21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жывая вада крынiц

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

У вёсках Ставы, Агароднiкi Камянецкага раёна жыве такая легенда: стомленыя жнеi пакутавалi ад смагi. Стаяла нясцерпная гарачыня, знясiленыя сялянкi працягвалi рукi да неба ў сваiх малiтвах. I раптам паявiлася перад iмi жанчына, сказала: дык вось жа цячэ крынiчка. Пасля гэтага ўсе сапраўды ўбачылi крынiчку, а жанчыны тым часам i след прастыў. Потым у ваколiцы знайшлi камень з нейкiмi адбiткамi, якiя аддалена нагадваюць сляды ног. Некаторыя мясцовыя жыхары лiчаць каменны малюнак слядамi ступнi Божай Мацi. Настаяцель Стаўскай царквы айцец Васiль прыроду каменя каментаваць адмаўляецца, а вось пра крынiчку расказвае ахвотна. Яна была тут заўсёды, яе памятаюць самыя старэйшыя вяскоўцы, бацькi якiх яшчэ «за польскiм часам» бралi ў полi найчысцейшую ваду.

Але ў пасляваенныя гады пра крынiчку паступова сталi забывацца. Сцежкi да яе зараслi. Любы з рэдкiх у гэтых мясцiнах экскурсантаў больш цiкавiўся абарончымi збудаваннямi часоў Вялiкай Айчыннай вайны, якiх тутэйшая зямля захавала многа. Ад Ставаў, Агароднiкаў, Вельямiнавiчаў да дзяржаўнай гранiцы з Польшчай усяго некалькi кiламетраў. У 1941-м уздоўж мяжы вялiся вельмi жорсткiя баi. А ў час святкавання 60-годдзя Перамогi сюды завiтала група ветэранаў-пагранiчнiкаў краiны, для якiх наладзiлi экскурсiю па месцах былых баёў. I хто б мог падумаць, што тая сустрэча стане пачаткам новага жыцця крынiчкi? Але нiчога выпадковага не бывае, — лiчыць айцец Васiль.

Нехта з былых франтавiкоў успомнiў, як маленькi кволы фантанчык з зямлi ратаваў ад смагi салдатаў. Вяскоўцы, да вялiкага задавальнення госця, паказалi тую крынiчку. Доўга стаяў ветэран каля ручайка, што сцякаў з прыгорка, успамiнаў.

А святар Васiль Бялюк цвёрда вырашыў падняць грамаду на добраўпарадкаванне крынiцы. У гэтым iмкненнi бацюшку падтрымалi старшыня Волчынскага сельскага Савета Iван Каравай, дырэктар СВК «Ставы» Канстанцiн Якубовiч. Знайшлiся добраахвотнiкi сярод жыхароў вёсак, якiя дапамагалi. Работа iшла ўсё лета. I 9 кастрычнiка 2005 года па блаславенню епiскапа Брэсцкага i Кобрынскага Iаана айцец Васiль асвяцiў крынiцу ў iмя святога архiстрацiга Мiхаiла.

Зараз там узведзены ўсе неабходныя пабудовы, абсталявана купель, выкладзена дарожка. Крынiца б’е ў цiкавым, незвычайным месцы. Каб трапiць да яе, трэба збочыць з дарогi i прайсцi метраў дзвесце па крутым спуску ў нiзiну. А ўнiзе — пагорачак нiбы невялiкi курган, з якога i выклiньваецца струменьчык вады. Пры добраўпарадкаваннi да яго паставiлiся вельмi беражлiва, каб не зачапiць экасiстэму вадаёма. Тут не трэба чэрпаць ваду кубкамi з iмправiзаванага калодзежа, як гэта зроблена на многiх iншых падобных аб’ектах. Дастаткова падставiць свой посуд, i вада нальецца ў яго сама зверху. А чысцiню вады, яе гаючы састаў пацвердзiлi даследаваннi, якiя правялi вучоныя Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта па дамоўленасцi з абласным камiтэтам прыродных рэсурсаў. Па ваду сюды едуць з навакольных вёсак, з Камянца, Брэста. Сакратар Волчынскага сельскага Савета Святлана Кунц сказала, што пастаянна бярэ ваду для пiцця i гатавання ежы.

— Нашу ваду трэба пакаштаваць, пра асалоду ад яе не раскажаш словамi, — гаворыць айцец Васiль. — Лепш за ўсё прыехаць сюды вясною, летам, калi навокал залiваюцца салаўi, напiцца халоднай празрыстай вады, — лепшага лякарства для душы вы наўрад цi знойдзеце.

Аказалася, што ўсю сёлетнюю зiму не прастойвае i купальня. Летась знаходзiлiся смельчакi толькi на свята Вадохрышча. А цяпер ледзь не штодзень прыязджаюць добраахвотнiкi, каб акунуцца ў крынiчную ваду. Жыхарка Ставаў Галiна Пацыкайлiк расказала, што людзi купаюцца i нiколi яна не чула, каб хто захварэў пасля гэтага.

Легендамi, павер’ямi напоўнена гiсторыя крынiцы вёскi Охава Пiнскага раёна. Там крынiца поiць сваёй вадой мясцовы люд многiя дзесяцiгоддзi. Яе заўсёды падтрымлiвалi ў належным стане. Набыла папулярнасць крынiчка каля вёскi Вяжное на мяжы Камянецкага i Пружанскага раёнаў. Непадалёк нават будзе ўзводзiцца жаночы манастыр. А маленькiя вадаёмы паблiзу вёсак Ясенец, Тартакi, Трацэвiчы, Рудашы Баранавiцкага раёна аб’яўлены геалагiчнымi помнiкамi прыроды. Як расказала карэспандэнту «Звязды» галоўны спецыялiст абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Алена Пратасевiч, усяго на тэрыторыi Брэстчыны выяўлена крыху больш за сто крынiц. Размяшчаюцца яны вельмi нераўнамерна: у Баранавiцкiм раёне iх знойдзена 37, у Камянецкiм —16, у Пiнскiм —11, у Лунiнецкiм — 3. А вось у Ганцавiцкiм, Жабiнкаўскiм, Маларыцкiм раёнах не было заўважана нiводнай. Навукоўцы звязваюць гэта з правядзеннем шырокамаштабнай мелiярацыi зямель.

Камiтэт прыродных рэсурсаў узначальвае i каардынуе работу па ахове ўнiкальных прыродных аб’ектаў. Да гэтай работы прыцягнуты вучоныя геаграфiчнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Менавiта навукоўцы праводзяць даследаванне вады i даюць заключэнне аб прыгоднасцi яе да пiцця. Алена Васiльеўна расказала, што ў цэлым шэрагу крынiц Брэсцкай вобласцi вада валодае проста выключнымi паказчыкамi па сваёй карыснасцi i гаючасцi.

— Але пры любым умяшаннi чалавека, — дапаўняе калегу галоўны спецыялiст названага камiтэта Людмiла Шаўкунова, — ёсць небяспека i пагроза. Справа ў тым, што крынiцы — вельмi адчувальныя экасiстэмы. Яны могуць iснаваць стагоддзямi. Але любога парушэння iх сiстэмы або вытоку бывае дастаткова, каб яны знiклi назаўсёды. I такiя прыклады, на жаль, ёсць.

Людмiла Вiктараўна лiчыць, што крынiцы могуць крыўдзiцца на людзей, таму i знiкаюць. Нават залiшняе iмкненне добраўпарадкаваць, пабудаваць калодзежы або прыгожыя зрубы вакол струменя часам прыводзiць да таго, што крынiца сыходзiць ў зямлю. Не кажучы ўжо пра тое, калi нашы суайчыннiкi проста забруджваюць, кiдаюць смецце ў жывы выток вады. Такое ў старадаўнасцi лiчылася вялiкiм грахом.

I асцярожнасць нават пры навядзеннi парадку — традыцыя векавая. Некалi на ўсю ваколiцу быў, як правiла, адзiн чалавек, якi ведаў, дзе можна капаць калодзеж. Па размяшчэнню лiстоў i галiнак дрэў i iншых нейкiх аднаму яму вядомых правiлах ён i вызначаў месца будучага забору вады. А месца крынiцы вызначыла прырода. I калi хоць на нейкi неадчувальны для вока сантыметр зачэпiць яе рэчышча, эфект можа быць самы нечаканы. Прапала некалькi крынiц апошнiм часам у Белавежскай пушчы.

У адносiнах да тых, што ёсць i выкарыстоўваюцца людзьмi, вучоныя нярэдка выказваюць перасцярогу. Так, пагаршаецца якасць вады на папулярнай крынiцы Вяжное Камянецкага раёна. Паводле меркавання навукоўцаў, сюды маглi трапiць i змешвацца воды з мелiяратыўнага канала, якi праходзiць непадалёк. Таму мала выявiць крынiчку i яе правiльна добраўпарадкаваць, трэба ўвесь час пра яе клапацiцца i квалiфiкавана правяраць яе стан.

У нашай краiне гэтыя ўнiкальныя водныя аб’екты ахоўваюцца дзяржавай згодна з артыкулам 74 Воднага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. З iх усё пачынаецца. У прыродзе ўладкавана так, што крынiца дае пачатак нават вялiкай рацэ. З крынiчкi пачынаюцца рэкi Крывуля, Старышоўка ў Камянецкiм раёне, Ясельда — у Пружанскiм, Шчара — у Iвацэвiцкiм раёнах. Большасць нашых азёр без крынiц не былi б азёрамi. Са старадаўнiх часоў крынiцы паiлi вадой чалавека. Iх вада ў зямных нетрах ачышчаецца i насычаецца хiмiчнымi элементамi. I хоць цяпер у кожным населеным пункце ёсць цывiлiзаваныя крынiцы пiтной вады, але з 15 «жывых» крынiц у вобласцi людзi бяруць ваду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсках Ставы, Агароднiкi Камянецкага раёна жыве такая легенда: стомленыя жнеi пакутавалi ад смагi. Стаяла нясцерпная гарачыня, знясiленыя сялянкi пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика