I трошачкi Канаў
Ларыса ЦIМОШЫК
Сезон «Канаманii» ў Беларусi адкрыў самы арыгiнальны фiльм 2006-га «Лабiрынт Фаўна» мексiканскага рыжысёра Гiльерма Дэль Тора.
«Канаманiя» — гэта праект, дзякуючы якому ёсць магчымасць паглядзець у Беларусi самыя нашумелыя фiльмы сусветнага кiно. Гэта фiльмы, якiя былi ўключаны ў конкурсную цi пазаконкурсную праграму Канскага мiжнароднага кiнафестывалю. За гэты праект трэба падзякаваць яго заснавальнiкаў — УП «Кiнавiдэапракат» i радыёстанцыі «Юнiстар», якiя з 2002 года знаёмяць беларускiх кiнаманаў з культавымi фiльмамi, якiя скарылi Еўропу. Летась, напрыклад, была магчымасць паглядзець фiльмы рэжысёраў Вудзi Алена, Педра Альмадовара, Дэвiда Лiнча, Кена Лоуча, Акi Каурысмякi, Даменiк Мол, Дарэна Аранофскi. I пачатак 2007-га абяцае выдатныя знаёмствы: праект уступае ў новы этап.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сезон «Канаманii» ў Беларусi адкрыў самы арыгiнальны фiльм 2006-га «Лабiрынт Фаўна» мексiканскага рыжысёра Гiльерма Дэль Тора |
|