ДАI гатова прыйсцi на дапамогу
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У сувязi з аб’яўленнем штармавога папярэджвання супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi будуць несцi службу ва ўзмоцненым рэжыме.
Як паведамiлі «Звяздзе» ва ўпраўленнi ДАI МУС краiны, у выхадныя днi на працоўных месцах будзе практычна ўвесь асабовы састаў Дзяржаўтаiнспекцыi. На аўтамагiстралях павялiчана колькасць патрулёў. Сумесна з дарожнымi службамi створаны аварыйна-выратавальныя брыгады. Дзяржаўтаiнспекцыя таксама просiць паведамляць па тэлефоне ў Мiнску 218-76-35 любую iнфармацыю аб здарэннях на дарогах, завалах, абвалах i iншых пашкоджаннях аўтамагiстраляў. Вадзiцелям Дзяржаўтаiнспекцыя рэкамендуе ўстрымацца ад паездак у «штармавыя» днi i не паркаваць аўтамабiлi паблiзу дрэў i збудаванняў, якiя могуць не вытрымаць нацiску стыхii. А тым, хто ўсё ж не зможа адкласцi паездку, варта праявiць асцярожнасць: зменшыць хуткасць, павялiчыць дыстанцыю, не рабiць рэзкiх манеўраў i быць асаблiва пiльнымi ў месцах, дзе могуць з’явiцца пешаходы. Апошнiя павiнны памятаць, што ў цёмны час сутак на дарозе трэба абавязкова абазначыць сябе святлоадбiвальным элементам — флiкерам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з аб’яўленнем штармавога папярэджвання супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi будуць несцi службу ва ўзмоцненым рэжыме
|
|