На наступным тыднi да 8 марозу i снег
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, у большай частцы Беларусi 20 студзеня ападкаў ужо не будзе, аднак у другой палове дня снег i мокры снег будзе назiрацца ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях.
У параўнаннi з пятнiцай, у суботу вецер часова аслабее. На дарогах будзе моцная галалёдзiца. Тэмпература паветра ад 3 марозу да 2 цяпла, па паўднёваму захаду да плюс 5 градусаў. У нядзелю чарговы цыклон з Атлантыкi прынясе да нас мокры снег, а потым дождж. Падзьме рэзкi паўднёва-заходнi вецер, хуткасць якога будзе дасягаць 15—20 м/сек. Тэмпература паветра на працягу сутак ад 0 да 6 цяпла, толькi ўначы на ўсходзе краiны да 3 марозу. Аднак ужо на наступным тыднi да нас завiтае зiма. Пойдзе сапраўдны снег. Тэмпература паветра да аўторка знiзiцца ўначы да мiнус 2—8 градусаў, удзень 0—5 марозу. Сiноптыкi зноў нагадваюць, што ў нядзелю захаваецца штармавая небяспека. Будзьце ўважлiвыя i асцярожныя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, у большай частцы Беларусi 20 студзен
|
|