Гэта будуць доўгiя «Iмгненнi культуры»
Леанiд ЛАХМАНЕНКА
У Мiнску ў Беларускiм таварыстве культурных сувязяў i дружбы з замежнымi краiнамi (БелТД) адбылася ўрачыстасць з нагоды правядзення ў нашай краiне Года нямецкай культуры ў Беларусi. Яго поўная назва: «Iмгненнi культуры-2007: чатыры пары года нямецкай культуры».
Гэта будзе, як вынiкае з назвы, серыя разнастайных мерапрыемстваў, якiя зоймуць увесь год. Так, у студзенi i лютым арганiзатары «iмгненняў» прапаноўваюць разам з iмi адчуць весялосць зiмовых забаў. У прыватнасцi, адбудзецца канцэрт «Скарбы сустветнай музыкi з Баварыi», пройдуць карнавал па-кёльнску i выстава нямецкай кнiгi ў рамках Мiнскага мiжнароднага кнiжнага кiрмашу. Мэта конкурсу фатаграфii i графiкi — зацiкавiць маладых мастакоў нямецкай культурай. Пераможца конкурсу атрымае магчымасць наведаць Германiю i ўдзельнiчаць у мастацкай выставе ў горадзе Касэль. А вясной прапаноўваецца адчуць вясновую энергiю абуджэння. З гэтай нагоды запланаваны трохдзённы фестываль нямецкамоўнай лiтаратуры. Пiсьменнiкi з Германii пазнаёмяць яго ўдзельнiкаў са сваiмi творамi. Таксама чакаецца прыезд лiтаратараў з Аўстрыii i Швейцарыi. Напрыканцы фестывалю мяркуецца наладзiць рух так званага «начнога трамвая» — вандроўку па горадзе з музыкай i паэзiяй. На лета (прапаноўваецца адчуць апетытную спеласць гэтай пары года) запланаваны паказ калекцый моды маладых нямецкiх дызайнераў, мiжнароднае спаборнiцтва па футболу памiж юнiёрскiмi камандамi. Восенню, натуральна, запрашаецца адчуць яе шыкоўнае хараство. Так беларуская публiка зможа пазнаёмiцца з дасягненнямi майстроў нямецкага тэатра, кiно, архiтэктуры, сучаснай харэаграфii. Як адзначыў пасол ФРГ Марцiн Хэкер, яго краiна збiраецца прадаставiць у Беларусi нямецкую культуру i мастацтва ва ўсёй iх разнастайнасцi. Будзе прапанавана вельмi насычаная праграма. На думку пасла, кантакты памiж грамадзянамi абедзвюх краiн, якiя знаходзяцца ў цэнтры Еўропы, з’яўляюцца сёння цеснымi як нiколi дагэтуль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў Беларускiм таварыстве культурных сувязяў i дружбы з замежнымi краiнамi (БелТД) адбылася ўрачыстасць з нагоды правядзення ў нашай краiне Год |
|