21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зямельнае пытанне патрабуе сур’ёзнага падыходу

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Па тэматыцы, звязанай з зямельнымі і маёмаснымі адносінамі, па тэме рэгістрацыі нерухомай маёмасці і механізму продажу зямельных участкаў чытачам «Звязды» адказвае старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгій КУЗНЯЦОЎ.

 — Недзе месяц таму дэпутаты ў парламенце краiны разглядалi новую рэдакцыю Кодэкса аб зямлi. Чула ад суседзяў, што па гэтаму дакументу зямельны падатак для фiзiчных асоб у населеных пунктах iстотна павялiчыцца. Няўжо гэта праўда?

Святлана МУРАШКА,

г. Клецк.

— Зямельны кодэкс не разглядае пытаннi падатку на зямлю. Узровень зямельнага падатку разглядаецца асобнымi артыкуламi заканадаўства. Пакуль гэта пытанне ў кодэксе не разглядаецца.

— Цi прадугледжана iстотнае павелiчэнне зямельнага падатку сёлета?

— Не. У сувязi з паказчыкамi iнфляцыi яго памер сёлета ў параўнаннi з мiнулым годам павялiчыцца толькi на 8 працэнтаў.

 — Чула, што вашы спецыялiсты рыхтуюць спiсы жылых дамоў, у якiх нiхто не жыве. Мы з мужам свайго жылля не маем, здымаем кватэру, але грошай для куплi кватэры ў сталiцы няма. Можа мы купiлi б у прыгарадзе стары дом у дрэнным стане? Дзе можна пазнаёмiцца з падрыхтаванымi спiсамi?

Людмiла КАЛЕСНIКАВА,

г. Мiнск

— Такiя спiсы павiнны ўжо быць створаны мясцовымi раённымi ўладамi пры дапамозе ў тым лiку i нашых спецыялiстаў. Рэгiстры пустых дамоў ствараюцца згодна з дзеяннем Указа кiраўнiка дзяржавы № 70, якi ўступiў у сiлу летась. Спiсы пустога жылля i дамоў у вельмi дрэнным стане знаходзяцца ў Мiнскiм райвыканкаме.

— Мы хочам выбраць пусты дом, каб потым адрамантаваць i жыць. Калi можна будзе купляць такiя дамы?

— Па продажу такой нерухомасцi ёсць два варыянты. Калi дом будзе прызнаны старым i безгаспадарчым, то яго будзе прадаваць мясцовы орган улады. Такiя дамы патрабуюць капiтальнага рамонту, на што неабходна мець iстотныя фiнансавыя сродкi. Ёсць проста вельмi старыя дамы ў вельмi дрэнным стане. На такую нерухомасць ёсць уласнiкi, але яны не даглядаюць жыллё. Па такiх аб’ектах мясцовыя органы ўлады могуць прымаць рашэнне аб iх зносе.

Спадарыня Людмiла, дам вам слушную параду: у вёсках вакол Мiнска такога дома вы ўжо не знойдзеце. У апошнiя гады ўсе старыя дамы ў прыгарадзе сталiцы былi прададзены i перапрададзены па некалькi разоў. З вашымi невялiкiмi фiнансавымi магчымасцямi шукайце такiя дамы ўжо на большай адлегласцi ад Мiнска.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па тэматыцы, звязанай з зямельнымі і маёмаснымі адносінамі, па тэме рэгістрацыі нерухомай маёмасці і механізму продажу зямельных участкаў чытачам «Звя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика