Новыя аўтобусы — толькi пачатак абнаўлення транспартных паркаў...
Дзмiтрый АЛЬФЕР
У чацвер жыхары Нясвiжа на працягу дня бясплатна карысталiся паслугамi грамадскага аўтатранспарту. Гэта стала магчымым з нагоды ўручэння рэгiёнам Мiншчыны 42 беларускiх МАЗаў i «Радзiмiчаў». Падарункi на гэтым не скончылiся — сёлета больш за 200 адзiнак аўтатранспартных сродкаў будзе накiравана ў арганiзацыi Мiншчыны. Столькi ж, а можа i больш запланавана набыць i ў будучым, 2008 годзе. Паводле слоў старшынi Мiнскага аблвыканкама Мiкалая ДАМАШКЕВIЧА, пытанне паляпшэння абслугоўвання гарадскiх i сельскiх пасажыраў уваходзiла ў выбарчыя праграмы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Зараз абяцаннi народных выбраннiкаў пачалi выконвацца.
Генеральны дырэктар РУП «Мiнскаблаўтатранс» Вiктар Русак паведамiў, што ў вобласцi ў абнаўленнi маюць патрэбу 54 працэнты ад усёй колькасцi парка грамадскага транспарту. Аднак гэтая праблема пачала вырашацца: — Праз год—два дзяржаўны грамадскi аўтатранспарт вобласцi будзе цалкам канкурэнтаздольны. Як бачым, ужо зараз мы набываем новую тэхнiку, паляпшаем абслугоўванне людзей. Усе сацыяльныя стандарты ў гэтай сферы выконваюцца. 42 новыя аўтобусы вытворчасцi Мiнскага аўтамабiльнага i Гомельскага аўтарамонтнага заводаў адпавядаюць экалагiчным нормам Еўра-3, яны развiваюць хуткасць да 130 кiламетраў у гадзiну. А рухавiкi МАЗаў i iншае iх абсталяванне — вытворчасцi германскага «Мерсэдэса». Таму камфорт i прыемныя пачуццi пасажырам гарантаваныя. На набыццё новых аўтобусаў, якiя пойдуць у 18 рэгiёнаў Мiншчыны, выдаткавана 6 мiльярдаў рублёў. А ўсяго Мiнскi аблвыканкам накiруе на набыццё i капiтальны рамонт пасажырскiх аўтобусаў 24 мiльярды рублёў. Будзе выканана ў поўным аб’ёме i праграма па набыццю аўтобусаў для школ вобласцi. Мiкалай Дамашкевiч адзначыў, што ўручэнне новага аўтатранспарту менавiта ў Нясвiжы адбылося невыпадкова. «Нясвiж — горад старажытнай гiсторыi, турыстаў тут заўсёды шмат. I мы жадаем, каб сюды завiтвала яшчэ больш вандроўнiкаў, таму няхай усе ведаюць, што грамадскi транспарт у Нясвiжы на ўзроўнi, — адзначыў ён. — Супадзенне гэта цi не, але летась мы ўручалi аўтобусы ў Барысаве. I за мiнулы год прыбыткi ад турыстычных паслуг павялiчылiся там на чвэрць». Разам з тым старшыня Мiн-скага аблвыканкама падкрэслiў: набыццё новых аўтобусаў з’яўляецца доказам таго, што Мiншчына, нягледзячы на змяненне кошту на энергарэсурсы, не збiраецца перагледжваць праграмы свайго развiцця: — Усе задачы, якiя мы запланавалi на 2007 год, застануцца без змяненняў. Мiншчына мае добрыя рэсурсы i рэзервы, таму будзем працаваць з большай энергiяй. Набыццё аўтобусаў — пачатак добры, i таму ўсё атрымаецца, трэба толькi не спыняцца на дасягнутым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер жыхары Нясвiжа на працягу дня бясплатна карысталiся паслугамi грамадскага аўтатранспарту. Гэта стала магчымым з нагоды ўручэння рэгiёнам Мiнш |
|