21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стыпендыя — студэнцкае свята, альбо Спажывецкi кошык студэнта

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Указ Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi аб павелiчэннi памераў усiх вiдаў дзяржаўных стыпендый моладзi, якая вучыцца, даў магчымасць павялiчыць памеры навучальных стыпендый для студэнтаў ВНУ на 3,9—6,3 тысячы рублёў. Гэта сведчыць аб сацыяльнай падтрымцы будучых кадраў краiны.

Дарэчы, у многiх краiнах не iснуе студэнцкiх стыпендый у нашым разуменнi. Напрыклад, у Германii стыпендыя выплачваецца толькi маладым людзям, прыбытак сям’i якiх знаходзiцца нiжэй пражытковага мiнiмуму. Разам з тым 50 працэнтаў сумы, якую студэнт атрымаў, плюс 9 працэнтаў гадавых давядзецца вяртаць у банк пасля заканчэння вучобы. Таму нядзiўна, што многiя адмаўляюцца ад падобнай дапамогi i лiчаць, што беларускiм студэнтам грэх скардзiцца.

А вось што думаюць наконт гэтага самi беларускiя студэнты.

Косця, БДУ, 4-ы курс:

— Грошай нiколi шмат не бывае, асаблiва ў студэнта. Але i студэнты розныя бываюць. Адны харчуюцца ў рэстаране, iншыя перабiваюцца на пярлоўцы. Таксама вялiкае значэнне мае тое, жыве студэнт з бацькамi цi не. Я мiнчанiн, таму частку стыпендыi кожны месяц адкладваю, каб на канiкулах паехаць у падарожжа, паглядзець свет. Акрамя гэтага, наведваю спартыўную секцыю, якая таксама патрабуе выдаткаў.

Дзiма, БНТУ, 3-i курс:

— Жыву я ў iнтэрнаце. Таму кожны месяц з маёй стыпендыi вылiчваюць грошы за пражыванне. Канешне, за сто тысяч беларускiх рублёў нiчога грандыёзнага я купiць не магу. Без бацькоўскай падтрымкi, безумоўна, даводзiлася б цяжкавата. Пакуль вучылi мяне аднаго, было лягчэй, а зараз i брат паступiў. Таму я стараюся падпрацоўваць грузчыкам. Складана, але лiшняя капейка не перашкодзiць.

Думаю, што можна пражыць на стыпендыю, калi абмежавацца толькi ежай, сном i вучобай. Бо, каб, напрыклад, схадзiць у кiно, трэба аддаць 6 тысяч рублёў. Гэта аднаму, а калi дзяўчыну, якая падабаецца, запрасiць...

Света, БДУ, 3-i курс:

— Я, напрыклад, задаволена дзяржаўнай падтрымкай. У дадатак да стыпендыi мне час ад часу выплачваюць прэмii. Бо я з’яўляюся старастай i сакратаром БРСМ факультэта. Гэтыя грошы разыходзяцца на падарункi сябрам, ежу (я жыву ў iнтэрнаце, а з дому харчоў на цэлы месяц, безумоўна, не прывязеш), праязны бiлет, толькi 30 тысяч трэба аддаць, каб з’ездзiць дадому i назад.

Iра, БДУ, 4-ы курс:

— Я не атрымлiваю стыпендыi. Грошы на жыццё выдзяляюць бацькi. Рузумею, што iм нялёгка: трэба ж яшчэ i за вучобу немалую суму плацiць.Таму я i пайшла працаваць рэкламным агентам. Хочацца быць незалежнай. Так прыемна сказаць мацi, што на кiшэнныя выдаткi я зарабiла сама.

Як бачыце, ступень задаволенасцi студэнта залежыць ад многiх фактараў. А вось памер стыпендыi толькi ад аднаго: сярэдняга бала ў залiкоўцы. Чым ён большы, тым большую суму грошай атрымае студэнт.

Напэўна, не ўсе ведаюць, што, акрамя звычайных стыпендый, маюцца яшчэ i прэзiдэнцкiя, iмянныя i стыпендыi Нацыянальнага банка. Яны прызначаюцца студэнтам, пачынаючы з трэцяга курса. Для таго, каб стаць уладальнiкам прэзiдэнцкай стыпендыi, трэба мець толькi «дзевяткi» i «дзесяткi» за ўсе курсы навучання, каб атрымаць iмянную стыпендыю — такiя ж адзнакi за апошнiя чатыры семестры. Стыпендыю Нацыянальнага банка могуць атрымаць толькi студэнты эканамiчнага факультэта i факультэта мiжнародных адносiнаў. Асноўная ўмова — «дзевяткi» i «дзесяткi» ў залiкоўцы за апошнiя два семестры. Паводле слоў метадыста галоўнага ўпраўлення вучэбнай i навукова-метадычнай працы БДУ Юлii Цвiрко, раней такiя стыпендыi давалi ў асноўным пяцiкурснiкам, цяпер, з увядзеннем дзесяцiбальнай сiстэмы ацэнкі ведаў, iх выдаюць i студэнтам чацвёртага курса.

Для поўнай карцiны прадстаўляю вашай увазе вынiкi апытання, праведзеныя на сайце факультэтата журналiстыкi БДУ. У iм прынялi ўдзел 123 студэнты.

Атрымаўшы стыпендыю, вы...

выдаткоўваеце яе на ежу, адзенне — 26 чалавек;

купляеце дыскi, касеты, кнiгi — 16;

дорыце падарункi блiзкiм — 6;

страчваеце на забавы — 21;

вяртаеце даўгi — 10;

адкладваеце грошы — 13;

а мне яе не плацяць — 31.

Усе студэнты-бюджэтнiкi лiчаць днi да наступнай стыпендыi. Асаблiва тыя, якiя нiдзе не падпрацоўваюць. Але, незалежна ад памеру дзяржаўнай дапамогi, ва ўсе часы, упэўнена, парты у лекцыйнай зале будуць «упрыгожваць» словы накшталт гэтых:

Хутчэй бы дадому,

Ну хоць на хвiлiнку,

Каб чорнага хлеба

Згрызцi скарынку.

Як бачыце, студэнцкае пачуццё гумару не мае межаў i знаходзiць адлюстраванне нават у праблеме хлеба надзённага i матэрыяльных даброт. Канешне, згаджуся, што на студэнцкую стыпендыю ў сталiцы пражыць немагчыма. Але тая матэрыяльная падтрымка, якую аказвае дзяржава штомесяц, бясспрэчна, не толькi з’яўляецца стымулам для вучобы, але i дае значную палёгку бацькам.

Надзея ДРЫЛА.ывецкi кошык студэнта



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указ Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi аб павелiчэннi памераў усiх вiдаў дзяржаўных стыпендый моладзi, якая вучыцца, даў магчымасць павялiчыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика