21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усiх гiмназiстаў i лiцэiстаў — на пяцiдзёнку!

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

У 2008 годзе Беларусь ад ной з першых краiн у СНД збiраецца цалкам перавесцi старшую ступень агульнаадукацыйнай школы на профiльнае навучанне. Але наколькi сiстэма адукацыi да гэтай важнай падзеi падрыхтаваная? Як ажыццявiць прафiлiзацыю на базе малакамплектных сельскiх школ? Цi дастаткова ў краiне педагагiчных кадраў, здольных працаваць у профiльных класах, асаблiва ў сельскай мясцовасцi, дзе настаўнiкаў увогуле не заўсёды хапае? Цi знiкнуць калi-небудзь са школьнага жыцця празмерныя вучэбныя нагрузкi? Чаму сiстэма цэнтралiзаванага тэсцiравання падвяргаецца крытыцы з боку педагогаў? Як далёка пайшла iнфарматызацыя вучэбнага працэсу ў школах? Вось далёка не поўны пералiк пытанняў, якiя ўзнiмалiся ў ходзе рэспублiканскай нарады, прысвечанай стану i перспектывам развiцця сiстэмы агульнай сярэдняй адукацыi нашай краiны.

Паводле слоў намеснiка мiнiстра адукацыi Казiмiра ФАРЫНО, у адрозненне ад некаторых iншых новаўвядзенняў, якiя адбывалiся ў рэфармуемай школе, iдэя прафiлiзацыi не выклiкала ў грамадстве гарачых дыскусiй i пратэсту. Прычым, у яе паспяховай рэалiзацыi зацiкаўленыя не толькi самi ўдзельнiкi адукацыйнага працэсу, але i ВНУ, сярэднiя спецыяльныя i прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы, а таксама работадаўцы. Улiчваючы традыцыi i назапашаны ў краiне вопыт па арганiзацыi дыферэнцаванага навучання, а таксама рэальныя магчымасцi агульнаадукацыйных устаноў, было вырашана ўвесцi ў 11—12-х класах дзевяць профiляў: фiзiка-матэматычны, хiмiка-бiялагiчны, фiлалагiчны (беларуская мова i лiтаратура, руская мова i лiтаратура, замежная мова), гiсторыка-грамадазнаўчы, прыродазнаўча-геаграфiчны, iнфарматыка-матэматычны, мастацка-эстэтычны, фiзкультурна-спартыўны i тэхналагiчны. У Мiнiстэрстве адукацыi спадзяюцца, што дадзены пералiк зможа задаволiць усе патрэбы старшакласнiкаў з улiкам iх iнтарэсаў, схiльнасцяў i прафесiйных намераў. Да таго ж не выключаецца магчымасць яго дапаўнення i канкрэтызацыi. Такiм чынам профiльнае навучанне на старшай ступенi стане лагiчным працягам дыферэнцыяцыi i iндывiдуалiзацыi навучання, якiя з’яўляюцца ключавымi ў абнаўленнi зместу i структуры рэфармуемай беларускай школы. «Мы разглядаем старшую ступень школы як асаблiвую адукацыйную прастору, у рамках якой будзе адбывацца прафесiйнае, сацыяльнае i грамадзянскае станаўленне маладых людзей i завершыцца фармiраванне адаптаванай да сучаснага свету асобы», — падкрэслiў Казiмiр Фарыно.

У эксперыментальнай апрабацыi Канцэпцыi профiльнага навучання задзейнiчаны па краiне 20 школ (10 гарадскiх i 10 сельскiх). У 2006 годзе з 799 навучэнцаў першага выпуску 12-годкi паступiлi ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы 550 чалавек, або 70 працэнтаў ад агульнай колькасцi, а студэнтам ВНУ стаў кожны другi. Самыя лепшыя вынiкi пры паступленнi прадэманстравалi навучэнцы класаў фiзiка-матэматычнага профiлю: студэнтамi сталi 82 працэнты ад агульнай колькасцi.

На сёння органамi ўпраўлення адукацыi рэалiзуюцца комплексныя планы па паступоваму пераводу старшай ступенi на профiльнае навучанне. Ужо прайшлi эксперыментальную праверку для 5—12-х класаў больш за 500 найменняў вучэбных выданняў (175 праграм, 265 падручнiкаў i больш за 200 найменняў метадычнай лiтаратуры).

Ацэньваючы ўзровень вучэбнай нагрузкi i яе ўплыў на працаздольнасць i здароўе беларускiх школьнiкаў, Казiмiр Фарыно зазначыў, што вучэбныя нагрузкi вызначае не толькi аб’ём вучэбнага часу. Гэты фактар займае ў рэйтынгу толькi трэцяе-чацвёртае месца. Аднак i бацькi, i некаторыя СМI часта тэндэнцыёзна параўноўваюць аб’ёмы вучэбнай нагрузкi беларускiх i замежных школьнiкаў, у тым лiку з краiн СНД, i робяць выснову аб перагрузках у беларускiх школах. Такое меркаванне, як запэўнiў намеснiк мiнiстра, не мае пад сабой нiякiх падстаў: i па колькасцi гадоў навучання, i па колькасцi гадзiн за ўвесь перыяд навучання наша школа не адрознiваецца ад еўрапейскiх мадэляў агульнай сярэдняй адукацыi.

Асобныя педагогi лiчаць, што да вучэбных перагрузак вядзе складанасць праграм i падручнiкаў, аднак, на думку Казiмiра Фарыно, сапраўдная прычына крыецца ў недастатковым узроўнi асабiстай метадычнай падрыхтоўкi настаўнiка i адсутнасцi на месцах работы кiраўнiкоў i метадыстаў з педагогамi. Адсюль — няўменне рацыянальна арганiзоўваць вучэбную дзейнасць, калi асноўная нагрузка пераносiцца на хатнюю падрыхтоўку. Зразумела, што гэта прыводзiць да празмернай стомленасцi дзяцей. Больш таго, пры арганiзацыi адукацыйнага працэсу далёка не заўсёды захоўваецца рэжым пяцiдзённага вучэбнага тыдня. Шосты школьны дзень увогуле страцiў сваё першапачатковае прызначэнне i пераўтварыўся або ў «давесак» да вучобы, або проста ў выхадны дзень.

Мiнiстр адукацыi Аляксандр РАДЗЬКОЎ падзялiўся сваiм меркаваннем наконт гэтай праблемы. Ён, у прыватнасцi, звярнуў увагу на тую акалiчнасць, што ў беларускiх школах прадугледжаны базавы, павышаны i паглыблены ўзроўнi вывучэння прадметаў. I бацькi могуць выбiраць для свайго дзiцяцi той цi iншы ўзровень з улiкам як iх здольнасцяў i iнтарэсаў, так i прафесiйнай будучынi. Магчыма, не ўсiм трэба iсцi вучыцца ў гiмназiю цi лiцэй, i не кожны можа паспяхова асвойваць дысцыплiну на паглыбленым узроўнi. Але гэта не ўсе бацькi гатовы прызнаць, да такога прызнання трэба падрыхтавацца i псiхалагiчна, i маральна.

Для аптымiзацыi вучэбнай нагрузкi Мiнiстэрствам адукацыi падрыхтаваны план, у якiм падрабязна прапiсаны ўсе крокi. Для абнаўлення зместу i тэхналогiй навучання праводзiцца работа па ўдакладненню i ўкараненню адукацыйных стандартаў па кожнаму прадмету. У вучэбныя праграмы новага пакалення плануецца ўнесцi iнварыятыўны кампанент зместу агульнай сярэдняй адукацыi i ажыццяўляць яго паэтапнае ўкараненне на ўсiх ступенях. Дарэчы, з 1 верасня 2007 года ўсе ўстановы адукацыi (незалежна ад iх тыпу) павiнны перайсцi на 5-дзённы вучэбны тыдзень.

Акрамя iнфармацыйных перагрузак на здароўе школьнiкаў уплываюць таксама нерацыянальнае харчаванне i маларухомы лад жыцця. Казiмiр Фарыно засяродзiў увагу калег на недахопах арганiзацыi харчавання ў навучальных установах, дзе далёка не заўсёды захоўваюцца санiтарна-гiгiенiчныя патрабаваннi ў харчовых блоках, часта парушаецца тэхналогiя прыгатавання ежы, маюць месца недавесы i крадзяжы. Так, за 11 месяцаў 2006 года за адзначаныя недахопы былi прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай i дысцыплiнарнай адказнасцi больш за тры тысячы чалавек, а 50 з iх пазбавiлiся сваёй пасады.

Казiмiр Фарыно патрабаваў ад кiраўнiкоў на месцах прыняцця дадатковых мераў па павышэнню прафесiйнай кампетэнтнасцi кадраў, задзейнiчаных у сiстэме дзiцячага харчавання, а таксама звярнуў увагу на неабходнасць прывядзення матэрыяльна-тэхнiчнай базы аб’ектаў харчавання ў належны тэхнiчны i санiтарны стан. Для таго, каб школьныя сталовыя не пагражалi здароўю дзяцей, мiнiстэрствамi адукацыi i аховы здароўя быў распрацаваны комплексны план мерапрыемстваў па прафiлактыцы кiшэчных захворванняў пры арганiзацыi харчавання навучэнцаў i выхаванцаў ва ўстановах адукацыi на 2007—2010 гады.

Яшчэ адзiн дакумент, аб якiм на нарадзе iшла гаворка, гэта праект дзяржаўнай праграмы комплекснай iнфарматызацыi сiстэмы адукацыi на 2007—2010 гады. У адрозненне ад папярэдняй праграмы, дзе галоўны акцэнт рабiўся на тэхнiчнае насычэнне ўстаноў адукацыi, у новай праграме акцэнты змясцiлiся на змястоўнае напаўненне iнфармацыйных тэхналогiй навучання i эфектыўнае выкарыстанне закупленай раней камп’ютарнай тэхнiкi ў адукацыйным працэсе. Тым больш, што ўтрымацца на дасягнутым узроўнi вельмi праблематычна. Паводле слоў дырэктара Галоўнага iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра Мiнiстэрства адукацыi Мiкалая ЛIСТАПАДА, камп’ютарная тэхнiка кожны год старэе прыкладна на 60 працэнтаў, i працэс яе замены — гэта працэс бясконцы. А вось гатоўнасць настаўнiкаў задзейнiчаць у адукацыйным працэсе камп’ютар — пакуль не настолькi высокая, як бы таго хацелася. Толькi каля 40 працэнтаў настаўнiкаў, якiя працуюць у абсталяваных тэхнiкай школах, карыстаюцца цi пацвярджаюць сваю гатоўнасць выкарыстоўваць камп’ютарныя iнфармацыйныя тэхналогii ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Да таго ж i айчыннага праграмнага прадукту, адаптаванага да нашых вучэбных планаў i праграм, у Беларусi практычна няма, а гэта таксама сур’ёзная перашкода. Невыпадкова ў Мiнiстэрстве адукацыi была распрацавана галiновая праграма «Электронны падручнiк» з асноўным упорам на падтрымку нацыянальных вытворцаў праграмнага забеспячэння. Рэалiзацыя гэтай праграмы будзе ўскладзена на спецыяльны цэнтр па распрацоўцы i ўкараненню электронных адукацыйных рэсурсаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2008 годзе Беларусь ад ной з першых краiн у СНД збiраецца цалкам перавесцi старшую ступень агульнаадукацыйнай школы на профiльнае навучанне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика