21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мастацтва патрыётаў

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Прэм’ера

Дзеля яго быў створаны Драматычны тэатр беларускай армii. Тэатр, якi адкрыты для шырокай сталiчнай публiкi, але пры гэтым выязджае ў вайсковыя часцi, каб iграць спектаклi для простых салдат i iх камандзiраў. Яны павiнны ведаць, чым жыве i што робiць iх тэатр. А ён час ад часу робiць прэм’еры.

Учора, 25 студзеня, адбылася чарговая прэм’ера ў гэтым тэатры, само iснаванне якога ў многiх выклiкае здзiўленне: стварыўся ён на энтузiязме, iснуе, напэўна, таксама дзякуючы яму i пры гэтым ў сваiм арсенале мае ўжо тры спектаклi. Два з iх пастаўлены паводле п’ес мастацкага кiраўнiка тэатра Аляксея ДУДАРАВА. Чацвёртая прэм’ера адбылася дзякуючы яго ж увазе i павазе да творчасцi Уладзiмiра Караткевiча. Яна патрыятычная па духу, тэмы, якiя падымаў Караткевiч, сугучныя задачам тэатра армii, лiчыць мастацкi кiраўнiк, i тлумачыць, чаму...

— П’еса «Вераб’iная ноч» напiсана мной паводле слыннага твора Караткевiча «Паром на бурнай рацэ». Я з дзяцiнства памятаю, што ў нас напрыканцы жнiўня бывае такая ноч, калi ўсё неба палае ад маланак, моцны вецер, жудасна, але грому не чуваць. Такую ноч яшчэ ў народзе называюць «рабiнавая». У Караткевiча — вераб’iная. I гэтаму ёсць тлумачэнне ў спектаклi. Твор вядомы, тэма таксама. Страшна, калi iдзе вайна, любая, але ў сто разоў страшней, калi брат падымае руку на брата. Гэта 1863 год, бераг Дняпра. Жанчына вязе ратаванне свайму мужу, якi сярод асуджаных на смерць паўстанцаў.

Твор драматычны. Увогуле мы пачалi ў 2004-м з вельмi цяжкiх, сур’ёзных спектакляў, а паводле вызначэння мiнiстра абароны нашай краiны Леанiда Мальцава, са спектакляў моцных пачуццяў.

— Чым быў выклiканы ваш выбар апавядання Караткевiча для пастаноўкi?

— Я выбраў тое, што заўсёды выбiраю тады, калi бяруся за пяро i пачынаю пiсаць: чалавечую драму. Я драматург. На вялiкi жаль, жыццё заўсёды складанае. А тут вельмi прываблiвае змадэляваная Уладзiмiрам Караткевiчам жыццёвая сiтуацыя, калi i так зробiш — будзе дрэнна, i iнакш — таксама дрэнна. А як тады правiльна?.. Гэта вельмi папулярнае апавяданне, за яго не раз бралiся, iнсцэнiровак было багата. Аднак я ўзяў на сябе смеласць напiсаць п’есу. Там ёсць новыя дзеючыя асобы. Але я Караткевiча не дапiсваў i ў нiякiм выпадку не парушаў. Аднак ён празаiк, i мне давялося яго расшыфроўваць. Сказаць нешта, што я адчуваю i тое, што ён не сказаў па нейкiх прычынах, цi не мог сказаць на той час. Мне цiкава было, таму што гэта сцэнiчна i абавязкова павiнна выклiкаць водгук у сэрцах людзей. У мяне выклiкала. Караткевiч не можа быць не цiкавы.

— Спектакль гiстарычны, касцюмiраваны. Цi дорага абышлося яго афармленне, i хто над iм працаваў?

— Спектакль афармляла Вольга Мацкевiч, маладая мастачка. З ёй вельмi прыемна было працаваць. Касцюмы мне вельмi падабаюцца, дэкарацыi. Аднак спектакль недарагi. Мы атрымалi ад фонду Прэзiдэнта па падтрымцы культуры i мастацтва 20 мiльёнаў. Штосьцi са сваiх сродкаў патрацiлi. Нейкiя рэчы я асабiста рабiў сам. Сёння адзiн медаль зрабiў i прывёз — для аднаго з герояў. Веру ў тое, што калi драматург нешта сваiмi рукамi зробiць, то гэта спрацуе на поспех спектакля.

— Амаль усе спектаклi вашага тэатра прымушалi разважаць пра патрыятызм. Гэта галоўная лiнiя яго iснавання?

— Сапраўдны патрыёт — гэта духоўны чалавек, якi сваё жыццё не аддзяляе ад лёсу краiны. I калi дзеля духоўнасцi нейкая структура працуе, то гэта абавязкова працуе на патрыятызм. Калi мы размаўлялi з мiнiстрам абароны Мальцавым, то ён сказаў, што вельмi добра падрыхтаваны воiн, з самай сучаснай зброяй, той, якi можа ўсё, не здольны на тое, што можа патрыёт. З любоўю да сваёй радзiмы яе можна абаранiць яшчэ да таго, як пачнецца вайна. Для чаго сапраўдная цывiлiзаваная армiя i патрэбна. Але калi воiн бездухоўны, то ён ператвараецца ў кiлера. Духоўнасць трэба выхоўваць, на пустым месцы яна не ўзнiкне. Ставiць пытаннi складаныя, псiхалагiчныя, на якiя, можа, i няма адказаў. Але калi сам сабе гэтых пытанняў не задаеш, то як можаш лiчыць сябе чалавекам? Мяркуючы па нашым, няхай i невялiкiм вопыце, нашы iдэi знаходзяць водгук.

— А цi часта бываюць у вашым тэатры кiраўнiкi Мiнiстэрства абароны?

— Мiнiстр абароны ходзiць на ўсе нашы спектаклi разам са сваёй жонкай. I будзе хадзiць. Ён не абяцаў мне, але я так адчуваю. Тэатр — яго iнiцыятыва, яго iдэя. I нават iдэалогiя. Ён прыхiльнiк тэатра моцных пачуццяў, як сам кажа. Мы — тэатр Мiнiстэрства абароны, i ўсё што мiнiстэрства можа, яно для нас робiць. Скептыкi, якiя былi на пачатку стварэння тэатра, альбо знiклi, альбо перафарбавалiся. Тэатр — унiкальная з’ява. У старыя часы паселiшча лiчылася горадам, калi ў iм быў свой тэатр. Тэатр — гэта жывое мастацтва, але яно часовае. Фiльмы можна паглядзець некалькi разоў. З тэатрам можна спаткацца толькi тут i зараз. У наступны раз ён ужо будзе iншым, хоць у нечым. Пры кантакце гледача i тых, хто працуе на сцэне, мы адзiн аднаго дапаўняем i атрымлiваем iнфармацыю аб жыццi, аб грамадстве, увогуле аб свеце, якую нiдзе ў iншым месцы атрымаць не зможам.

— Чым вы хацелi б здзiўляць гледача?

— Мы iмкнёмся, як i iншыя, здзiўляць. Але калi хто хоча прыйсцi i ўбачыць тут што-небудзь фрывольнае цi паўапранутых актрыс, то гэтага нiколi не будзе. I гэта не з-за празмернай цнатлiвасцi цi ханжаства. Я лiчу, што нельга забароненымi рэчамi прыцягваць увагу гледача. Вось гэта i ёсць бездухоўнасць. А прыцягваць трэба. I калi трэба сказаць слова ненарматыўнае, то патрэбна такая жалезная логiка i такое абгрунтаванне сутнасцi гэтага. У адной п’есе я патрацiў тыднi два, каб пазбавiцца аднаго слова. У мяне не атрымалася. I я раптам зразумеў, што iншага слова гэты характар у гэтых абcтавiнах не мог выкарыстаць. А калi гэта слова выкiнуць, то нечага будзе не хапаць. I яно ўжываецца настолькi арганiчна, што слоўца гэтае не заўважаюць нават дзецi. Трэба здзiўляць мастацтвам, а не вылузваннем.

— Апошнiм часам у ваш адрас i адрас тэатра было багата крытыкi. Што б вы маглi адказаць?

— Няхай крытыкi за свае грошы купляюць бiлеты i глядзяць спектаклi. Мяне мала цiкавiць, што яны гавораць пра мяне. Я ведаю, што многiя да гэтага часу яшчэ ставяць пытанне: а цi драматург я ўвогуле? У мяне ёсць крытык, ёсць суддзя, самы аб’ектыўны — глядач. Ён пры ўсёй яго далiкатнасцi i любовi да ўсiх такi жорсткi, як нiводнаму крытыку не снiлася. «Не» — i ўсё, не прыйдзе. Я нiколi не iшоў на павадку ў гледача i нiколi не пайду. Я заўсёды наперадзе яго. Але ён мой суддзя i не трэба казаць, што ён нiчога не разумее, як часта любяць казаць крытыкi. Зрэшты, таго, хто нiчога не робiць, i крытыкаваць няма за што...

— Калi тэатр пачынаўся, чакалася, што справы арганiзацыi пойдуць хутчэй. Сёння няма расчаравання i сумненняў у тым, што зроблена?

— Хутка нiчога ў жыццi не iдзе. Тым больш, стварэнне тэатра. Добра, калi б сапраўды ў нас быў свой дом. Зайшоў — свой будынак, сцэна, касцюмерка, вешалка, з якой ўсё пачынаецца... А так жа гэтая сцэна не наша, i зала не наша. Мы не можам энергетычна захапiць «тысячнiк» Дома афiцэраў. Мы i гэтую залу падзяляем з операй. Спадзяюся, праз год усё зменiцца — зараз iдзе рэканструкцыя Дома афiцэраў. Тады i запросiм на ўлазiны. Расчаравання няма. Але магу прызнацца: iншым разам накатвае стомленасць. I сам сабе задаю пытанне: навошта табе гэта? Што, гэта славу прынясе? Здаецца, ужо ёсць. Грошай прынясе? Наўрад цi, хутчэй за ўсё не. Але калi я за нешта бяруся, i яно пачынае атрымлiвацца, то я буду гэта рабiць сумленна i да канца. Задавальненне ад працы ёсць. Чатыры спектаклi атрымалiся такiмi, як мы iмкнулiся. Гэта ўжо амаль рэпертуар.

Магу прызнацца: я адчуў, што вакол нас усё пачынае супрацiўляцца сур’ёзным спектаклям. Але не вельмi добра, калi рэпертуар складваецца толькi з iх. Наступнай нашай прэм’ерай абавязкова будзе камедыя. Але ў ёй абавязкова знойдзецца над чым паразважаць: паводле вядомага твора Iльфа i Пятрова «Залатое цяля». П’есу раблю я, яна ўжо напалову гатовая.

— А ўсё-такi, скажыце, хто ў вашым тэатры галоўны? Хто, напрыклад, прызначае артыстаў на ролi — вы цi рэжысёр Марына Дударава?

— Раiмся з рэжысёрам. Але калi я настойваю, то так i будзе. Мяне можна пераканаць. Праўда, гэта не так лёгка зрабiць. Я вельмi добра ведаю сваiх акцёраў, люблю ўсiх i клапачуся, каб усе яны былi занятыя. Нiзкая зарплата — гэта не так важна, адсутнасць жылой плошчы, неўладкаванасць у быце... Усё можна пераадолець, калi ведаеш, дзеля чаго. Пакуль што мяне радуе, што жывём адной сям’ёй i пыл кулiс да нас яшчэ не дабраўся.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзеля яго быў створаны Драматычны тэатр беларускай армii. Тэатр, якi адкрыты для шырокай сталiчнай публiкi, але пры гэтым выязджае ў вайсковыя часцi,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика