Моладзь актыўна ўключаецца ў палітыку
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Дэпутатамi ў мясцовыя Саветы дэпутатаў розных узроўняў абраны 1470 членаў БРСМ. Гэта ў 6 разоў больш, чым у 2003 годзе — у мясцовыя Саветы дэпутатаў 24-га склiкання. З iх 17 чалавек увайшлi ў склад абласных i Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў, 360 — у раённыя, 45 — у гарадскiя, 1050 — у пасялковыя Саветы дэпутатаў. Вынiкi выбараў таксама кажуць i пра больш актыўны ўдзел у палiтычным жыццi краiны маладога пакалення. У апошняй выбарчай кампанii працавалi 11 777 актывiстаў Саюза моладзi. У якасцi назiральнiкаў — 5989 чалавек (у 2003-м — 1000), у складзе акруговых выбарчых камiсiй — 338 членаў БРСМ (у 2003 годзе — 196), у складзе ўчастковых выбарчых камiсiй — 3504 члены БРСМ i 481 (у 2003 годзе — 110) — у складзе тэрытарыяльных выбарчых камiсiй. Амаль 50 000 маладых людзей узялi ўдзел у акцыi «Моладзь выбiрае!», якую правёў Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi. У агульнай колькасцi абраных дэпутатаў прадстаўнiкi БРСМ складаюць 7 працэнтаў. — Гэта дазволiць нам адстойваць iнтарэсы моладзi ў цэлым па краiне i на месцах, — падкрэслiў Леанiд Кавалёў. — I галоўнае, на што мы акцэнтуем увагу, — канкрэтная праца па вырашэнню задач, якiя ставiць перад iмi i кiраўнiцтва арганiзацыi i само жыццё, людзi, якiя за iх прагаласавалi. Цэнтральны камiтэт плануе з сакавiка распачаць работу з дэпутатамi — прадстаўнiкамi БРСМ. Спачатку ў Мiнск, у парламент, будуць запрошаны дэпутаты абласных, раённых i гарадскiх Саветаў. Тут яны пройдуць своеасаблiвую школу дэпутацкай работы, змогуць задаць свае пытаннi, выступiць з прапановамi i абмеркаваць праблемы з членамi парламента, прадстаўнiкамi мiнiстэрстваў i ведамстваў. Потым гэтыя маладыя людзi правядуць падобную вучобу i сустрэчы з дэпутатамi пасялковых саветаў. Так будзе выбудавана вертыкаль ад парламента да сельскiх Саветаў. Мець добрую выбарчую праграму i чулае сэрца дэпутату недастаткова, лiчыць кiраўнiцтва маладзёжнай арганiзацыi, трэба яшчэ здолець увасобiць задуманае i абяцанае, ведаць механiзм ажыццяўлення сваiх намераў. Цэнтральны камітэт бачыць сваю задачу ў тым, каб забяспечыць гэтым механізмам дэпутатаў ад Саюза моладзі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутатамi ў мясцовыя Саветы дэпутатаў розных узроўняў абраны 1470 членаў БРСМ. Гэта ў 6 разоў больш, чым у 2003 годзе — у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2 |
|