21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Смачнае маскоўскае жыццё

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 20 студзеня.)

У тым жа гiстарычным музеi штогод праходзiць фестываль шампанскiх вiнаў, якi арганiзоўвае клуб «Вiнаманiя». Знаўцам гэтых вiнаў прапаноўваюць атрымаць асалоду ад шампанскага лепшых сусветных вытворцаў. А каб эфект задавальнення быў поўным, дэгустацыя гэтых вытанчаных вiнаў суправаджалася i адпаведным багатым меню i музыкай, iншымi прыемнымi момантамi.

У былым купецкiм асабняку ў гiстарычным цэнтры сталiцы адкрыўся рэстаран «Абломаў». Рэстаран «Гадуноў» у адпаведнасцi з той эпохай размясцiўся ў трапезных палатах ХVII стагоддзя. Тут рускi дух, руская кухня, рускiя напоi, музыка i песнi.

У сённяшнiх маскоўскiх рэстаранаў у модзе прозвiшчы слынных суайчыннiкаў, якiя пакiнулi след у гiсторыi. У невялiкай па мерках сталiцы гасцiнiцы на 102 нумары «Арбат» (галоўная яе перавага — знаходжанне ў маляўнiчым гiстарычным цэнтры горада) ёсць залы «Скрабiн» i «Пушкiн». Па ўсяму гораду можна сустрэць прозвiшчы славутых расiян. На вулiцы Няглiннай месцiцца пяцiзоркавы гатэль «Пётр I», дзе лепшы рэстаран — «Раманаў». На Садовай-Трыумфальнай знаходзiцца рэстаран «Грыбаедаў», на плошчы Рэвалюцыi — рэстаран «Гадуноў».

А вось сучасныя прыхiльнiкi сумніўных «талентаў», бадай, самай цёмнай фiгуры апошнiх гадоў расiйскай iмперыi Рыгора Распуцiна яго памяць увекавечылi ў назве аднаго з самых вялiкiх i вядомых мужчынскiх клубаў «Распуцiн». Думаецца, стары распуснiк Распуцiн быў бы задаволены шматграннай дзейнасцю клуба на нiве эротыкi. Можна толькi ўявiць, з якой бы асалодай гэты «святы чалавек» кiраваў на клубным балi, засядаў у журы конкурсу на лепшую стрыпцiзёрку, адпачываў у фiнскай, японскай i лазнях iншых народаў у кампанii прыгожых юных грэшнiц. Верагодна, ён пахвалiў бы арганiзатараў клубных эратычных касцюмiраваных шоу, ацанiў бы знаходлiвасць афармiцеляў залы «Камасутра», VIР-апартаментаў з джакузi i саўнамi, калекцыi эратычных фiльмаў...

Застаўся б гэты «прадказальнiк» лёсу царскай сям’i задаволены i экскурсiяй па iншых пажыўных месцах. Начное жыццё ў сталiцы вiруе: казiно, масажныя кабiнеты, чародкi «начных матылькоў» на пэўных вулiцах, клубы са стрыптызам nоn stор, з тэматычнымi вечарамi накшталт «Распусная Мальвiна», «Эратычныя казкi», праграмамi са сцэнамi лесбiйскага кахання i мужчынскiм стрыптызам. Апошняе Распуцiну, якi меў традыцыйную арыентацыю, магчыма, не спадабалася б. Але iншы час i iншыя захапленнi ў Маскве.

Якiя забавы — такiя прымаўкi. «Шукаеце жанчыну? Шукайце грошы. Жанчына вас сама знойдзе!» — такi выраз пачуў ад маладой масквiчкi. Не падумайце чаго! У нас размова iшла аб усеўладдзi грошай у Маскве, i яна, мацi дваiх дзяцей, з мужам са скуры лезуць, каб забяспечыць сваёй сям’i прыстойнае жыццё, нагадала модны сёння ў сталiцы гэты выраз. Ён, калi хочаце, спрадвечная звычка масквiчоў з горкай iронiяй i чорным гумарам ставiцца да перыпетый лёсу.

Пасля актыўнага i насычанага адпачынку ў рэстаране або клубе заможнаму госцю цi жыхару сталiцы можна завяршыць вечар (ноч) у кампанii прыемных табе людзей не абавязкова ў гасцiнiчным нумары цi ва ўласнай кватэры. «Новыя рускiя», якiя паважаюць сябе, для падобных мерапрыемстваў здымаюць апартаменты. Нярэдка на ўсякi выпадак, каб было куды завiтаць. Цэны за арэнду розныя. Так, самы танны, бадай, варыянт — на Таганцы. Там 60-метровая з традыцыйным наборам выгод студыя на верхнiм паверсе прапаноўваецца за 3500 долараў у месяц. На Новаслабодскай 90-метровая студыя з двума спальнымi пакоямi ўжо каштуе 5000 долараў, крыху большыя апартаменты на Арбаце з трыма спальнямi — 7000 долараў. А вось за камфартабельныя 400-метровыя апартаменты на Мяшчэрскай (чатыры спальнi) просяць 12 000 долараў, апартаменты на Цвятным бульвары — 20 000, а на Чыстых прудах — 30 000 штомесяц.

Сярэднестатыстычнаму прадстаўнiку расiйскай глыбiнкi такiя цэны няхай i за вельмi камфартабельнае жыллё з усiмi «наваротамi» пакажуцца касмiчнымi. Але ў Маскве да гэтых лiчбаў ужо прывыклi. Там памiж багатымi i небагатымi (г.зн. звычайнымi людзьмi) пралягла нябачная сцяна, куды больш трывалая, чым некалi славутая Берлiнская. Яе незадаволеныя жыццём берлiнцы аднойчы сабралiся разам i на працягу сутак разбурылi. А вось сацыяльныя бар’еры, як сведчыць гiсторыя, ламаюцца толькi эвалюцыйным або рэвалюцыйным шляхамi. Апошнi ў гiстарычным сэнсе аказаўся для Масквы не самым надзейным. На працягу мiнулага стагоддзя там зноў узнiк слой такiх багатых людзей, якiх белакаменная раней не бачыла. У Маскве бедныя i багатыя рэдка сутыкаюцца ў рэальным жыццi, яны нiбы iснуюць на сваiх уласных арбiтах.

Смачнае маскоўскае жыццё моцна раздражняе расiйскую правiнцыю. Адтуль сталiца ўяўляецца багатай i самазадаволенай ганарыстай прыгажуняй, якая жыве i весялiцца без межаў, ад вельмi вялiкiх грошай шалее з раскошы i г.д. i да т.п. У сваю чаргу масквiчы зверху ўнiз глядзяць на правiнцыялаў. Гэту сiтуацыю пацвердзiла шырокамаштабнае сацыялагiчнае даследаванне Iнстытута комплексных сацыяльных даследаванняў Расiйскай акадэмii навук. З даследавання вынiкае, што ў масавай свядомасцi расiян сённяшняя Масква — гэта найперш багаты i жорсткi горад з вялiкiмi магчымасцямi для пэўнай катэгорыi людзей.

Большасць жыхароў правiнцыяльных гарадоў лiчаць, што Масква багацее за кошт усёй астатняй Расii, а «сэрцам» Расii сталiцу схiльныя лiчыць у асноўным самi масквiчы. Яны ж, дарэчы, не згодныя з большасцю негатыўных ацэнак у свой бок, канстатавалi сацыёлагi.

Паводле iх даных, масквiчы наступным чынам бачаць свой горад: для яго характэрныя кар’ера, адукаванасць, развiццё, дабрабыт, дзелавiтасць, культура, насiлле, энергiя, iнтэлект, ганарыстасць, наркотыкi. Правiнцыя з гэтымi акцэнтамi фактычна згодная, але дадае яшчэ i «крывадушнасць». Цiкавы момант: апытаныя жыхары Санкт-Пецярбурга па ўсiх паказчыках занiзiлi ацэнкi Маскве ў сярэднiм на 10—15, а ў асобных выпадках нават на 20 працэнтаў, чым увогуле расiяне. Толькi 23 працэнты пецярбуржцаў лiчаць Маскву «сэрцам» Расii.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тым жа гiстарычным музеi штогод праходзiць фестываль шампанскiх вiнаў, якi арганiзоўвае клуб «Вiнаманiя». Знаўцам гэтых вiнаў прапаноўваюць атрымаць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика