жадаюць адкрыць у падземным цэнтры ўжо другi свой павiльён. Напрыклад, каля магазiна вядомага ў свеце брэнду, якi выпускае моднае адзенне з Iталii, ужо дзесяць дзён з ранiцы да вечара збiраецца чарга з 50—100 чалавек, якiя жадаюць толькi ўвайсцi ў гэтую гандлёвую кропку. Канешне, таму кампанiя вырашыла адчынiць ужо другую сваю краму ў падземным гандлёвым цэнтры.

З iншага боку, калi проста на некалькi хвiлiн зайсцi ў «Сталiцу», то ўсё роўна кiнуцца ў вочы зачыненыя дзверы гандлёвых павiльёнаў, шыльды з назвамi непрацуючых пакуль магазiнаў i кафэ. I нават у дзеючых кропках харчавання, якiх налiчваецца невялiкая пакуль колькасць, усе столiкi альбо занятыя, i трэба iсцi шукаць iншыя месцы ў горадзе, альбо чарга занадта вялiкая. Можа, гэта толькi адзiн мiнус усёй «Сталiцы».

— Гандлёвы цэнтр яшчэ толькi развiваецца, акрамя працуючых павiльёнаў тут прадугледжаны рэстаран, кафэ, бары, дробныя кропкi харчавання, забаўляльны комплекс з боўлiнгам i бiльярдам, кiна-, вiдэазала, салон прыгажосцi, цырульня. Трэба толькi крыху пачакаць, мы ж яшчэ пачынаем «раскручвацца», — абяцае Мiхаiл Еўтухоўскi. — Магу таксама сказаць, што ў «Сталiцы» ў лютым з’явiцца i харчовы магазiн плошчай 700 квадратных метраў. Раней гэтага прадугледжана не было.

Кошт будаўнiцтва цэнтра склаў 97 мiльярдаў рублёў. Частку грошай прадставiў у крэдыт «Беларусбанк». Сродкi двух крэдытных лiнiй на 30,5 i 31,5 мiльёна долараў пад шэсць i дзесяць працэнтаў гадавых адпаведна неабходна вярнуць у банк да 2016 года. «Дарэчы, «Беларусбанк» пайшоў нам насустрач i дазволiў адцягнуць «Сталiцы» крэдытныя выплаты. Яны пачнуцца толькi з сярэдзiны сакавiка гэтага года», — узгадвае Мiхаiл Еўтухоўскi.

Таму цэнтру зараз трэба працаваць, наладжваць i арганiзоўваць сваю дзейнасць найлепшым чынам, i заўсёды памятаць, што за клiента трэба змагацца. Тады i прыбытак будзе.

Настрой на працу, а гэта значыць, на задавальненне патрабаванняў спажыўца ўжо зрабiў «Сталiцу» ўзорам сучаснага падыходу да арганiзацыi гандлю. У якасцi доказу можна прывесцi толькi адзiн факт — падземны цэнтр стаў першым месцам, куды заходзяць госцi з iншых гарадоў Беларусi i замежжа — нават проста на экскурсiю, паназiраць. Дарэчы, пасада экскурсавода таксама прадугледжана. I не толькi экскурсавода.

— Паведамляю, што гандлёвы цэнтр запрашае на работу людзей, якiя маюць спецыяльнасцi сантэхнiкаў, электрыкаў, рамонтнiкаў i iншыя, звязаныя з тэхнiчным абслугоўваннем усiх сiстэм забеспячэння функцыянавання будынкаў. У нас ёсць штатны расклад, згодна з якiм неабходна набраць яшчэ шмат людзей, — расказаў Мiхаiл Еўтухоўскi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандлёвы цэнтр «Сталiца» пасля двух тыдняў з моманту свайго адкрыцця дэманструе поспехi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика