21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэсты павiнны абiтурыентаў ранжыраваць

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Абiтурыент—2007

...а iх спрашчэнне не дазволiць дыферэнцыраваць нават гiмназiстаў

Заўважана, што чым менш часу застаецца да прыёмнай кампанii, тым больш гучыць самых розных прапаноў аб дапамозе абiтурыентам у падрыхтоўцы да паступлення. Рэпетытарства, нягледзячы нi на што, працягвае «працвiтаць». I з гэтым, здаецца, ужо ўсе прымiрылiся. Нават мiнiстр адукацыi Аляксандр РАДЗЬКОЎ вымушаны быў канстатаваць, што наўрад цi iнстытут рэпетытарства моцна пацерпiць ад увядзення поўнай забароны на рэпетытарства, паколькi фiзiчныя магчымасцi вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў не дазваляюць прыняць усiх жадаючых навучацца. Таму нягледзячы нi на што, хоць пад коўдрай, але рэпетытарства будзе iснаваць. Калi ёсць попыт, то будзе, адпаведна, i прапанова... Прычым нярэдка на старонках СМI i ў Iнтэрнэце можна сустрэць i даволi сумнiўныя прапановы, калi рэпетытары гарантуюць маладым людзям стопрацэнтнае паступленне.

Дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай ФЯСЬКОЎ вельмi скептычна ставiцца да такiх рэкламных заяў.

— Аналiз вынiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання за апошнiя гады дэманструе ўстойлiвую залежнасць асабiстых вынiкаў удзельнiкаў ЦТ ад тыпу навучальнай установы, якую скончыў абiтурыент, — тлумачыць ён. — I, як правiла, першыя радкi ў рэйтынгу займаюць выпускнiкi гiмназiй i лiцэяў. А выпускнiкi iншых навучальных устаноў iм прайграюць i атрымлiваюць больш нiзкiя вынiкi нават пасля iнтэнсiўных заняткаў з рэпетытарамi.

Напрыклад, адзiн з рэпетытараў абяцае, што на яго занятках, якiя доўжацца 1,5 гадзiны, навучэнцы паспяваюць рашыць задач па матэматыцы ў дзесяткi разоў больш, чым на сярэднестатыстычным уроку ў школе. Асабiста я стаўлю такiя гучныя заявы пад сумненне: аформiць такую колькасць задач нават з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнiкi немагчыма. I з якой, цiкава, хуткасцю трэба выконваць вылiчальныя аперацыi?

На маю думку, для таго каб стаць студэнтам ВНУ, трэба мэтанакiравана працаваць на працягу ўсiх гадоў навучання ў школе, а за два—тры гады авалодаць усiмi нюансамi матэматыкi праблематычна. Дарэчы, у тым выпадку, калi спроба паступлення маладога чалавека аказваецца няўдалай, вельмi зручна абвiнавацiць тэсты Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў у празмернай iх складанасцi. Мяркую, што асобным рэпетытарам, школьным настаўнiкам i нават некаторым бацькам выгадна падтрымлiваць гэтыя мiфы: рэпетытары i настаўнiкi, чыя прафесiйная годнасць пацярпела, апраўдваюць такiм чынам сябе, а бацькi — нiзкую канкурэнтаздольнасць сваiх дзяцей. Пры гэтым застаецца па-за ўвагай той факт, што на кожнае бюджэтнае месца ў ВНУ прэтэндуюць тры абiтурыенты, i зразумела, што ўсе яны не могуць быць залiчаныя.

На рэспублiканскай нарадзе, дзе абмяркоўвалiся стан i перспектывы развiцця агульнай сярэдняй адукацыi, мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў таксама закрануў гэту праблему.

— Я часта сустракаюся з дырэктарамi школ i чую меркаваннi, што тэсты — занадта складаныя для выпускнiкоў. Прапануюць: а давайце распрацуем тэсты асобна — для матэматыкаў i асобна — для музыкантаў, таму што музыканты не могуць набраць 100 балаў на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi. I мне даводзiцца iм тлумачыць, што калi ўсе будуць набiраць 100 балаў, тэст не будзе выконваць сваю галоўную функцыю — ён не пакiне прыёмным камiсiям магчымасцi для выбару, — падзялiўся з кiраўнiкамi абласных i раённых органаў кiравання адукацыяй сваiмi думкамi Аляксандр Радзькоў. — Для аднаго дзiцяцi тэст, магчыма, i сапраўды складаны, але другi абiтурыент з iм цалкам спраўляецца. Галоўнае, што дзякуючы цэнтралiзаванаму тэсцiраванню мы можам будаваць рэйтынг абiтурыентаў. I гэтыя рэчы павiнны ўсе ўсведамляць. Дзякуючы тэсцiраванню мы пазбавiлiся так званага блату пры паступленнi i зрабiлi прыёмную кампанiю празрыстай. Але калi прыёмная кампанiя закранае iнтарэсы i жыццёвыя перспектывы ўласнага дзiцяцi, бацькi, на жаль, разважаюць не заўсёды аб’ектыўна... Правiлы прыёму ў ВНУ таксама не могуць усiх задавальняць, паколькi кожны шукае ў iх пункт, якi б спрасцiў яму задачу з паступленнем, але не заўсёды яго знаходзiць.

У адказ на прапановы па ўнiфiкацыi па ўсiх дысцыплiнах колькасцi заданняў у тэсце i часу, якi адводзiцца на iх выкананне, Мiкалай Фяськоў тлумачыць, што такая практыка прынясе адмоўны вынiк. Умоўна кажучы, расставiць кропкi цi нацiскi ў тэсце па мове прасцей, чым вырашыць задачку па матэматыцы, таму i заданняў у тэстах па дзяржаўнай мове прапануецца 40, а не 25. Мiж iншым, тэст павiнен максiмальна поўна ахоплiваць змест вучэбнага курса. Тэстолагi звычайна спасылаюцца на крывую Гауса (гэта спецыяльны графiк, якi адлюстроўвае паспяховасць, якую дэманструюць удзельнiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання), i калi такiя графiкi па розных дысцыплiнах супадаюць (а ў нас яны накладаюцца адзiн на другi), гэта сведчыць аб тым, што тэсты цалкам спраўляюцца са сваёй задачай, нягледзячы на тое, што колькасць заданняў вар’iруецца па розных прадметах ад 25 да 60. Пераважная большасць абiтурыентаў знаходзяцца ў сярэдзiне графiка i, адпаведна, 100-бальнай шкалы. Вынiк у 100 тэставых балаў — увогуле вялiкая рэдкасць для цэнтралiзаванага тэсцiравання. Тым не менш амаль заўсёды знаходзяцца абiтурыенты, якiя дэманструюць такi блiскучы вынiк. I гэта з’яўляецца лепшым доказам таго, што з тэстам можна цалкам справiцца. Ёсць меркаванне, што правiльны адказ з некалькi прапанаваных можна проста ўгадаць, але, напрыклад, на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па матэматыцы 1700 чалавек «не ўгадалi» ўвогуле нiводнага правiльнага рашэння. На тэсцiраваннi па рускай i беларускай мове таксама знайшлiся абiтурыенты, якiя набралi па аднаму балу.

— Хачу запэўнiць, што тэсты абавязкова праходзяць апрабацыю ў ходзе пробнага i рэпетыцыйнага тэсцiравання. Час для выканання тэста падбiраецца доследным шляхам, — тлумачыць Мiкалай Фяськоў, — з улiкам працягласцi найбольш прадуктыўнага часу працы. Пры гэтым цалкам тэст павiнны выканаць не больш за 5 працэнтаў удзельнiкаў тэст-экзамену. Напрыклад, доследным шляхам пры падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання 2006 года было вызначана, што на ЦТ па матэматыцы для выканання 15 заданняў часткi А добра падрыхтаваным абiтурыентам патрабуецца 35—40 хвiлiн, а вось для часткi В (гэта 10 заданняў) патрабуецца 110—115 хвiлiн. За гэты прамежак часу каля 5 працэнтаў удзельнiкаў паспявалi не толькi рашыць заданнi, але i грунтоўна праверыць свае рашэннi. Важна, каб у педагагiчных тэстах суадносiны складаных i простых заданняў адпавядалi ўзроўню падрыхтаванасцi абiтурыентаў. Iнакш дыферэнцыруючая здольнасць заданняў тэста будзе блiзкая да нуля. Наяўнасць жа найбольш складаных заданняў у тэсце дае магчымасць дыферэнцыраваць абiтурыентаў з высокiм узроўнем падрыхтоўкi. У нас 40 працэнтаў выпускнiкоў сярэдняй школы з’яўляюцца выпускнiкамi гiмназiй, лiцэяў i профiльных класаў. I калi мы пойдзем шляхам спрашчэння заданняў, то не зможам дыферэнцыраваць нават гiмназiстаў.

Ёсць яшчэ адна акалiчнасць, якую не трэба скiдваць з рахункаў. У немалой ступенi няўдачы абiтурыентаў на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi абумоўлены зусiм не прабеламi ў ведах, а недастатковай псiхалагiчнай i тэхнiчнай падрыхтоўкай. Разгубiлiся, не дачыталi заданне да канца, няправiльна зразумелi, што ад iх чакаюць складальнiкi тэста... Напрыклад, тэмы могуць прапаноўвацца з году ў год адны i тыя ж, а вось фармулёўкi заданняў могуць змяняцца. Дзiўна, але з году ў год абiтурыенты дапускаюць у тэстах адны i тыя ж памылкi, у iх «правiсаюць» адны i тыя ж тэмы школьнага курса. Напрыклад, на тэсцiраваннi па рускай мове самымi цяжкiмi раздзеламi для абiтурыентаў з’яўляюцца «Граматыка», «Пунктуацыя», «Агульныя звесткi аб мове» i «Культура мовы i стылiстыка». Для абiтурыентаў, якiя здаюць на тэсцiраваннi беларускую мову, самымі складанымi з’яўляюцца тыя заданнi, дзе iм трэба вызначыць месца нацiску ў прапанаваных словах. Праблемы ўзнiкаюць таксама з фанетычнымi i арфаэпiчнымi асаблiвасцямi беларускай мовы, правапiсам парадкавых i дробавых лiчэбнiкаў i г.д. Летась упершыню Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў выдаў зборнiкi з аналiзам iнфармацыi аб вынiках тэсцiравання за 2005 год. Велiзарнейшая праца, якая папярэднiчала iх з’яўленню на свет, дазволiла выявiць моцныя i слабыя бакi ў выкладаннi вучэбных дысцыплiн у школе. У зборнiку былi прыведзены найбольш характэрныя памылкi, дапушчаныя ўдзельнiкамi цэнтралiзаванага тэст-экзамену, давалася поўная характарыстыка кантрольных вымяральных матэрыялаў, структура тэставых заданняў, размеркаванне iх па раздзелах, узроўнях складанасцi i вiдах вучэбнай дзейнасцi. Але гэтая iнфармацыя аказалася педагогамi незапатрабаваная. Органы кiравання адукацыяй заказвалi па аднаму-два экзэмпляры. Праз некалькi тыдняў павiнны паступiць ў гандлёвую сетку зборнiкi з аналiзам цэнтралiзаванага тэсцiравання 2006 года, i ў Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў вельмi спадзяюцца, што, нарэшце, iх праца прынясе плён i будзе карыснай для абiтурыентаў 2007 года.

У лютым—красавiку ў краiне павiнен прайсцi другi раунд рэпетыцыйнага тэсцiравання, якi таксама лепш не прапускаць. У Рагачоўскiм раёне, напрыклад, у мiнулым годзе мясцовыя ўлады аплацiлi выпускнiкам ўсе тры раунды рэпетыцыйнага тэсцiравання. А па вынiках цэнтралiзаванага тэсцiравання менавiта рагачоўскiя школьнiкi атрымалi самы высокi сярэднi бал у Гомельксай вобласцi.

— Зразумела, што толькi ўдзел у рэпетыцыйным тэсцiраваннi не дазваляе спадзявацца на стопрацэнтны поспех на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, — папярэджвае Мiкалай Фяськоў. — Для гэтага трэба, як я ужо казаў, шмат працаваць, прычым не толькi ў выпускным класе. Але для абiтурыентаў рэпетыцыйнае тэсцiраванне прадастаўляе ўнiкальны шанц выявiць прабелы ў ведах i крытычна сябе ацанiць. Да таго ж падчас рэпетыцыi маладыя людзi набываюць навыкi работы з тэстамi i адаптуюцца псiхалагiчна...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...а iх спрашчэнне не дазволiць дыферэнцыраваць нават гiмназiстаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика